15 Мая

Дэпрэсія: хвароба або хандра?

Трывожны сімптом
76 0 15
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Мабыць, кожны з нас у пэўны момант адчуваў безвыходнасць. Калі ўсё літаральна валіцца з рук і нават яркія падзеі не прыносяць радасці і задавальнення, а дні набываюць шэрае адценне. Такі стан называецца дэпрэсіяй. Яшчэ Гіпакрат апісваў яго пад назвай «меланхолія».   

Той, хто хоць аднойчы сутыкнуўся з гэтай хваробай, не на словах ведае, наколькі каварнай яна можа быць. Перакананне, што дэпрэсія – гэта толькі сум, смутак і адсутнасць станоўчых эмоцый, абсалютна не дакладна. На самай справе дэпрэсія – гэта псіхічнае захворванне. Яно забірае сілы, душыць волю, крадзе жыццёвую энергію. Хвароба «сама» не пройдзе, і з часам усё глыбей будзе зацягваць у бездань. Чым даўжэй заплюшчваць вочы на праблему, тым менш шанцаў выйсці з дэпрэсіі без страт.    

 Як не прапусціць першыя сігналы дэпрэсіі? Як адрозніць дэпрэсію ад звычайнай хандры? Што рабіць людзям, якія трапілі ў «сеткі» хваробы і іх блізкім? Па дапамогу журналіст інфармацыйнага партала 24health.by звярнулася да Ірыны Залескай.

 
Ірына Залеская
Псіхіятр-нарколаг, загадчыца жаночага псіхіятрычнага аддзялення № 5 для лячэння крызісных і дэпрэсіўных станаў РНПЦ псіхічнага здароўя

Эпідэмія 21 стагоддзя?

Зараз дэпрэсію лічаць адным з самых распаўсюджаных псіхічных расстройстваў. Паводле ацэнак спецыялістаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) ад гэтай хваробы пакутуе каля 350 млн. чалавек ва ўсім свеце і іх колькасць павялічвацца. Па прагнозах экспертаў, да 2020 года дэпрэсія можа стаць другой пасля ішэмічнай хваробы сэрца прычынай інваліднасці ў свеце.

Распаўсюджаная памылка, што дэпрэсія – гэта проста дрэнны настрой і песімістычны погляд на жыццё, памылкова. Пры адсутнасці лячэння дэпрэсія можа перайсці ў цяжкую форму, а самае горшае - прывесці да самагубства. Дэпрэсія – доля не толькі слабавольных людзей. Яна можа напаткаць кожнага, незалежна ад полу, узросту ці матэрыяльнага дабрабыту. Разам з тым, узаемасувязі паміж распаўсюджанасцю захворвання і сацыяльным статусам, адукацыяй, узроўнем даходаў і расавай прыналежнасцю не выяўлена.

 Прычыны развіцця дэпрэсіі

Спецыялісты да гэтага часу не прыйшлі да адзінай думкі, якія фактары з'яўляюцца ключавымі і могуць стаць менавіта «той» прычынай, што правакуе дэпрэсію. Даказана роля наступных фактараў: 

  • генетычныя фактары;
  • парушэнне абмену нейрамедыятараў у галаўным мозгу (сератаніна і/або норадрэналіну);
  • парушэнні механізмаў нейраэндакрыннай рэгуляцыі;
  • жыццёвыя падзеі, якія траўміруюць.

Ацаніць уласную рызыку развіцця дэпрэсіі можна і самастойна. Напрыклад, з дапамогай апытальніка дэпрэсіі Бека.

Дэпрэсія - хвароба жанчын?  

Прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва больш схільныя да дэпрэсіі, чым мужчыны, і адчуваюць сімптомы гэтай хваробы ў два разы часцей.       

Пераносяць дэпрэсію мужчыны і жанчыны па-рознаму. У жанчын больш выяўленыя эмацыйныя прыкметы дэпрэсіі, у мужчын – змены ў паводзінах. Яны становяцца замкнёнымі, раздражняльнымі, запальчывымі, для памяншэння сімптомаў дэпрэсіі могуць ужываць псіхаактыўныя рэчывы. Мужчынам цяжэй прызнаць тое, што ім неабходна дапамога, бо няздольнасць справіцца самастойна ўспрымаецца імі як слабасць. 

Небяспечны сігнал   

Дэпрэсія – гэта хвароба, якую абавязкова трэба лячыць. Асноўныя яе сімптомы: зніжаны настрой, немагчымасць атрымліваць задавальненне, зніжэнне актыўнасці. Бывае цяжка засяродзіцца, хутка надыходзіць стомленасць нават пры нязначных намаганнях, зніжаецца самаацэнка, узнікаюць ідэі вінаватасці, парушаецца сон і апетыт. 

 
Ірына Залеская
Псіхіятр-нарколаг, загадчыца жаночага псіхіятрычнага аддзялення № 5 для лячэння крызісных і дэпрэсіўных станаў РНПЦ псіхічнага здароўя
Часта кажуць: «я ў дэпрэсіі». Гэта не зусім дакладна. Адрозненне «дэпрэсіі» у псіхічна здаровага чалавека ў тым, што смутак узнікае па псіхалагічна зразумелай прычыне, самаацэнка захоўваецца ранейшай, не змяняецца ўспрыманне мінулага і будучыні. Працягласць такога стану не перавышае двух тыдняў.

Дрэнны настрой пры дэпрэсіі не залежыць ад знешніх абставінаў. Чалавек з гэтай хваробай становіцца марудным або празмерна ўстрывожаным, пазбягае зносін, прапускае прыёмы ежы, губляе вагу, з цяжкасцю засынае і прачынаецца за некалькі гадзін да званка будзільніка.  

 
Ірына Залеская
Псіхіятр-нарколаг, загадчыца жаночага псіхіятрычнага аддзялення № 5 для лячэння крызісных і дэпрэсіўных станаў РНПЦ псіхічнага здароўя
Інфармацыя нібы фільтруецца праз нейкае сіта і да пацыента даходзіць толькі негатыўная частка. У размове высвятляецца, што папярэдняе жыццё пражыта дрэнна і няправільна, цяпер усё непакоіць і ў будучыні чакаецца толькі горшае. У чалавека можа быць усё добра і ў сям'і, і на працы, а на душы сумна і любімыя раней заняткі не здольныя развеяць смутак.

Збоку можа быць зусім незразумела, чым выклікана такое самаадчуванне. Таму іншыя людзі часта кажуць: «Вазьмі сябе ў рукі», «Нешта ты зусім расклеіўся», а часам і ў больш жорсткай форме «Не будзь ты размазнёй». Гэтыя словы не прыносяць дапамогі або падтрымкі, а толькі кідаюць у яшчэ большы адчай: «Я не магу. Я не спраўляюся».

 
Ірына Залеская
Псіхіятр-нарколаг, загадчыца жаночага псіхіятрычнага аддзялення № 5 для лячэння крызісных і дэпрэсіўных станаў РНПЦ псіхічнага здароўя
Блізкія могуць сыграць значную ролю ў аказанні дапамогі. Важна спрыяць больш хуткаму звароту да псіхатэрапеўта або псіхіятра-нарколага. Выказвайце разуменне і спачуванне.Пазбаўце хворага ад неабходнасці прымаць важныя рашэнні, але ў той жа час даручайце яму пасільную побытавую дзейнасць. Дапамажыце падтрымліваць рацыянальны распарадак дня і паўнавартаснае харчаванне, правільна прымаць прызначаныя ўрачом лекі. Будзьце цярплівыя і гатовыя выслухаць. І, вядома, пастаянна нагадвайце, што дэпрэсія – часовы стан і абавязкова наступіць дзень, калі хвароба адступіць і радасць вернецца.

Ці можна пазбавіцца ад дэпрэсіі?

Дэпрэсія не пройдзе самастойна. Зрэшты, хвароба добра паддаецца тэрапіі. Высокі эфект дасягаецца ў 75% пацыентаў. Своечасовы зварот па дапамогу да псіхатэрапеўта або псіхіятра скарачае перыяд пакут і не дае пагаршацца сімптомам дэпрэсіі.

 
Ірына Залеская
Псіхіятр-нарколаг, загадчыца жаночага псіхіятрычнага аддзялення № 5 для лячэння крызісных і дэпрэсіўных станаў РНПЦ псіхічнага здароўя
Для лячэння дэпрэсіі выкарыстоўваюцца антыдэпрэсанты. Гэтыя лекавыя прэпараты ліквідуюць праявы дэпрэсіі з дапамогай нармалізацыі ўзроўню ўтрымання нейрамедыятараў. Усе антыдэпрэсанты падбіраюцца індывідуальна з улікам клінічнай карціны, цялеснага здароўя, узросту, ладу жыцця пацыента.

Дзеянне антыдэпрэсантаў развіваецца паступова:  

  • першыя прыкметы паляпшэння пры лячэнні гэтымі прэпаратамі з'яўляюцца не раней канца 2-га - пачатку 3-га тыдня прыёму лекавага сродку;
  • памяншэнне выяўленасці сімптомаў напалову ўзнікае да 4-6-га тыдня;
  • поўны эфект надыходзіць да 10-га тыдня прыёму.

Для замацавання эфекту неабходна прадоўжыць прыём антыдэпрэсантаў на працягу 6 месяцаў. Далей па рэкамендацыі ўрача (на падставе ацэнкі ходу захворвання пацыента) можа праводзіцца падтрымліваючае лячэнне.   

 
Ірына Залеская
Псіхіятр-нарколаг, загадчыца жаночага псіхіятрычнага аддзялення № 5 для лячэння крызісных і дэпрэсіўных станаў РНПЦ псіхічнага здароўя
Роля псіхатэрапіі ў лячэнні дэпрэсіі залежыць ад ступені цяжкасці дэпрэсіўнага расстройства: чым яно лягчэйшае, тым больш мэтазгоднай і больш эфектыўнай будзе псіхатэрапія. Лепшы тэрапеўтычны эфект дае спалучэнне медыкаментознага лячэння і псіхатэрапіі.

Несумненна, свой значны ўклад у лячэнне дэпрэсіі ўносіць і сам пацыент. Спецыялісты раяць падрабязна распавядаць урачу аб сваім стане, фіксаваць змены цялеснага і духоўнага стану ў дзённіку, уключаць у распарадак фізічную актыўнасць, скіроўваць сябе на пазітыў, карыстацца падтрымкай сям'і і сяброў. Важна строга прытрымлівацца падабранага ўрачом лячэння і хвароба адступіць. 

76 0 15

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх