Спектакль пра стаўленне да цяжарных

19:00 26 Сакавіка, 2018
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У прасторы «Оk16» пакажуць спектакль «Раскрыццё». Тэатральная гульня па матывах рэальных гісторый прыадкрые перажыванні будучых мам, іх сем'яў, сяброў, знаёмых.

Аўтар п'есы Алёна Іванюшанка і рэжысёр Наталля Леванава ажывілі свае ўспаміны пра роды, дадалі да іх гісторыі з жыцця блізкіх людзей і вынеслі на публіку тэмы, пра якія не прынята казаць.

У ролях:
Алена Зуй-Вайцэхоўская,
Крысціна Дробыш,
Максім Дубоўскі,
Кацярына Бондарава.

Мастак-пастаноўшчык: Ірына KS Камісарава

 

Наверх