Наша каманда

Кіраўнік праекта
падрабязней
падрабязней
Вольга Святліцкая

Урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Член Прэзідыума Беларускага таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, Беларускай асацыяцыі ўрачоў і Еўрапейскай асацыяцыі клінічнага харчавання і метабалізму.

Валянціна Мохар

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў. Не раз лавіла сябе на думцы, што праца журналіста вельмі падобная на працу акцёра. Каб табе паверылі, недастаткова проста выкласці атрыманы матэрыял. Трэба ведаць, разумець, адчуваць тэму, над якой працуеш. Чым глыбей ты ў яе апускаешся, тым больш яркі і праўдзівы тэкст, тым большы водгук ён знаходзіць у чытача. Тым больш блізкая і рэальная мэта, да якой ты імкнуўся. Менавіта таму сваю ролю журналіста я заўсёды імкнуся «іграць» сумленна, безумоўна і да канца.

Вольга Стружынская

Журналіст.

Спецыяліст па Social Media Marketing (SMM)
падрабязней
падрабязней
Алеся Сідукова

Старшы выкладчык кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Сфера інтарэсаў: пытанні гігіены працы, гігіены харчавання і здаровага ладу жыцця.

Ганна Кручкова

Рэдактар рускай версіі сайта
падрабязней
падрабязней
Кацярына Гайваронская

Псіхолаг, які аддаў шмат гадоў сферы вэб- і мабільнай распрацоўкі. Пазітыўны чалавек з творчым пачаткам, шмат гадоў працавала ў галіне арганізацыі канцэртаў, крэатыўных фотаздымкаў, напісанні песень і вершаў. Паліглот, чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і верай ва ўласныя сілы. Жыццёвае крэда – «Калі ты можаш уявіць сабе штосьці, ты можаш гэтага дасягнуць».

Вядучы рэдактар відэарэсурсу
падрабязней
падрабязней
Андрэй Васкрасенскі

Святлана Стахоўская

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў. У той час як большасць маіх аднакласнікаў не надта ўхвалялі напісанне сачыненняў па беларускай літаратуры, я іх проста абажала. Плынь маіх думак магла быць невычэрпнай, і часта даводзілася спыняць сябе, каб не спісаць увесь вучнёўскі сшытак. Цяга да разваг і выказвання думак на паперы прывялі на факультэт журналістыкі БДУ. Пасля яго заканчэння мне пашанцавала адразу ж трапіць у газету «Медыцынскі веснік». Чаму гэта ўдача? Перакананая, што вузкая спецыялізацыя дапамагае лепш вывучыць тэму і захапіцца ёю. На нейкім этапе медыцынская супольнасць стала другой прафесійнай сям'ёй. За больш чым 10-гадовы стаж у газеце самымі прыемнымі і цікавымі момантамі былі матэрыялы пра людзей. Люблю даследаваць унутраны свет чалавека, яго матывы, яго рэсурсы. Гэта зачароўвае і бясконца натхняе. Напрыклад, на тое, каб зноў сесці за парту. Зараз атрымліваю адукацыю псіхолага ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка. Люблю рух, шчырую камунікацыю. Такую, каб за душу брала. Люблю, калі цікава і нестандартна, калі шчыра і ад сэрца. Праспяваць або станцаваць, паставіць сцэнку? Не пытанне! Таму і новы вопыт са стварэннем відэаролікаў на нашым канале на Youtube прыносіць мне вялікае задавальненне.

Рэдактар беларускай версіі партала
падрабязней
падрабязней
Святлана Адамовіч

Рэдактар беларускай версіі сайта, журналіст, блогер. З дзяцінства марыла стаць філолагам, як бацькі, журналістам, як старэйшы брат, альбо археолагам, бо захаплялася гісторыяй. Атрымалася спраўдзіць спачатку першае, затым – другое. Вельмі люблю вандроўкі, знаёмствы і стасункі з новымі людзьмі. Менавіта гэта найбольш цаню ў журналісцкай прафесіі. А яшчэ – працэс нараджэння матэрыялаў, якія суправаджаюцца палётам думкі! Здаецца, рука сама піша на паперы альбо набірае на ноутбуку тое, што хтосьці «зверху» надыктоўвае. Апошнім часам захапілася блогерствам, дзе можна рэалізаваць сябе напоўніцу. Новую справу – вёрстку – пачала асвойваць, прыйшоўшы ў праект. Скажу па сакрэту: мне тут падабаецца ўсё!

Сяргей Пермякоў

Спецыяліст па продажах
падрабязней
падрабязней
Ала Зянько

Рэдактар сайта teenage.by
падрабязней
падрабязней
Таццяна Марозава

Рэдактар сайта teenage.by.

Рэдактар сайта Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
падрабязней
падрабязней
Аксана Жураўлёва

Рэдактар сайта Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Журналіст, радыёвядучая. Заўсёды іду сваім шляхам, хай ён не такі, як усе, але ён МОЙ. Камунікабельнасць з дзяцінства паўплывала на выбар прафесіі. Дыпламатычнасць у зносінах развівала працуючы доўгі час на радыё. Люблю адкрываць для сябе новыя гарызонты ва ўсіх сферах жыцця. Не люблю марнаваць час! Па жыцці іду з вялікім пачуццём гумару і аптымізмам.

Галоўны рэдактар
падрабязней
падрабязней
Таццяна Сівец

Галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік». Шэф-рэдактар беларускай версіі партала. Член Беларускага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі. З дзяцінства марыла пра медыцыну, але захапленне беларускай мовай і літаратурай прыцягнула на філалагічны факультэт БДПУ імя М.Танка. Родная мова разам з англійскай расчынілі дзверы на міжнароднае радыё «Беларусь», а любоў да літаратуры – у часопіс «Маладосць» і газету «Літаратура і мастацтва». Але дзіцячыя мары спраўджваюцца, і лёс нарэшце прывёў у прафесійнае выданне беларускіх медыкаў. Упэўнена, што нашыя інтэрнэт-праекты дапамагаюць многім людзям паверыць ва ўласныя сілы і здзейсніць мары: падлеткам не баяцца быць сабой, а дарослым – знаходзіць шчасце ў кожнай хвіліне. Дэвіз па жыцці – словы Уінстана Чэрчыля «We shall never surrender».

Наверх