23 Жніўня
23.08.2019

Першая Эстафета «У імя жыцця» стартуе ў Мінску 24 жніўня. Далучайцеся!

logo
Жыццё з анкалогіяй
4 0 27
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У суботу, 24 жніўня, у Мінску адбудзецца акцыя для анкапацыентаў і іх блізкіх. Будзем вучыцца граматна дапамагаць сабе і людзям, якія маюць у тым патрэбу. Супраць раку мы мацнейшыя разам.

Сацыяльна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» запрашае анкапацыентаў і іх блізкіх да актыўнага ўдзелу.

Калі?24 жніўня

У колькі? – 11:40-16:20

Дзе? – Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, праспект Незалежнасці, 116

Умовы ўдзелу? – Уваход вольны. Папярэдняя рэгістрацыя на лекцыі, майстар-класы, практыкумы тут.

Хочаце нас падтрымаць? – Для правядзення Эстафеты мы маем патрэбу ў памагатых-валанцёрах і фінансавай падтрымцы. Калі вы маеце магчымасць і жаданне быць валанцёрам, рэгіструйцеся тут.

А падтрымаць Эстафету фінансамі можна тут.

– Гэтае мерапрыемства задуманае для пацыентаў, якія падчас лячэння і пасля яго сутыкаюцца з вялікай колькасцю пытанняў, але дакладна не ведаюць, каму іх задаць, бо яны не зусім па профілю анколагаў, – тлумачыць Ірына Жыхар, анкапацыент, дырэктар ЦПА «У імя жыцця».

– Мы таксама хочам паказаць тым анкахворым, хто замкнуўся ў сабе і ў адзіноце спрабуе справіцца са сваёй бядой, што мы ёсць і што ў нас ёсць для яго словы падтрымкі. Мы чакаем да нас на акцыю не толькі анкапацыентаў, але і іх блізкіх. Бо анказахворванне – гэта сямейная праблема, і важна яе вырашаць разам. Вядома, мы прыгадаем тых, каго сёння ўжо няма з намі.

Праграма Эстафеты «У імя жыцця»:

11:40 Танцавальны старт. Сустракаемся ля правага бакавога ўваходу ў бібліятэку. Вы яшчэ маеце час развучыць танцавальныя рухі, якія адкрыюць нашу Эстафету. Спецыяльна да гэтага дня кампазітар Тэймур Пагасян напісаў музыку «Раніца новага дня», а харэограф Аляксандра Косціна падрыхтавала і выканала простыя і сімвалічныя танцавальныя па.

12:00-15:50 Паралельныя сцяжынкі Эстафеты

Медыцынскія рэкамендацыі:

  • Лекцыя «Актыўныя метады рэабілітацыі. Рэкамендацыі на кожны дзень». Т.Заўялава, тэрапеўт, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава.
  • Лекцыя «Жыццё эмоцый у целе чалавека». Э.Сінкявічуце, псіхатэрапеўт, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава.
  • Майстар-клас «Як не патануць у моры інфармацыі. Інструкцыя для пацыента». В.Святліцкая, к.м.н., дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі БелМАПА і кіраўнік партала «Здаровыя людзі».
  • Прэзентацыя Кнігі смачных і карысных рэцэптаў для анкапацыентаў і іх блізкіх. М.Сыравегіна, эксперыментатар-укладальнік кнігі рэцэптаў, Г.Купецка , Прэзідэнт Фонду «Onkocafe – Razem Lepiej», аўтар кіраўніцтва для пацыентаў і іх родзічаў (Польшча).

Трэніроўка дыхання і спеваў:

  • Практычны занятак «Дыхальная гімнастыка». Т.Камінская, інструктар-метадыст па фізічнай рэабілітацыі, А.Каленік, інструктар па ЛФК, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі.
  • Майстар-клас «Голас – больш, чым гук». Н.Раманская, педагог вакальнага майстэрства і сцэнічнага мастацтва.
  • Інтэрактыўная лекцыя «Арт-тэрапія і беларускі фальклор». В.Калацэй, кандыдат культуралогіі, дацэнт, загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

Практычныя заняткі:

  • «Як паспяхова размаўляць з урачом». І.Малаш, псіхолаг, Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця», М.Ёланта, Асацыяцыя Псіхасацыяльнай Анкалогіі, Вільнюскі хоспіс імя М.Сапоцькі (Літва) пры ўдзеле А.Собаль, псіхаанколага (Польшча).
  • «Мастацтва выцінанкі: самая народная творчасць». Н.Гамаюнава, мастак, сябра Саюза майстроў народнай творчасці.
  • «Як даглядаць скуру падчас і пасля лячэння». Л.Лапікава, касметолаг-эстэтыст.
  • «Падарожжа з шыйнай хусткай». А.Барысевіч, аўтар і кіраўнік сацыяльнага праекта «Элегантнасць па-за ўзростам».

Творчыя класы:

  • Лекцыя «Лекавая сіла творчасці: віды і формы арт-тэрапіі». І.Малаш, псіхолаг, Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця», (удзел прадстаўніка фонду «Kanker in beeld» (Нідэрланды) ўзгадняецца).
  • Творчая лабараторыя па пабудове арнаменту. М.Вялічка, мастак, дэкаратар, педагог, аўтар кніг пра мастацкі роспіс. (Масква, Расія)

– Лекцыя «Чалавек – гэта арнамент».

– Майстар-клас па маляванні арнаменту «Намалюй сваю карціну свету».

– Перфоманс «Роўнасць розных!» па складанні агульнага арнаменту.

  • Майстар-клас «Роспіс эка-сумак «Танцуючы сланечнік». Н.Шчуплік, С.Пархімовіч, А.Пархімовіч, рукадзельніцы.

15.45-16.15 Фінальны канцэрт-прытча «З любоўю...»

На працягу ўсёй Эстафеты запланаваныя:

  • посткросінг у падтрымку анкапацыентаў стацыянараў;
  • фотавыстава «Са-тварэнне»;
  • абмен парыкамі;
  • прымерка галаўных убораў.

Запрашаем вас далучыцца да першай Эстафеты «У імя жыцця». Выбірайце актыўнасці па важнасці і інтарэсах, рэгіструйцеся тут.

Сацыяльна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» дзякуе за інфармацыйную падтрымку і за ўдзел газеце «Медыцынскі веснік», парталам 24health.by, tut.by, citydog.by, пасольству Нідэрландаў у Польшчы.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

4 0 27

Наверх