18 Ліпеня
18.07.2017

American style. Як выбраць барбекю, грыль, вяндлярню

logo
Гатуй са смакам
97 0 7
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Смажанае на агні мяса — страва інтэрнацыянальная. Але ў кожнай культуры свае асаблівасці яго прыгатавання. Калі ў нашых шыротах традыцыйна выкарыстоўваюць мангал, то, напрыклад, у Амерыцы больш папулярныя барбекю і грыль.

Як правіла, барбекю — гэта круглая жароўня з дзвюма рашоткамі і вечкам. На ніжнюю насыпают вугалі, на верхнюю кладуць мяса, тонка парэзанае ўпоперак валокнаў. Нягледзячы на тое, што адлегласць да вугалёў менш, чым на мангале, яны даюць сярэдні жар і мяса рыхтуецца даўжэй. Папярэдне стэйкі для барбекю не марынуюць, аднак падчас гатавання мяса змазваюць рознымі соусамі.

Вельмі блізкая да барбекю канструкцыя грылю. Ён таксама мае дзве рашоткі, на адну з якіх кладуць мяса, на  іншую — вугаль. Але ў грылі ёсць вечка, што дазваляе тушыць, вэндзіць і запякаць мяса. Пры гэтым размеркаванне цяпла адбываецца як знізу, так і збоку, і зверху. Такім чынам, грыль — своеасаблівая вяндлярня, у якой рашотку можна замяніць ражном для гатавання тушкі.

Дарэчы, пра вяндлярні. Аматары прадуктаў «з дымком» дакладна ацэняць гэтую прыладу для хатняга вэнджання, што дазволіць разнастаіць стол.

На што звяртаць увагу і як правільна выбіраць жароўню

Прыстасаванняў для гатавання мяса на адкрытым агні досыць шмат. У першую чаргу трэба вызначыцца, навошта вам патрэбна жароўня, дзе, як часта будзеце яе выкарыстоўваць.

Барбекю і грыль

Так гістарычна склалася, што на іх радзіме, у Амерыцы, далёка не ва ўсіх штатах дазваляецца выкарыстанне адкрытага агню, шляхам падпальвання драўніннага вугалю. Таму часцяком барбекю і грылі адаптаваныя для працы на газе, і вырабляюць іх з нержавеючай сталі (недаўгавечнай, пры выкарыстанні драўніннага вугалю як паліва).

У выпадку з грылем з'яўляецца яшчэ адна праблема. Вечка, з аднаго боку, забяспечвае раўнамернае цяпло, але, з другога боку, вентыляцыйная адтуліна не дае вільгаці выпарвацца ў неабходнай колькасці. Менавіта таму стравы ў выніку атрымліваюцца ці то варанымі, ці то смажанымі.

Да плюсаў грылю і барбекю можна аднесці: 
•         наяўнасць як стацыянарных, так і мабільных версій;
•         добры знешні выгляд і прадуманасць канструкцыі;
•         вялікі выбар памераў, вытворцаў;
•         малая вага, ня трэба рыхтаваць падмурак для ўстаноўкі;
•         вялікі выбар дадатковых аксэсуараў.

Але ёсць у гэтых жароўняў і несумненныя мінусы:
•         малы тэрмін эксплуатацыі — з-за кантакту з вугалем і агнём вырабы хутка дэфармуюцца, прагараюць;
•         не вырабляюць варыянты з дахам, актуальныя для нашага надвор'я;
•         у працэсе эксплуатацыі знешні выгляд псуецца — нержавейка жаўцее, на ёй з'яўляюцца разводы.

Вяндлярня

Канструкцыя вяндлярні досыць простая. Па сутнасці, гэта металічная ёмістасць з вечкам, на дно якой кладуць пілавінне або трэскі ліставых дрэў.  Над імі ўсталёўваюць рашотку альбо шампуры з мясам, рыбай, каўбасамі. Каб распалены тлушч не капаў на пілавінне, пад прадуктамі ўсталёўваюць спецыяльны паддон.
Такім чынам, працэс вэнджання адбываецца ў герметычна закрытай вяндлярні пад уздзеяннем дыму і высокай тэмпературы (пры гарачым вэнджанні яна дасягае 90-120°С). Прыгатаваныя такім чынам прадукты маюць дзіўны смак і непаўторны водар.

 Плюсы вяндлярні:
1.       Разнастайнасць дапушчальных крыніц цяпла. У залежнасці ад паліва, якое выкарыстоўваюць, вяндлярні бываюць:
•         электрычнымі — дым выпрацоўваюць спецыяльныя награвальныя элементы. Перавагу варта аддаць мадэлям з магчымасцю рэгулявання тэмпературы;
•         газавымі — працуюць за кошт цяпла, ад камянёў вулканічнага паходжання пры награванні іх газавай гарэлкай;
•         вугальнымі — палівам з'яўляецца сухая драўніна.
Вугальныя з усіх вышэйпералічаных відаў найлепшыя.
2.       вяндлярні могуць быць стацыянарнымі і пераноснымі. Гэта дае магчымасць браць іх на прыроду (і на месцы вэндзіць толькі што злоўленую рыбу), так і выкарыстоўваць на лецішчы.
3.       У залежнасці ад мэтаў і аб'ёмаў прадуктаў, можна набыць прафесійную альбо бытавую вяндлярню.
4.       Ёсць магчымасць выбіраць найбольш прымальны варыянт вэнджання:

  • Гарачае вэнджанне — апрацоўка рыбы ці мяса гарачым дымам на працягу 40-120 хвілін. Мінус у тым, што захоўвацца прадукты пасля такой апрацоўкі могуць не больш за 2 сутак (і тое ў халадзільніку). Але плюс — ўвесь працэс не займае шмат часу.
  • Халоднае вэнджанне адбываецца пры тэмпературы, не больш як 15-25°С для мяса і 40°С — для рыбы. Працэс працяглы і працаёмкі (можа расцягнуцца на некалькі сутак). Але прадукты, апрацаваныя такім чынам, захоўваюцца доўгі час.
  • Напаўгарачае — выконваецца пры тэмпературы 50-60°С на працягу аднаго светлавога дня.

5. Шырокі выбар матэрыялаў для вырабу вяндлярні:

  • нержавеючая сталь;
  • гарачатрывалая сталь;
  • чыгун.

6. Наяўнасць дадатковых прыстасаванняў для вяндлярні дазваляе выкарыстоўваць яе больш эфектыўна, у тым ліку ў хатніх умовах:

  • Гідразасаўка — з яе дапамогай можна больш шчыльна зачыніць вечка, што зробіць корпус мацнейшым, працэс вэнджання — хутчэйшым. Дым не трапляе ў памяшканне, што гарантуе адсутнасць непрыемнага паху.
  • Герметычнае вечка — выдатная альтэрнатыва гідразасаўцы. Функцыя тая ж, але вечка шчыльна прыціраецца да корпуса вяндлярні з дапамогай шрубаў і пракладкі. Прыгатаваныя ў вяндлярні з герметычным вечкам стравы ацэняць сапраўдныя гурманы.
  • Тэрмастат дапамагае цяплу раўнамерна размяркоўвацца па ўсёй ёмістасці, таму не трэба ўвесь час кантраляваць працэс вэнджання.
  • Аўтаматычная ачыстка ад забруджвання значна палегчыць жыццё гаспадыні (прысутнічае не ва ўсіх мадэлях).
  • Дымаадвядзенне — абавязковая опцыя вяндлярні пры выкарыстанні ў хатніх умовах. Па сутнасці, гэта шланг, які выводзіць дым на вуліцу. Пры яго адсутнасці ўвесь дом у лічаныя хвіліны напоўніцца дымам. Выцяжка не справіцца — увесь дым па вентыляцыі пойдзе да суседзяў, што наўрад ці палепшыць вашыя адносіны.

Мінусы вяндлярняў.
1.       Вырабленыя з чыгуну яны досыць цяжкія, а з гарачатрывалай сталі маюць невялікі тэрмін эксплуатацыі. Таму перавагу варта аддаць нержавеючай сталі (тэрмін эксплуатацыі 10-12 гадоў).
2.       Халоднае вэнджанне практычна заўсёды можа быць выканана толькі ў стацыянарных умовах. Гэта абумоўлена неабходнасцю вытрымліваць вялікую адлегласць паміж прадуктам і крыніцай цяпла.
3.       Прадукты, якія выкарыстоўваюць для халоднага вэнджання, абавязкова папярэдне апрацоўвайце. Як мінімум — засольвайце.

Такім чынам, для хатняга вэнджання перавагу варта аддаць вугальнай вяндлярні гарачага вэнджання з нержавеючай сталі таўшчынёй 2-3 мм.

Які выбар зрабіць — вырашаць толькі вам. Але памятайце пра тое, што смажанымі і вэнджанымі прадуктамі лепш не злоўжываць, каб пазбегнуць непрыемных наступстваў для свайго здароўя.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

97 0 7

Наверх