14 Чэрвеня

14 чэрвеня - Сусветны дзень донара крыві

Навiны
78 0 3
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Вось ужо 12 гадоў запар, паводле рэзалюцыі WHA58 Сусветнай асамблеі аховы здароўя, 14 чэрвеня святкуецца Сусветны дзень донара крыві. Дата выбрана не выпадкова, бо менавіта ў гэты дзень нарадзіўся аўстрыйскі лекар-імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Карл Ландштэйнер, якому свет абавязаны адкрыццём груп крыві чалавека.

Мэта Сусветнага дня донара крыві - падкрэсліць крайнюю важнасць і значнасць подзвіга донараў, якія здаюць кроў бясплатна, павысіць інфармаванасць насельніцтва наконт неабходнасці здачы крыві і яе прадуктаў, а таксама падзякаваць неабыякавым да чужога гора людзям.
Удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню донара, прымаюць 193 дзяржавы, якія ўваходзяць у склад ААН, 181 нацыянальнае таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, 50 добраахвотных донарскіх арганізацый, а таксама спецыялісты па пераліванню крыві з усіх краін свету. 

Толькі ўдумайцеся: штосекундна ў аднаго жыхара Зямлі ўзнікае неабходнасць у пераліванні крыві ці яе прадуктаў па жыццёвых паказаннях.
Пры гэтым патрэба ў донарскай крыві, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, пераўзыходзіць магчымасці. Толькі 62 краіны поўнасцю забяспечаныя донарскай крывёю.

Кожны год Сусветны дзень донара крыві праходзіць пад сваім дэвізам. Так, у 2015 годзе - «Дзякуй за выратаванне майго жыцця», у 2016 годзе - «Кроў аб'ядноўвае ўсіх нас». 2017 год пройдзе пад лозунгам «Здавайце кроў. Здавайце яе зараз. Здавайце яе часта».

Здаўшы кроў сёння, магчыма, вы ўратуеце сябе ці сваіх блізкіх заўтра.

78 0 3

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх