12 Лістапада

Азбука самадапамогі. Школа здароўя для анкапацыентаў і іх блізкіх запрашае...

Навiны
150 0 31
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

29 лістапада (пятніца) з 14:00 да 18:00 у канцэртнай зале «Віцебск» (г.Віцебск, пр.Фрунзэ, 1) пройдзе гарадская акцыя для анкапацыентаў і іх блізкіх.

Праграма:

14.00 - 14.10 – Адкрыццё. Анжаліка Томчына, галоўны ўрач, Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер (ВАКАД).

14.10 - 14.40 – «Новая якасць жыцця. Рэкамендацыі на кожны дзень». Ірына Елісеенка, тэрапеўт-рэабілітолаг ВАКАД.

14.40 - 15.10 – «Як перамагчы стрэс, трывогу і дэпрэсію. Парады псіхатэрапеўта». Ганна Шыльцова, псіхатэрапеўт, ВАКАД.

15.10 - 15.40 – «Як не патануць у моры інфармацыі. Інструкцыя для пацыента». Вольга Святліцкая, к.м.н., дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі БелМАПА, кіраўнік інфармацыйнага партала «Здаровыя людзі».

16.00 - 18.00 – паралельныя майстар-класы:

  • практычны занятак «Спосабы дасягнення псіхалагічнай раўнавагі. Навучанне з псіхолагам». Пад кіраўніцтвам псіхолага Наталлі Ісакавай удзельнікі асвояць метады рэлаксацыі, медытатыўныя і дыхальныя практыкі;
  • майстар-клас «Мой шчаслівы дзень». Псіхолаг і педагог-мастак Людміла Дабранская навучыць ствараць вобраз свайго шчасця пры дапамозе малюнка ў тэхніцы «монатыпія»;
  • практычны занятак «Як паспяхова размаўляць з урачом» правядзе Іна Малаш, псіхолаг, валанцёр Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця»;

  • кулінарная віктарына «Прадукты супраць раку». Алена Шашко, рэабілітолаг, намеснік галоўнага ўрача ВАКАД, і Ірына Жыхар, анкапацыент, кіраўнік Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» пазнаёмяць з навуковым падыходам да харчавання анкапацыентаў.

Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер пры інфармацыйнай падтрымцы партала Міністэрства аховы здароўя «Здаровыя людзі», газеты «Медыцынскі веснік», сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» запрашаюць анкапацыентаў і іх блізкіх да актыўнага ўдзелу ў Школе здароўя.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў прыёмную анкадыспансера (сакратар Алёна Уладзіміраўна: + 372-212-57-40-31) або ў Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» (Ірына Жыхар: + 375-29-627-80-35, + 375-29-752-15-88).

Супраць раку мы мацнейшыя разам!

Фота Святланы Адамовіч і з адкрытых інтэрнэт-крыніц.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

150 0 31

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця»

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх