19 Красавіка
19.04.2020

Цукровы дыябет і COVID-19. Прафілактыка, кантроль глікеміі і кетонавых целаў

logo
Навiны
169 0 41
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя неаднаразова заяўлялі пра тое, што каранавірусная інфекцыя асабліва небяспечная для людзей з хранічнымі захворваннямі, у прыватнасці – з цукровым дыябетам. У такіх пацыентаў хвароба працякае больш цяжка і прыводзіць да больш сур'ёзных наступстваў. Нягледзячы на тое, што дадзеныя пра цячэнне COVID-19 у людзей з цукровым дыябетам не з'яўляюцца канчатковымі, спецыялісты сцвярджаюць, што такія пацыенты могуць быць схільныя да больш высокай рызыкі развіцця ўскладненняў COVID-19. Верагодна, гэта звязанае яшчэ і з тым, што людзі з цукровым дыябетам 2-га тыпу, як правіла, сталага веку, з наяўнасцю спадарожнай паталогіі (сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, хваробамі нырак і печані).

Каранавірус. Цукровы дыябет.

Па тлумачэнні журналіст інфармацыйнага партала Здаровыя людзі звярнулася да прафесара кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыні БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм» Алы Шапялькевіч.

Чым небяспечны COVID-19 пры цукровым дыябеце

Рызыка заражэння COVID-19 у людзей з цукровым дыябетам і іншымі эндакрыннымі парушэннямі такая ж, як і ў насельніцтва ў цэлым. Разам з тым, для гэтай катэгорыі пацыентаў характэрнае больш цяжкае цячэнне захворвання і высокая верагоднасць развіцця ўскладненняў.

 
Ала Шапялькевіч
Прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыня БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм»
Працяглая гіперглікемія на фоне віруснага захворвання можа выклікаць такія вострыя ўскладненні дыябету, як дыябетычны кетаацыдоз (парушэнне вугляводнага абмену) і гіперасмалярны стан (радзей – кому). Пры цячэнні віруснага захворвання, у тым ліку і COVID-19, з высокай тэмпературай цела павышаецца ўзровень глікеміі, бо больш высокі ўзровень гармонаў стрэсу спрыяе глюканеагенэзу (утварэнне глюкозы з невугляводных злучэнняў) і інсулінарэзістэнтнасці (зніжэнне адчувальнасці да інсуліну). Разам з тым, ці з'яўляюцца гэтыя змены больш выяўленымі ў выпадку COVID-19 альбо проста адлюстроўваюць высокую рызыку, звязаную з дыябетам, пакуль застаецца незразумелым.

Рызыка развіцця гіпаглікемічных станаў і іх тэрмінальнай стадыі – комы (страты прытомнасці) можа выклікаць таксама зніжэнне апетыту і колькасці ежы, што ўжываецца, на фоне інфекцыі COVID-19, дадала эксперт.

Каранавірус. укровы дыябет. Зніжэнне апетыту.

Для таго, каб пазбегнуць інфіцыравання COVID-19, людзям з цукровым дыябетам неабходна прытрымлівацца тых жа агульных правілаў прафілактыкі, што і астатняму насельніцтву. У прыватнасці:

  • не варта знаходзіцца ў месцах, дзе шмат людзей;
  • калі гэтага не пазбегнуць, трэба захоўваць дыстанцыю з навакольнымі не меней за 1-1,5 метра;
  • пазбягайце кантактаў з людзьмі з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі, не чапайце іх рэчы;
  • часцей праводзьце дэзінфекцыю паверхняў;
  • старайцеся не дакранацца рукамі да свайго твару;
  • мыйце рукі з мылам і вадой не менш за 20 секунд і/або выкарыстоўвайце дэзінфікуючы сродак для рук (антысептык), які змяшчае не менш за 60% спірту;
  • сачыце за сваім пітным рэжымам, ужывайце досыць вадкасці;
  • самаізаляцыя можа прыводзіць да набору масы цела на фоне зніжэння фізічнай актыўнасці (знайдзіце час і магчымасць для ранішняй гімнастыкі, шпацыраў у бяспечным месцы на працягу не менш за 40-60 хвілін у дзень) і нерацыянальнага харчавання (сачыце за спажываннем лёгказасваяльных вугляводаў і тлушчаў, памерам порцый ад агульнай колькасці ежы, што спажываеце).

Каранавірус. Цукровыя дыябет. Заняткі спортам на самаізаляцыі.

Разам з тым, існуюць некаторыя асаблівасці, якія неабходна выконваць пры наяўнасці цукровага дыябету:

  • узрастае роля самакантролю глюкозы. Памятайце пра мэтавыя паказчыкі глюкозы крыві, якія былі вам рэкамендаваныя ўрачом;
  • карысна весці дзённік самакантролю глікеміі і іншых метабалічных параметраў (масы цела, артэрыяльнага ціску);
  • абавязкова прымайце лекавыя сродкі, якія зніжаюць цукар, па той схеме, што прызначыў доктар;
  • улічваючы неабходнасць правядзення інвазіўных метадаў самакантролю, увядзення інсуліну, важна звяртаць увагу на дбайную апрацоўку дэзінфікуючымі сродкамі медыцынскіх сродкаў (глюкометр, ланцэт, тэст-палоскі, шпрыц-ручкі, шпрыцы інсулінавыя і г.д.);
  • пры з'яўленні сімптомаў пагаршэння стану варта звязацца з урачом. Старайцеся пазбягаць наведвання паліклінік і раіцца з урачом дыстанцыйна (тэлефон, сацыяльныя сеткі, тэкставыя і відэа тэхналогіі).

Спецыяліст адзначыла таксама важнасць псіхаэмацыянальнага стану, што асабліва актуальнае ва ўмовах, калі сітуацыя мяняецца імкліва, няма пэўнасці, а вакол паток негатыўнай інфармацыі і міфаў. У такім становішчы абавязкова трэба звяртаць увагу на свае эмоцыі, прыслухоўвацца да таго, ці адчуваеце вы турботы/трывогу.

Памятайце, што стрэс і няпэўнасць – гэта нармальная рэакцыя на «ненармальную» сітуацыю. Не трымайце свае эмоцыі «у сабе», выказвайце іх, абмяркоўвайце. Гэта сапраўды дапамагае. Не забывайцеся клапаціцца пра сябе. Харчуйцеся рацыянальна, выконвайце свой комплекс фізічных практыкаванняў, нават калі вы нікуды не выходзіце, захоўвайце рэжым сну і адпачынку.

Не засяроджвайцеся толькі на інфармацыі пра каранавірус, старайцеся пераключаць свае думкі на пазітыўныя моманты, слухайце любімую музыку, медытуйце (самы час асвоіць гэтую тэхніку для расслаблення). Гэта дапаможа пазбегнуць ператамлення, упэўненая Ала Шапялькевіч. Зрэшты, калі не атрымліваецца справіцца самастойна і дыстрэс ўзмацняецца, расслабіцца на атрымліваецца, не лішняй будзе дапамога спецыяліста.

Адэкватны кантроль глікеміі

Важным складнікам эфектыўнага лячэння цукровага дыябету з'яўляецца самакантроль глікеміі. Пры далучэнні інфекцыі COVID-19 значнасць гэтага фактару істотна ўзрастае. Пацыентам з любым тыпам дыябету ў дадзенай сітуацыі неабходна часцей правяраць узровень глюкозы, не менш за 4 разы ў суткі. У выпадку, калі ўзровень глюкозы ў крыві вышэйшы за вашыя мэтавыя паказчыкі, варта адкарэктаваць лячэнне.

 
Ала Шапялькевіч
Прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыня БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм»
Мэтавыя ўзроўні глікеміі нашча – 5,0-7,2 ммоль/л, постпрандыяльныя (праз 2 гадзіны) – 5-10 ммоль/л, начныя – 4,5-9 ммоль/л. Дарослым пацыентам, калі іх самаадчуванне здавальняючае, а ўзровень глікеміі знаходзіцца ў межах 4,5-11 ммоль/л, змены дозы і рэжыму прыёму лекавых сродкаў, якія зніжаюць цукар, не патрабуецца. Пры двухразовым выяўленні гіперглікеміі больш за 13 ммоль/л неабходнае вызначэнне кетонавых целаў у крыві ці мачы. У сталых людзей мэтавы дыяпазон глікеміі нашча – 5-10 ммоль/л, перад сном – 6,1-11,0 ммоль/л.

Важны не толькі кантроль узроўню глюкозы, але і такі спецыфічны паказчык, як кетонавыя целы ў мачы ці крыві. Яны сведчаць пра выяўленае парушэнне кантролю дыябету. Таму спецыялісты рэкамендуюць у гэты перыяд мець дома дастатковы запас інсуліну, тэст-палосак, прэпаратаў, што зніжаюць цукар, палосак на кетонавыя целы, іншыя неабходныя медыцынскія прэпараты.

У выпадку адмоўнай дынамікі, у прыватнасці, пагаршэння агульнага стану, адсутнасці дасягнення мэтавых значэнняў глікеміі пацыентам з цукровым дыябетам 2-га тыпу, якія раней атрымлівалі лекі, што паніжаюць цукар, у таблетках, неабходны пераход на часовую інсулінатэрапію; пацыентам з любым тыпам ЦД, якiя атрымлiвалi інсулінатэрапію, – інтэнсіфікацыя (павелічэнне дозы) інсулінатэрапіі. Рашэнне пра змену тэрапіі прымае толькі ўрач!

Калі з'явяцца сімптомы захворвання

Магчымыя сімптомы COVID-19 уключаюць павышэнне тэмпературы вышэй за адзнаку ў 37,5°С, сухі кашаль і задышку, боль у мышцах. Калі пацыент з цукровым дыябетам і COVID-19 знаходзіцца на лячэнні ў хатніх умовах, неабходна звяртаць увагу на наступныя фактары:

  1. Выконваць пасцельны рэжым.
  2. Частае піццё (прыкладна 100 мл у гадзіну).
  3. Пры павышэнні тэмпературы варта прыняць гарачкапаніжальнае. Прэпарат і яго дазіроўку прызначае ўрач!
  4. Самакантроль глікеміі варта праводзіць з выкарыстаннем глюкометра. У дарослых рэкамендуецца вызначаць узровень глікеміі не менш за 4 разы ў суткі, у дзяцей – кожныя 3-4 гадзіны, уключаючы начны час, часам – кожныя 1-2 ч.
  5. Пры паўторным выяўленні глікеміі больш за 13 ммоль/л неабходна правесці кантроль узроўню кетонавых целаў у мачы (або крыві).
  6. Звязацца з урачом.

Важна пазбягаць не толькі гіперглікеміі (высокі ўзровень цукру ў крыві), але і гіпаглікеміі (нізкі ўзровень цукру ў крыві).

 
Ала Шапялькевіч
Прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыня БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм»
Тэрмінова выклікаць хуткую дапамогу неабходна таксама пры выяўленай ліхаманцы, паўторных ванітах, прыкметах кетаацыдозу (фруктовы пах з рота ці павышаны ўзровень кетонаў, моцны боль у жываце, зблытанасць свядомасці, шумнае дыханне).

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

169 0 41

Наверх