Прэм'ера спектакля Сямейнага інклюзіў-тэатра «i»

19:00 28 Траўня, 2018
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

На сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў Сямейны інклюзіў-тэатр «i» пакажа прэм'еру спектакля «Аднойчы ў вялiзным горадзе» па матывах апавядання Ф. М. Дастаеўскага «Хлопчык у Хрыста на ёлцы».

У аснове сюжэта - гісторыя маленькага хлопчыка, які перад Калядамі страціў бацькоў і застаецца сам насам у вялікім горадзе без шанцаў на дабрыню і дапамогу. Але адбываецца цуд - дзіця трапляе на ёлку да Хрыста і анёлаў, дзе атрымлівае надзею на лепшае.

П'еса падымае пытанні свабоды асобы і выбару, сацыяльнай няроўнасці, веры ў дабрыню і справядлівасць.

У пастаноўцы задзейнічана паваротная сцэна, аб'ёмныя 3Д-праекцыі пярэдняга і задняга планаў і іншыя тэхнічныя рашэнні.

Наверх