Сустрэча з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу

19:00 18 Красавіка, 2018
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У рамках 4-га фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» ў прасторы EventSpace (вул. Кастрычніцкая, 16а) адбудзецца сустрэча з нарвежскім пісьменнікам і кінакрытыкам Эрлендам Лу.

З аўтарам можна будзе абмеркаваць скандынаўскую і нарвежскую літаратуру, асаблівасці дзіцячай літаратуры, наіўны стыль напісання ў літаратуры для дарослых і працу над кінасцэнарыямі.

Сучасны нарвежскі празаік, кінакрытык, сцэнарыст скончыў дацкую кінаакадэмію, працуе культурным і кінааглядальнікам у штодзённай нарвежскай газеце Adresseavisen.

Эрленд Лу быў школьным настаўнікам, перакладчыкам і санітарам у псіхіятрычным шпіталі, здымаў відэакліпы, кароткаметражныя фільмы.

Яго дэбютны раман – «Ва ўладзе жанчыны». Там аўтар апісаў неўзаемнае каханне маладога нарвежца. Фільм экранізаваў нарвежскі рэжысёр Петар Нес у 2007 г. Адна з самых вядомых дзіцячых кніг Лу – «Курт, куды ты ідзеш?». Яго кніга «Наіўна. Супер» перакладзеная на больш чым 20 моваў свету.

Наверх