3 Ліпеня
03.07.2019

Дзень Незалежнасці. Праграма мерапрыемстваў і меры бяспекі

logo
Навiны
1 0 19
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сёлета Беларусь адзначае 75-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецкіх-фашысцкіх захопнікаў. Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь традыцыйна плануецца відовішчным і маштабным. Інфармацыйны партал Здаровыя людзі прапануе азнаёміцца з праграмай мерапрыемстваў і выбраць, куды варта абавязкова зазірнуць.

Святкаванне пачнецца ў 10.00. Ад праспекта Незалежнасці да плошчы Перамогі пройдзе патрыятычнае шэсце. Яно стане фінальным акордам рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае», якая стартавала напярэдадні Дня Перамогі.

У Мінску сёння зладзяць дзясяткі самых розных мерапрыемстваў: у цэнтры горада, паркавых зонах, мікрараёнах. У цэнтры сталіцы галоўнай пляцоўкай для гулянняў стане тэрыторыя ля Палаца спорту. Тут у 11:00 пачнецца выстава творцаў і рамеснікаў, а таксама стартуе святочны кірмаш і канцэртная праграма, пройдзе міжнародны турнір па сілавым экстрыме Minsk Strong Battle. Запланаваныя мерапрыемствы і на тэрыторыі Верхняга горада.

На працягу ўсяго святочнага дня можна атрымліваць асалоду ад выступленняў беларускіх артыстаў. Асноўныя музычныя пляцоўкі – тэрыторыі Верхняга горада і ля Палаца спорту.

Сёлета ваенны парад і грандыёзнае тэатралізаванае прадстаўленне «Беларусь – гераічная» пачнецца ў 21.00. А ў 22.30 святкаванні працягнуцца маштабным гала-канцэртам і акцыяй «Спяём гімн разам!». Завершыцца Дзень Незалежнасці відовішчным феерверкам.

Як будуць працаваць МУС, ДАІ і медыцынскія работнікі

Як распавёў журналістам у Нацыянальным прэс-цэнтры намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Кур'ян, пры праходзе на святочныя мерапрыемствы будзе арганізаваны агляд.

 
Дзмітрый Кур'ян
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў
З нашага боку будзе прыняты максімум мераў, каб гэты праход у зону правядзення святочных мерапрыемстваў для грамадзян быў ажыццёўлены максімальна хутка і камфортна. З гэтай мэтай для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзян з малалетнімі дзецьмі будуць арганізаваныя дадатковыя кантрольна-прапускныя пункты.

Дзмітрый Кур'ян дадаў таксама, што 3 ліпеня асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.

У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік упраўлення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Станіслаў Салавей распавёў, што з нагоды святочных мерапрыемстваў у гонар Дня Незалежнасці ў сталіцы будуць перакрытыя некаторыя вуліцы.

 
Станіслаў Салавей
Афіцыйны прадстаўнік упраўлення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў
Будуць перакрытыя пр.Незалежнасці ад вул.Старынаўскай да вул.Казлова, пр.Машэрава ад пр.Незалежнасці да вул.Ціміразева, вул.Ціміразева будзе перакрытая да вул.Арлоўскай. Нягледзячы на тое, што асноўныя мерапрыемствы будуць праводзіцца ўвечары, часткова перакрывацца рух на тых ці іншых участках будзе з 15.00. Таму мы не рэкамендуем грамадзянам прыязджаць у гэтую зону на асабістым транспарце пасля 15 гадзін.

Станіслаў Салавей распавёў таксама, што ўсім, хто хоча паўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах, перш чым прыехаць туды на асабістым транспарце, варта вывучыць схемы маршрутаў, якія размешчаныя ў Інтэрнэце. Разам з тым, старшы інспектар рэкамендаваў усё ж такі аддаць перавагу грамадскаму транспарту.

Як адзначыў начальнік аддзела медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук, ва ўсіх месцах, дзе будуць праводзіцца масавыя мерапрыемствы, у тым ліку ў абласных і раённых цэнтрах, будуць дзяжурыць медыцынскія работнікі. Брыгады ўрачоў ўкамплектаваныя ўсім неабходным і гатовыя да аказання медыцынскай дапамогі.

Падчас параду і акцыі «Спяём гімн разам!» будзе дзяжурыць 21 брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.

 
Алег Панчук
Начальнік аддзела медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя
Усе арганізацыі аховы здароўя, у тым ліку РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, неўралогіі і нейрахірургіі, а таксама кардыялогіі знаходзяцца ў стане гатоўнасці аказання меддапамогі ў выпадку паступлення пацярпелых па назалагічнай форме і ў выпадку надзвычайных сітуацый. Узмоцненыя таксама прыёмныя і рэанімацыйныя аддзяленні ўстаноў. Забяспечаны адпаведны санітарна-эпідэміялагічны нагляд.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

1 0 19

Наверх