19 студзеня
19.01.2018

Вынікі «Я бачу!» у Гомелі. На старце – Брэст

logo
Навiны
76 0 18
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Амаль у 35% з 12 436 школьнікаў Гомельскай вобласці выяўлены розныя паталогіі зроку, прычым у 48% з іх – упершыню. У Гомелі падвялі вынікі рэалізацыі сацыяльнага праекта «Я бачу» за 2017 год.

Дзве мабільныя брыгады урачоў-афтальмолагаў на працягу года працавалі ў 14 сельскіх раёнах Гомельскай вобласці. За час працы праекту ўрачы праехалі 47 305 кіламетраў, выпісалі 1 117 рэцэптаў на акуляры, прызначылі дадатковыя абследаванні ва ўмовах стацыянара 331 дзіцяці, 71 накіравалі на аперацыю.

Дабрачынны праект «Я бачу!» па праверцы зроку ў дзяцей рэалізуецца ўжо два гады: у 2016 годзе ён праходзіў у Магілёўскай вобласці, а ў 2017 годзе – у Гомельскай. За два гады дзеяння праграмы абследаваны ўжо звыш за 25 тысяч дзяцей. Для працы мабільных афтальмалагічных брыгад арганізатарамі былі абсталяваны спецыяльныя аўтамабілі, набыта партатыўная дыягнастычнае абсталяванне і аплочаны ўсе выдаткі, звязаныя з праектам.

 
Ірына Чарнякова
Намеснік дырэктара Беларускага дзіцячага фонду
Праект «Я бачу!» – прыклад аказання маштабнай і дзейснай дапамогі дзецям, клопаты аб іх здароўе. Вынікі ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях пацвярджаюць эфектыўнасць і неабходнасць правядзення праекта «Я бачу!» і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Вельмі важна, што ўрачы прыехалі прама да дзяцей, у школы, далі рэкамендацыі, выпісалі рэцэпты, накіравалі на далейшае лячэнне і будуць назіраць за кожным складаным дзіцёнкам да перыяду выздараўлення або рэмісіі.
 
Вячаслаў Смірноў
Начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom
Дзякуючы зроку мы атрымліваем як мінімум 70-80% інфармацыі пра навакольны свет, таму так важна клапаціцца пра захаванне здароўя вачэй. Тым больш у дзіцячым узросце, калі працэс пазнання свету, у тым ліку ў візуальнай форме, адбываецца асабліва актыўна, а неакрэплы зрок асабліва ўразлівы. Праект «Я бачу!» ужо два гады дапамагае не толькі выяўляць існуючыя праблемы, але і прадухіляць іх, акцэнтуючы ўвагу на прафілактычных мерапрыемствах і важнасці своечасовага наведвання спецыялістаў.
 
Лізавета Рыбакова
Урач-афтальмолаг праекта «Я бачу!»
Праект дазволіў мне і маім калегам правесці маштабны скрынінг органаў зроку ў дзяцей школьнага ўзросту і ацаніць іх стан у разрэзе вобласці. Своечасовы і рэгулярны агляд у спецыяліста дапаможа выявіць парушэнні зроку, не дапусціць развіцця ўскладненняў ці нават інваліднасці. Дзякуючы праекту многія дзеці і іх бацькі змаглі звярнуць увагу на тое, што прафілактыка – залог захавання і магчымасць прадухілення цяжэйшай паталогіі. Ранняе выяўленне вельмі важна, бо на гэтым этапе яшчэ можна правесці карэкцыю і дасягнуць станоўчай дынамікі і стабілізацыі працэсу, а ў некаторых выпадках яшчэ і поўнага выздараўлення.

У 2018 годзе праект «Я бачу!» працягнецца ў Брэсцкай вобласці на сродкі, сабраныя падчас васьмой дабрачыннай каляднай ініцыятывы кампаніі velcom «Рабіць дабро так проста». У ёй прынялі ўдзел больш за 20 000 чалавек. Выніковая сума – 118 240 рублёў – дазволіць рэалізаваць праект у сельскіх раёнах Брэстчыны.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

76 0 18

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Наверх