31 Сакавіка
31.03.2020

Ці можа бяссонніца быць ад... снатворнага? Тэст

logo
Кантралюй здароўе
149 0 38
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Працягваем замацоўваць карысную інфармацыю пра здароўе, якую агучвалі ў нашых матэрыялах урачы: гінеколагі, анколагі, псіхатэрапеўты, псіхіятры і рэпрадуктолагі.

Тэст.

  1. Ці трэба для прафілактыкі рэцыдыву раку малочнай залозы пасля выдалення грудзей выдаляць яшчэ і яечнікі?

А. Трэба абавязкова, бо большасць пухлінаў малочнай залозы «сілкуюцца» жаночымі палавымі гармонамі, якія выдзяляюць яечнікі. Калі не атрымлівацца выдаліць усе клеткі пухліны, яны працягнуць «харчавацца» гармонамі яечнікаў, і пухліна з'явіцца зноў.

Б. Гэта вырашаецца індывідуальна.

В. Не. Навошта выдаляць здаровы орган? Гэта ж розныя сістэмы.

Тэст. Ці трэба выдаляць яечнікі пры раку грудзей.

  1. Ці можна верыць вынікам тэсту на сумяшчальнасць партнёраў для нараджэння дзяцей?

А. Так, гэта інфарматыўны тэст, які паказвае наяўнасць у жанчын антыспермальных антыцелаў, якія «змагаюцца» са сперматазоідамі.

Б. Не. Гэта маркетынгавы ход клінік. Несумяшчальнасці не існуе, хіба што паміж блізкімі сваякамі.

В. Не. Навошта яго наогул праходзіць, лепей шукаць прычыны бяздзетнасці ў хваробах.

Тэст. Несумяшчальнасць партнёраў для зачацця.

  1. Калі я адчуваю паніку і страх з-за адсутнасці смартфона пад рукой, дык я, напэўна, ...

А. … смартфонапсіхапат

Б. … весціфоб

В. … намафоб

Тэст. Намафобія.

  1. Ці можа снатворнае прывесці да парушэння сну?

А. Не, вядома. Яно ж скіраванае на адваротнае – каб людзі засыналі.

Б. Можа – пры працяглым ужыванні.

В. Лепей снатворнае не піць, каб не прывыкаць, ёсць правераныя заспакаяльныя травяныя зборы.

Тэст. Бяссонніца ад снатворнага.

  1. Ці можна прызнаць чалавека недзеяздольным на падставе псіхічнага дыягназу?

А. Нельга. Не ўсе псіхічныя захворванні прыводзяць да няздольнасці разумець свае дзеянні.

Б. Можна. Гэта вельмі сур'ёзны дыягназ.

В. Трэба падыходзіць да ацэнкі комплексна, хвароба – не падстава пазбаўляць чалавека грамадзянскіх правоў.

Тэст. Недзеяздольнасць.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

149 0 38

Журналіст
Наверх