20 Лістапада

Калі танометр «зашкальвае». Першая дапамога пры гіпертанічным крызе

Жыццё з анкалогіяй
183 2 150
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Убачыўшы на танометры павышаныя лічбы артэрыяльнага ціску, некаторыя адразу ставяць сабе дыягназ «гіпертанічны крыз», і ў паніцы п'юць адны лекі за другімі. На самай справе ўсё далёка не так. І не заўсёды лічбы «140 на 90» вашага артэрыяльнага ціску — прыкмета таго, што набліжаецца гіпертанічны крыз.

Дык усё-ткі, што такое гіпертанічны крыз? Якія ў яго сімптомы? Што трэба ведаць і што рабіць у такой сітуацыі? Па адказы на гэтыя пытанні Здаровыя Людзі выправіліся да Таццяны Нячосавай.

 
Таццяна Нячосава
Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія», кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт

Крыху аб прычынах гіпертанічнага крызу

Гіпертанічны крыз — гэта рэзкае павышэнне артэрыяльнага ціску, якое суправаджаецца з'яўленнем або пагаршэннем клінічных сімптомаў, і патрабуе хуткага і кантраляванага зніжэння.

У Расіі было праведзена даследаванне, накіраванае на выяўленне прычын развіцця гіпертанічнага крызу. Быў складзены цэлы рэйтынг фактараў, якія правакуюць рэзкае павышэнне ціску.

Сярод прычын, якія таксама могуць справакаваць павышэнне артэрыяльнага ціску, — залішняе ўжыванне солі, прыём гарманальных прэпаратаў, а таксама нерэгулярнае лячэнне гіпертэнзіі або самастойная адмена прэпаратаў, прызначаных спецыялістам.

 
Таццяна Нячосава
Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія», кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт
Гэтыя прычыны характэрныя і для нашай краіны. Напрыклад, пры умовах надвор'я, калі вільготнасць паветра 50%, колькасць зарэгістраваных гіпертанічных крызаў складае прыкладна 5%. Пры павышэнні вільготнасці да 90% — павялічваецца да 60%.

Сімптомы гіпертанічнага крызу

Гіпертанічны крыз не залежыць ад лічбаў артэрыяльнага ціску. Гэта стан, які характарызуецца не толькі павышэннем артэрыяльнага ціску, але і выяўленай клінічнай сімптаматыкай.

Перш за ўсё, трэба ўлічваць той факт, што гіпертанічныя крызы бываюць ускладненыя і няўскладненыя. І ў кожнага свае сімптомы і асаблівасці цячэння:

Няўскладнены гіпертанічны крыз

Як правіла, суправаджаецца рэзкім уздымам артэрыяльнага ціску, звычайна не характэрнага для чалавека. Можа з'явіцца тахікардыя (паскоранае сэрцабіцце), моцнае потааддзяленне, частае мачаспусканне. У некаторых з'яўляецца пачуццё дрыжачых рук, недахопу паветра, непрыемныя адчуванні ў вобласці сэрца.

 
Таццяна Нячосава
Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія», кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт
На што трэба звярнуць увагу? Гэта рэзкі ўздым ціску, які суправаджаецца галаўным болем, галавакружэннем. Пацыенты часам адчуваюць перабоі ў працы сэрца, якіх раней не было. Звычайна такія людзі неспакойныя і трывожныя, у іх можа з'явіцца адчуванне страху смерці.

Ускладнены гіпертанічны крыз

У гэтым выпадку, акрамя вышэй пералічаных рэзкага павышэння ціску, сэрцабіцця, галаўнога болю і млоснасці, далучаюцца ваніты, парэстэзія (адчуванне поўзання мурашак па целе і галаве), аняменне ў руцэ, магчымае пагаршэнне зроку на некалькі секунд.

 
Таццяна Нячосава
Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія», кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт
Падобныя гіпертанічныя крызы могуць скончыцца інфарктам міякарда, парушэннем мазгавога кровазвароту, ацёкам лёгкіх, вострай энцэфалапатыяй (адміранне клетак галаўнога мозгу — нейронаў). Такія пацыенты маюць патрэбу ў неадкладным выкліку хуткай медыцынскай дапамогі і шпіталізацыі.

Што трэба рабіць, калі здарыўся гіпертанічны крыз

Правільна. Пры з'яўленні першых сімптомаў галоўнае прыняць лекавы сродак, які імкліва знізіць артэрыяльны ціск. Парайцеся са сваім доктарам, якія менавіта лекі і ў якой дазіроўцы вам неабходна трымаць пры сабе на выпадак гіпертанічнага крызу.

Не лішнім будзе і прыём заспакаяльнага (напрыклад, "Трыкардзіну"). Трэба забяспечыць прыток свежага паветру, напрыклад, адкрыць фортку або акно. Калі прыступ суправаджаўся пачуццём парэстэзіі, млоснасцю і ванітамі, парушэннем зроку ці маўлення трэба абавязкова выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.

Няправільна. Частая памылка пры гіпертанічным крызе — гэта прыняць прэпарат для зніжэння ціску, які выкарыстоўваецца рэгулярна для стабілізацыі стану. Іх выкарыстанне падчас крызу практычна бессэнсоўна. Такія лекі валодаюць доўгім дзеяннем, а ў дадзенай сітуацыі патрэбныя менавіта тыя, якія пачнуць сваю «працу» хутка.

 
Таццяна Нячосава
Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія», кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт
Не варта панікаваць і глытаць таблетку за таблеткай. Многія з іх пачынаюць дзейнічаць мінімум праз 20 хвілін пасля прыёму. Вельмі часта ў чалавека, з якім адбыўся гіпертанічны крыз і які прыняў вялікую дозу лекавых сродкаў, ціск проста «падае» да нізкіх значэнняў. Гэта можа прывесці да парушэння рытму сэрца.

Рэкамендацыі спецыяліста

Калі гіпертанічны крыз суправаджаецца тахікардыяй (сэрцабіццем), дрыготкай і ўзбуджэннем, трэба прыняць лекі, якія прыбяруць гэтыя сімптомы. Напрыклад, «Анапрылін» (40 мг) ці "Моксанідін" (0,2–0,4 мг), які варта разжаваць. Можна выкарыстоўваць "Карведзілол" (12,5 – 25мг). Такія прэпараты асабліва паказаныя пры частаце сэрцабіцця звыш як 80 удараў у хвіліну.

У выпадку, калі павышаны сісталічны і дыясталічны (верхні і ніжні) ціск, варта прыняць «Каптапрыл» (ці «Капатэн») — 12,5–25 мг. Яго дзеянне пачынаецца ўжо праз 15-20 хвілін.

Яшчэ адзін лекавы сродак можа дапамагчы ў падобнай сітуацыі — «Фурасемід» (40 мг) — прэпарат з мачагонным эфектам. Дзейнічаць ён пачынае на працягу 30–60 хвілін. Прэпарат часцей выкарыстоўваецца пры ацёчным варыянце крызу, калі адзначаецца пастознасць ног (невялікая ступень ацёку скуры і клятчаткі), ацёкі пад вачыма. У многіх пацыентаў такі стан можа з'явіцца пасля залішняга ўжывання солі.

 
Таццяна Нячосава
Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія», кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт
Ёсць адзін нюанс пры выкарыстанні «Каптапрыла» ( «Капатэна») і «Фурасеміда». Іх дзеянне заканчваецца праз 4 гадзіны, бо дзеючае рэчыва выводзіцца з арганізма. Таму, калі праз пэўны прамежак часу ціск зноў не павысіўся, лекавыя сродкі можна прыняць яшчэ раз.

Звычайна пры неўскладненых крызах ціск зніжаецца ўжо праз 30–60 хвілін. Але назіраць за сваім станам і кантраляваць ціск неабходна на працягу бліжэйшых 6 гадзін.

Змены ў маўленні, хадзе, з'яўленне ачагоў парэстэзіі, цёмных ці светлых мушак перад вачыма, страта зроку на секунду, млоснасць і ваніты, моцнае галавакружэнне — усе гэтыя сімптомы патрабуюць неадкладнага выкліку брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

Прафілактыка гіпертанічных крызаў

Першае. Калі вам прапісаныя прэпараты, якія зніжаюць ціск, іх трэба піць пастаянна. Не адмяняць самастойна, нават калі дасягнуты нармальны ўзровень артэрыяльнага ціску.

Другое. У выпадку, калі падобныя прэпараты не дапамагаюць у поўнай ступені, трэба звярнуцца да ўрача і скарэктаваць лячэнне. Не пускайце сітуацыю на самацёк, асабліва калі гіпертанічныя крызы пачасціліся!

Трэцяе. Хай сабе і банальна гучыць, але варта прытрымлівацца асноў здаровага ладу жыцця: адмовіцца ад шкодных звычак, перагледзець меню на карысць рацыянальнага харчавання, рэгулярна выконваць фізічныя практыкаванні.

Як правільна вымяраць артэрыяльны ціск

Вельмі часта чалавек пачынае вымяраць ціск па тры ці чатыры разы на дзень. Гэтага рабіць не варта. Ціск на працягу сутак можа мяняцца. Напрыклад, найбольш «высокія» лічбы на танометры можна ўбачыць з 5 да 11 раніцы і з 18 да 20 вечара. Гэта так званыя крытычныя гадзіны, падчас якіх артэрыяльны ціск можа вагацца.

Акрамя гэтага, дакладнасць паказчыкаў танометра часцяком залежыць ад бягучых абставінаў, падчас якіх чалавек вымярае ціск. Рабіць гэта пажадана ў спакойнай абстаноўцы, папярэдне адпачыўшы на працягу 5 хвілін. Чалавек павінен быць расслаблены, нельга скрыжоўваць ногі. Прыкладна за 30 хвілін не варта піць каву, займацца фізічнымі нагрузкамі, і лепш супакоіцца, калі панерваваліся.

Пры выбары танометра асаблівую ўвагу трэба надаць манжэце. Калі яна вялікая і спадае, то прыбор можа паказваць заніжаныя лічбы. У выпадку занадта тугой абшэўкі артэрыяльны ціск будзе завышаны.

183 2 150

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)

Спасибо большое за подробное и понятное объяснение - эту информацию сохраню в закладки

Лепшы каментарый

Всегда рады помочь!

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх