10 Снежня
10.12.2019

Анлайн-канферэнцыя «Як захаваць здароўе сасудаў» пройдзе 17 снежня

logo
Вострае пытанне
155 026
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Анлайн-канферэнцыя «Як захаваць здароўе сасудаў» пройдзе 17 снежня з 14:30 да 16:00 на інфармацыйных парталах Здаровыя людзі (24health.by) і tut.by.

Сасуды ў целе чалавека.

Кісларод і пажыўныя рэчывы органам і тканкам арганізма чалавека дастаўляюць крывяносныя сасуды. Што адбудзецца, калі яны выйдуць са строю? Парушыцца абмен рэчываў і кровазварот, узнікне недахоп пажыўных рэчываў і кіслароду. Ад таго, наколькі моцныя пашкоджанні сасудаў і парушаная іх функцыянальнасць, шмат у чым залежыць цяжар хваробы, яе праявы і рызыка развіцця сур'ёзных ускладненняў.

Хто знаходзіцца ў групе рызыкі? Як вызначыць, што сасудам патрэбная дапамога? Якія захворванні правакуюць збоі ў працы сасудзістай сістэмы? Ці можна ачысціць сасуды і ці дапамагаюць народныя сродкі? Як папярэдзіць развіццё такіх хваробаў? Што значыць «эластычнасць» сасудаў? Чым небяспечны халестэрын?

Дрэнны халестэрын у сасудах.

Пра сімптомы і прафілактыку, прычыны і метады лячэння захворванняў сасудаў пойдзе размова падчас анлайн-канферэнцыі. На вашыя пытанні адкажа наш эксперт – галоўны пазаштатны сасудзісты хірург камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, загадчык аддзялення сасудзістай хірургіі 4-й гарадской бальніцы г.Мінска імя М.Я.Саўчанкі, к.м.н. Іван Пятровіч Клімчук.

Пытанні можна дасылаць загадзя на info@24health.by.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

155 0 26

Наверх