19 студзеня
19.01.2018

Лазня і ежа. Што ўзяць з сабой

logo
Уставай з канапы
75 0 14
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

«Сам працэс мыцця, які ў лазні выглядае як урачысты абрад, у ваннай – проста змыванне бруду». Цытата з вядомага фільма «Іронія лёсу, ці З лёгкай парай!» Як нельга лепш апісвае не толькі сам гігіенічны працэс, але і пазначае месца для сустрэч з сябрамі.

Як пасля паходу ў лазню не апынуцца на бальнічным ложку, Здаровым людзям распавялі Сняжана Каўрыга і Генадзь Мароз.

 
Сняжана Каўрыга
Кіраўнік Гарадскога цэнтра здароўя, урач-валеолаг, спецыяліст па нутрыцыялогіі
Трэба разумець, што наведванне лазні – гэта фізічная нагрузка, параўнальная з трэніроўкай. Таму тут як у спартсменаў – прыняцце ежы за 2-3 гадзіны да парыльні. Бо для падтрымання добрага стрававання неабходна, каб кішэчнік у належнай меры забяспечваўся крывёю. А ў лазні пад уплывам вельмі высокай тэмпературы адбываецца пераразмеркаванне крывацёку, і кроў у большай ступені прылівае да скуры. У выніку ежа, з'едзеная да лазні, пачынае блукаць спачатку ў страўніку, а затым і ў кішэчніку. І, адпаведна, у чалавека могуць з'явіцца болі ў жываце.
 
Генадзь Мароз
Прафесійны парыльшчык
Памятаеце: калі ідзяцё ў лазню, ваш арганізм не павінен «вырашаць пытанні пераварвання ежы».

Паесці пасля лазні можна ўжо будзе праз 1-1,5 гадзіны. Але ўжо калі вельмі хочацца перакусіць, то выдатна падыдзе свежы агурок з-за сваёй нізкай каларыйнасці.  

Якія напоі трэба і можна ўжываць у лазні, а якія не?

Адразу расчарую ўсіх аматараў выпіць у лазні. Піва ў лазні, як і любы іншы алкаголь, недарэчнае. Нават умераная яго колькасць пашырае сасуды. Калі ў звычайных умовах у гэтым няма нічога страшнага, а ва ўмераных колькасцях і пэўных выпадках гэта нават карысна, то ў лазні, дзе і так вельмі вялікая нагрузка на сардэчна-сасудзістую сістэму, ужыванне алкаголю можа адбіцца на здароўі вельмі негатыўна. Асабліва гэта шкодна пасля доўгага знаходжання ў парыльні або пасля масажных працэдур, якія самі па сабе ўжо з'яўляюцца сур'ёзнай нагрузкай для сэрца і сасудаў. Да таго ж піва, як і любы алкагольны напой, не папаўняе страту вадкасці. Спатоленне смагі пры яго ўжыванні – толькі ілюзія.

 
Генадзь Мароз
Прафесійны парыльшчык
Алкаголь толькі ўзмацняе працэс вылучэння вадкасці, таму ў канчатковым выніку яе страта не толькі не папоўніцца, але і павялічыцца. Пры гэтым высокая рызыка перагрэву арганізма.
 
Сняжана Каўрыга
Кіраўнік Гарадскога цэнтра здароўя, урач-валеолаг, спецыяліст па нутрыцыялогіі
Калі вы хочаце пасядзець у добрай кампаніі і адзначыць свята, схадзіце лепш у спецыяльна прызначанае для гэтага месца.

Акрамя алкаголю, вельмі непажадана піць у лазні каву, бо яна спрыяе павышэнню артэрыяльнага ціску. Выпраўляючыся ў парыльню, пра пітво абавязкова трэба паклапаціцца, але яно павінна не толькі спаталяць смагу, але і аказваць дабратворнае ўздзеянне на арганізм.

Выдатна спаталяюць смагу ў лазні:

  • ягадныя морсы з невялікім утрыманнем цукру;
  • квас;
  • пітная вада;
  • разнастайныя віды гарбаты;
  • вада з лімонам ці грэйпфрутам.

Аднак, калі вам захочацца ў лазню ўзяць кісель, то ведайце, што такі напой арганізмам будзе ўспрымацца ўсё ж як ежа, а яна ў лазні не патрэбна.

Жывіце ў гармоніі з сабой і памятайце, што задавальненне можна атрымліваць не толькі ад ежы.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

75 0 14

Журналіст, радыёвядучая.
Наверх