26 Лютага
26.02.2020

Інклюзіўны дзіцяча-юнацкі хор «Радасць душы»: «Чакаем вас на канцэрце!»

logo
Навiны
131 0 12
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

50% дзяцей у гэтым хоры маюць інваліднасць па зроку ці іншыя парушэнні здароўя. Многія не могуць убачыць дырыжорскія знакі рукамі, самастойна падняцца на сцэну... Але яны – спяваюць. Яны радуюцца жыццю і радуюць іншых. Адзіны ў Беларусі інклюзіўны дзіцяча-юнацкі хор «Радасць душы» сумесна з легендарным ансамблем «Песняры» запісаў свой першы студыйны альбом і запрашае ўсіх на канцэрт – прэзентацыю дыска.

Инклюзивный хор «Радость души».

У мерапрыемстве бяруць удзел: Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», спявак Васіль Сушко, удзельніца шоу «Голас» Патрыцыя Курганава, спявак Аляксей Крэчат, кампазітар і музыкант Вячаслаў Бабкоў. А самі дзеці вельмі хвалююцца і чакаюць гэтае выступленне!

Давайце раздзелім з імі радасць! Падтрымаем іх маральна. Бо яны сапраўды заслужылі.

Дабрачынны вечар адбудзецца 29 лютага ў 18.00 у КЗ «Верхні горад». Па пытаннях набыцця білетаў і па дадатковую інфармацыю звяртацца па тэлефоне: +37529 1087254. Падзяліцеся, калі ласка, гэтай інфармацыяй з роднымі, сябрамі, знаёмымі, у сацыяльных сетках... Давайце падорым свята сабе і дзецям!

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

131 0 12

Наверх