9 студзеня
09.01.2020

14 студзеня – анлайн-канферэнцыя з дзіцячым неўролагам. Задавайце пытанні!

logo
Вострае пытанне
135 0 39
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Анлайн-канферэнцыя «Дыягностыка і лячэнне дзіцячых неўралагічных захворванняў і парушэнняў» пройдзе 14 студзеня з 10.30 да 12.00 на інфармацыйных парталах Здаровыя людзі (24health.by) і TUT.BY.

Як заўважыць неўралагічныя парушэнні ў малышоў да года і своечасова звярнуцца да ўрача? Калі нованароджаны ўвесь час крычыць і дрэнна спіць – ці трэба гэта лячыць? Якія новыя метады з'явіліся ў лячэнні дзяцей і падлеткаў з эпілепсіяй і дзіцячым цэрэбральным паралічам? Што рабіць з галаўным болем у школьніка? Як граматна карэктаваць сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці? Ці можа перадазіроўка вітамінаў пашкодзіць нервовай сістэме дзіцяці?

На пытанні адкажа Леанід Валянцінавіч Шалькевіч, галоўны пазаштатны дзіцячы неўролаг Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры дзіцячай неўралогіі БелМАПА, дацэнт, к.м.н.

Папярэдне пытанні можна дасылаць на электронную пошту info@24health.by.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

135 0 39

Журналіст
Глядзіце таксама
Наверх