16 Лістапада
16.11.2017

16 лістапада 2017 года – Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў

logo
Навiны
31 0 2
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Штогадова па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам у трэці чацвер лістапада праводзіцца Сусветны дзень некурэння. Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя, ініцыяваная Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, прымеркаваная да гэтага дня, праходзіць у нашай краіне з 13 да 17 лістапада 2017 года.

Мэта акцыі – прафілактыка захворванняў, прычынна звязаных з тытунекурэннем, павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва ў дачыненні да згубных наступстваў спажывання тытуню, якія прыводзяць да ўзнікнення залежнасці і шэрагу сур'ёзных захворванняў.

У рамках акцыі пройдуць прэс-канферэнцыі і «круглыя сталы», выступленні ў СМІ па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння з прыцягненнем прадстаўнікоў арганізацый аховы здароўя, устаноў адукацыі, культуры, спорту і турызму, праваахоўчых органаў, грамадскіх арганізацый; дні адкрытай інфармацыі, кансультаванне насельніцтва ва ўстановах аховы здароўя рэспублікі па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння. Арганізавана трансляцыя сацыяльнай рэкламы па прафілактыцы тытунекурэння на каналах радыё і ТБ.

Міністэрства аховы здароўя ініцыіравала правядзенне ва ўстановах агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі культурна-масавых, інфармацыйна-адукацыйных, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў па прафілактыцы ўжывання тытуню і выкарыстання электронных сістэм курэння.

У газеце «Медыцынскі веснік» і на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» пры падтрымцы Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праводзіцца рэспубліканскі фотаконкурс «Дыхай свабодна!», які тычыцца арганізацыі бяздымнай прасторы.

21 лістапада падвядуць вынікі конкурсу сацыяльных флэш-мобаў «Усім светам супраць тытуню», прымеркаванага да Сусветнага дня некурэння.

Таксама кіраўнікам арганізацый і ўстаноў рэкамендавана правесці ў калектывах інфармацыйны дзень па прафілактыцы тытунекурэння, аб'явіць тэрыторыі сваіх арганізацый і ўстаноў зонамі, свабоднымі ад курэння; прадугледзець меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія адмовіліся ад курэння і вядуць здаровы лад жыцця.

Ужыванне тытуню з'яўляецца адной з самых значных пагроз для здароўя, якія калі-небудзь узнікалі ў свеце. У Беларусі, па выніках даследавання біялагічных і фактараў паводзін рызыкі ўзнікнення неінфекцыйных паталогіі сярод насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў (STEPS-даследаванні), паліць 29,6% насельніцтва. І хоць дзякуючы антытытунёвай мерам, якія праводзяцца ў нашай краіне, колькасць спажыўцоў тытуню зніжаецца (на 12% з 2001 года), праблема па-ранейшаму застаецца актуальнай.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь вядзе пастаянную работу па прафілактыцы спажывання тытунёвых вырабаў і хвароб, прычынна звязаных з тытунекурэннем. Гэта - і заканадаўчыя ініцыятывы, і інфармацыйна-адукацыйная праца з насельніцтвам, і дапамога ў адмове ад курэння.

Прэс-рэліз падрыхтаваны спецыялістамі аддзела грамадскага здароўя РЦГЭіГЗ

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

31 0 2

Наверх