16 Лютага

Дэдлайн – 23 лютага. Падарункі: патрэбныя і… жаночыя

Адчувай шчасце
172 0 26
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Так! Я ведаю, што зараз паляцяць тапкі, але пагадзіцеся, дзяўчаты, не заўсёды нашы падарункі прыносяць радасць і карысць каханаму. Часам мы дорым свайму мужчыну штосьці мілае і пухнатае, напэўна, падсвядома спадзеючыся на такую ж «рамантыку» у адказ… А ён, не жадаючы пакрыўдзіць, апранае швэдар з аленямі толькі на спатканне з вамі (і вашай мамай), а вам ужо набыў на восьмае сакавіка чароўны рондаль (незалежна ад колькасці спасылак на сукенкі і завушніцы, якія вы дасылалі яму ў сацсетках).

Адпомсцім ім!

Давайце дарыць мужчынам карысныя падарункі!

Для гэтага незадоўга да свята зазірніце ў шафу мужчыны (калі пакуль няма такой магчымасці, уважліва агледзьце яго самога). Магчыма, адказ – на паверхні.

Шкарпэткі!? Вядома, калі для мужчыны гэта праблема, то лепш падарыць яму цэлы чамадан адразу (у некаторых фірмаў ёсць і такая святочная прапанова) – і на год закрыць тэму.

Калі ж, на ваш погляд, мужчыну не хапае нейкага яшчэ прадмета гардэробу, то лепш пацікавіцца яго меркаваннем: ці патрэбныя шапка-валёнкі-пальчаткі і г. д. ці ён проста не бачыць у іх неабходнасці. А калі ўсё ж такі патрэба ёсць, то важна не даць маху з колерам, формай і памерам. Да прыкладу, адзін мой знаёмы прынцыпова не носіць вопратку шэрага колеру ( «я яркая асоба, а не нейкая мыш ...»), а іншы не прызнае снуды ( «я ж не з гэтых, ну, ты разумееш…»).

Можа быць, ён ходзіць з пашараваным партманэ не таму, што не мае магчымасці набыць новае, а ад таго, што старое - падарунак бацькоў на заканчэнне ВНУ.

Цалкам магчыма, што рэдкая і нятанная кніга, на якую ён даўно паглядаў, парадуе яго значна больш, чым пяты гадзіннік або дзясяты па ліку гальштук. Словам, глядзіце і…

Нюхайце!

Можна, дарэчы, і прынюхацца да мужчыны. Падсвядома, упэўнены навукоўцы, жанчына выбірае таго, хто пахне, як яе бацька. Але справа можа быць і ў парфуме, што вам падабаецца ці не, так што свята – нагода пачаць дыхаць свабодна змяніць адэкалон. Але памятайце, што мужчыны бываюць вельмі кансерватыўныя і дарагі (ва ўсіх сэнсах) флакончык можа апынуцца на далёкай палічцы, а хлопец працягне пахнуць звычайна. Што рабіць?

Даведайцеся назву парфумы, якой ён карыстаецца, і знайдзіце ў інтэрнэце яе асноўныя ноты. А пасля, арыентуючыся на іх, можна падабраць нешта падобнае, але больш прыемнае для вашага носа.

Да ўвагі:

- пачатковая (верхняя) нота - тое, што наш нос успрымае першыя 15 хвілін, самыя лятучыя кампаненты, звычайна эфірны алей цытрусавых, бергамота, лаванды, размарына, чабора, каляндры і інш.;

- нота сэрца (сярэдняя) - з'яўляецца праз 10-20 хвілін пасля нанясення і «гучыць» каля дзвюх гадзін. Тут могуць быць кампаненты драўняныя, рэзкія або кветкавыя (герань, вербена, гальбанум і г.д.);

- базавая (асноўная) нота - можа трымацца больш за 10 гадзін, застаецца на валасах і адзенні. Гэта перш за ўсё ваніль, пачулі, сандал, амбра, мускус, кумарын і інш.

Маладому аматару цытрусавых хутчэй за ўсё спадабаецца апельсінава-лавандавы Born Original for Him ад Adidas. Пасля яркіх верхніх нот ён раскрываецца пярчынкай і ахінае цяплом фіялкі і сандалу.

Мужчыну, які любіць класіку і аддае перавагу натуральнай скуры прыйдзецца даспадобы Fahrenheit ад Christian Dior – досыць дарагі, але неверагодна ўстойлівы і магічны водар (для эксперыменту пырснула яго сабе на рукаў – адчуваецца нават на пяты дзень!).

Ваш мужчына не супраць папесціць сябе салодкім? Падарыце яму Allure Pour Homme ад Chanel. Персік і імбір, ваніль і какос, амбра, перац, лаванда ... Усяго 25 нот! Але гэтую парфуму трэба ўспрымаць цалкам. І тады яна праявіць сябе – бо гэта водар сур'ёзнага, моцнага і ўпэўненага мужчыны, які не баіцца быць сабой.

Марыце аб палкім сыне ўсходу побач з сабой? Падарыце каханаму водар дарагіх духмяных рэчываў, даўкага тытуню і сухафруктаў - Tobacco Vanille ад Tom Ford. Дымны чарнасліў змяняе падвяленую вішню, што пераходзіць у гаркаватую ваніль. На марозе пакідае шлейф, які немагчыма забыць.

Калі ваш мужчына падобны на акіян, то свежы водар Aqua Pour Homme Marine ад Bulgari нагадае пра салёныя хвалі і свежы вецер, натхніць на подзвігі і дапаможа прыняць нечаканае рашэнне, да прыкладу, правесці бліжэйшыя сумесныя выхадныя на моры ... Соль, водарасці, грэйпфрут змякчаюцца базай з вірджынскага кедра і амбры. Сардэчна запрашаем на борт!

Для арыгіналаў, якія любяць пахнуць неардынарна, падыдуць спалучэнні васабі і галькі (CK2 Calvin Klein), загартаванага жалезу з какавай і перцам (Irae V Canto), крэменю і апельсіна (Terre d'Hermes Parfum Hermes), торфу, скуры і кіпарыса (Alibi V Canto), камфары, ладану і каньяку (Laudano Nero Tiziana Terenzi), вугалю, металу і бергамоту (Luna Rossa Carbon Prada).

Але галоўнае, каб падарунак паказаў мужчыну, што ён дарагі вам, што вы ўважлівыя да яго жаданняў і паважаеце яго звычкі. І не забудзьцеся прыкласці да любой рэчы самае каштоўнае – сваё каханне.

172 0 26

Галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік». Шэф-рэдактар беларускай версіі партала. Член Беларускага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх