22 Чэрвеня
22.06.2020

«Інклюзіўнае мацярынства». У Беларусі запусцілі новы праект

logo
Цяжарнасць і роды
156 022
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Першы адукацыйны праект для бацькоў з інваліднасцю «Інклюзіўнае мацярынства» пачаў працаваць у Беларусі. Больш за 300 тэкставых матэрыялаў і відэаролікі, у якіх спецыялісты простай мовай распавядаюць аб праходжанні цяжарнасці, родаў, доглядзе нованароджанага і развейваюць папулярныя страхі, ужо даступныя шырокай аўдыторыі.

Стварэнне інклюзіўнай серыі відэаматэрыялаў – гэта першы крок на шляху да атрымання даступнай інфармацыі пра рэпрадуктыўнае здароўе і бацькоўства для людзей з інваліднасцю. Спецыяльныя навучальныя відэа створаныя пры падтрымцы праекта MAMA PRO і размешчаныя на YouTube-канале «Гiд па жыццi»/ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Для лепшага разумення відэа суправаджаюцца субтытрамі. У планах у арганізатараў – перакласці інфармацыю таксама на зразумелую мову. Гэта спецыяльная спрошчаная версія мовы, распрацаваная для палягчэння ўспрымання інфармацыі людзьмі з інтэлектуальнымі парушэннямі.

 
Ірына Куксік
Эргатэрапеўт, менеджэр праектаў «Гiд па жыццi»/ГА БелАДДІіМІ
Беларусь знаходзіцца на пачатку шляху пашырэння доступу да цяжарнасці і родаў жанчынаў з інваліднасцю. Нашым урачам яшчэ не заўсёды хапае міжнароднага прафесійнага вопыту і ведаў у гэтай галіне... Але ж жаданае мацярынства – законнае права любой жанчыны.
 
Дзіяна Мардас
Акушэр-гінеколаг, кіраўнік праекта MAMA PRO
Цяжарнасць, роды і мацярынства – асаблівы перыяд у жыцці кожнай жанчыны. Праект MAMA PRO ужо на працягу некалькіх гадоў дапамагае мамам атрымаць інфармацыю па пытаннях жаночага і дзіцячага здароўя, якой можна верыць і якую не трэба правяраць. Для нас важна, каб доступ да гэтай інфармацыі быў адкрыты для ўсіх мамаў без выключэння.

Інклюзіўныя відэаролікі ахопліваюць асноўныя тэмы па пытаннях цяжарнасці, родаў і пасляродавага перыяду. На працягу некалькіх месяцаў раздзел «Бацькам» на сайце БелАДДІіМІ будзе абнаўляцца штотыднёва карыснымі тэкставымі матэрыяламі.

«Інклюзіўнае мацярынства» – сумесны праект сацыяльна-дабрачыннай ўстановы па пытаннях грамадскага здароўя «Паблік Хелс» і «Гiд па жыццi»/ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Яго ажыццяўленне сталася магчымым пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Беларусі.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

156 0 22

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Наверх