"Шлях Вікінгаў"

18 Жніўня, 2018 - 19 Жніўня, 2018
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Фестываль, які ў думках перановсіць ў Сярэднявечча, да сапраўдных вікінгаў. Насычаная праграма фестывалю ўключае ў сабе рэканструкцыю масавых пабоішчаў, бітваў і штурмаў замкавай брамы, а таксама адзінкавыя і групавыя паядынкі. Ўмелыя рамеснікі прадставяць прадметы побыту, касцюмы вікінгаў і зброю тых часоў.

У рамках фестывалю «Шлях Вікінгаў» адбудуцца воінскія спаборніцтвы: «Круг Одзіна», «Круг Локі», масавыя бітвы сценка на сценку, турнір капейшчакаў, бітвы атрадаў («бітва на мосце», штурм брамы «замка», «ахова конунга» і іншыя).

На канцэртнай пляцоўцы пройдуць выступленні музыкаў, танцавальныя майстар-класы, танцы-гульні.

На працягу ўсяго фестывалю будуць дзейнічаць актыўныя зоны для гасцей свята: ціры, кіданне дзідаў і сякер, навучанне фехтаванні, паласа перашкод і многае іншае.

Кантакты: +375 (29) 310-46-20, +375 (29) 613-77-01.

Дзе: Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі "Сула" (Мінская вобл., Літвенскі с-с, в. Сула, 14)

Наверх