27 Верасня
27.09.2017

Прышчэпка ад грыпу. Усе нюансы цяперашняй кампаніі па вакцынацыі

logo
Тэхагляд арганізма
25 0 99
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Штогод у канцы верасня - пачатку кастрычніка ў Беларусі пачынаецца кампанія па вакцынацыі супраць грыпу. Прадоўжыцца яна два месяцы і завершыцца 1 снежня. У гэтым годзе плануюць прышчапіць каля 3,8 мільёнаў чалавек, а гэта прыкладна 40% насельніцтва Беларусі. Здаровыя людзі вырашылі разабрацца ў нюансах цяперашняй кампаніі.

Пра тое, як будзе праходзіць кампанія па вакцынацыі, парталу распавяла Вераніка Высоцкая.

Вераніка Высоцкая
Загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя

Рост колькасці выпадкаў ВРІ і грыпу ці эпідэміялагічны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі прагназуецца на канец студзеня 2017 года - пачатак лютага 2018 года.

Сімптомы ВРІ Грып
Пачатак захворвання Хвароба пачынаецца паступова, на працягу 1-2 дзён Раптоўны пачатак хваробы, сімптомы могуць з’явіцца на працягу некалькіх гадзін
Павышэнне тэмпературы цела Часцей да 38-38,5 ° С, зніжаецца на працягу 2-3 дзён Рэзкае павышэнне да 39-41 ° С, трымаецца не менш за 3 дні
Сімптомы інтаксікацыі Павышаная стамляльнасць, слабасць, млявасць. Галаўны боль пры развіцці ўскладненняў (гаймарыт, танзіліт, бранхіт) Ярка праяўлены (вельмі моцны галаўны боль, цяглічны боль, адчуванне ламоты ў целе, патлівасць, дрыжыкі, павышаная святлоадчувальнасць)
Агульны стан Здавальняючы Сярэдняй цяжкасці, цяжкі
Катаральныя з'явы (запаленне слізістай абалонкі верхніх дыхальных шляхоў) З'яўляюцца з пачатку захворвання: закладзенасць носа, моцны насмарк, слёзацячэнне, чханне Насмарк у першыя дні не выяўлены, з'яўляецца на 2-3 суткі як ускладненне. Рэдка ўзнікае закладзенасць носа
Дыскамфорт у вачах Пры далучэнні бактэрыяльнай інфекцыі Часта ўзнікае пачырваненне, кан'юктывіт
Кашаль З'яўляецца ў першыя дні, рознай інтэнсіўнасці З'яўляецца на 2-3 суткі, спачатку сухі, затым становіцца вільготным, інтэнсіўным, суправаджаецца болем за грудзінай
Боль у горле, пачырваненне зеву З'яўляецца ў першыя дні, мае выразны характар, слізістая зева чырвоная і «рыхлая» Слізістая зева чырвоная, ацякае. Магчымыя болі ў горле
Парушэнні збоку СКТ Рэдка Магчымыя ірвота і дыярэя
Ускладненні пасля перанесенага захворвання Стамляльнасць, слабасць. Атыты, сінусіты Стамляльнасць, слабасць могуць захоўвацца да 2-3-х тыдняў. Пнеўманія, неўралагічныя парушэнні, паталогія сэрца і інш.
Прафілактычныя меры

Неспецыфічныя сродкі і метады:

закаліванне, можна прапіць вітаміна-мінеральныя комплексы, сачыць за асабістай гігіенай (мыць рукі), рэгулярная вільготная прыборка, праветрыванне, увільгатненне слізістай носа, прагулкі на свежым паветры, а вось месцаў згуртавання людзей лепш пазбягаць

Вакцынапрафілактыка. Неспецыфічныя сродкі і метады: сачыць за асабістай гігіенай (мыць рукі), рэгулярная вільготная прыборка, праветрыванне, увільгатненне слізістай носа, прагулкі на свежым паветры, месцаў згуртавання людзей лепш пазбягаць, можна прапіць вітаміна-мінеральныя комплексы

Каму варта зрабіць прышчэпку

Вакцынацыя супраць грыпу ўваходзіць у Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак. Таму некаторым катэгорыям насельніцтва такую прышчэпку будуць рабіць бясплатна:

  • дзецям ад 6 месяцаў да 3 гадоў;

  • дзецям з 3 гадоў, а таксама дарослым, якія маюць хранічныя захворванні: захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, лёгкіх, эндакрыннай сістэмы, пацыенты з імунасупрэсіяй;
  • цяжарным жанчынам;
  • людзям старэйшым за 65 гадоў;
  • дзецям і дарослым, якія знаходзяцца ў калектывах з кругласутачным рэжымам;
  • медыцынскім і фармацэўтычным супрацоўнікам, а таксама супрацоўнікам МНС, міліцыі, мытні, ваеннаслужачым і г.д.

Акрамя гэтага, вакцынацыя супраць грыпу рэкамендаваная:

  • дзецям з 3 да 6 гадоў;
  • школьнікам, вучням устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэднай спецыяльнай адукацыі, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў;
  • супрацоўнікам сферы побытавага абслугоўвання, адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, транспартных арганізацый.
Вераніка Высоцкая
Загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Апроч гэтага, зрабіць прышчэпку спецыялісты рэкамендуюць тым, у каго ў сям'і ёсць дзеці да 6 месяцаў, а таксама людзям з хранічнымі захворваннямі, якія па якіх-небудзь прычынах не могуць вакцынавацца самастойна.

Імунітэт пасля прышчэпкі фарміруецца на працягу 2-3 тыдняў і застаецца «напружаным», гэта значыць здольным даць годны адказ хваробе, на працягу шасці месяцаў. Сярод усіх прышчэпленых прыкладна 2-3% людзей могуць захварэць на грып, толькі яны перанясуць грып у лёгкай форме і ў іх не будзе ўскладненняў.

Якімі вакцынамі будуць рабіць прышчэпкі

«Для імунізацыі насельніцтва бясплатна будзе выкарыстоўвацца «Грыпол плюс» (Расія), а на платнай аснове: расійскія «Грыпол плюс» і «Ультравак», французскі «Ваксігрып» і «Інфлювак», выраблены ў Нідэрландах. Усе вакцыны ўтрымліваюць аднолькавыя варыянты штамаў віруса грыпу.

Такую прышчэпку можна будзе зрабіць у дзіцячых і дарослых паліклініках па месцы жыхарства, прыватных медыцынскіх цэнтрах, а таксама ў Цэнтры вакцынапрафілактыкі, які знаходзіцца на базе Гарадской дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска.

Вераніка Высоцкая
Загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Зрабіць прышчэпку можна будзе і па месцы вучобы ці працы (ва ўмовах медыка-санітарных частак). Для гэтага сфарміраваны брыгады з урача і медсястры. Такія брыгады выязджаюць на месца, урач аглядае жадаючых зрабіць прышчэпку і толькі пасля гэтага, калі няма супрацьпаказанняў, чалавека вакцынуюць.

Правілы вакцынацы

Іх няшмат, але грэбаваць імі не варта:

  • перад вакцынацыяй вы павінны быць здаровыя;
  • калі ў вас абвастрыліся хранічныя захворванні ці вы прастылі, лепш дачакацца выздараўлення;
  • у выпадку, калі вы нядаўна хварэлі, то перад прышчэпкай ад грыпу неабходна пачакаць 2 тыдні.

Прышчэпку ад грыпу нельга рабіць тым, у каго ёсць алергія на курыны бялок! Гэта звязана з тым, што штамы віруса, якія ёсць у вакцынах, вырошчваюцца на курыным бялку.

Вераніка Высоцкая
Загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Людзі з хранічнай паталогіяй часта лічаць, што іх захворванне – гэта ўжо супрацьпаказанне да вакцынацыі. На самай справе гэта не так. Грып часта правакуе абвастрэнне менавіта хранічных захворванняў. Таму такім людзям зрабіць прышчэпку супраць грыпу трэба абавязкова.

Пасля вакцынацыі магчыма развіццё пэўных рэакцый:

  • Мясцовая. Пачырваненне, прыпухласць альбо балючасць у месцы ўвядзення.
  • Агульныя рэакцыі. Нязначны ўздым тэмпературы, слабасць, галаўны боль.
Вераніка Высоцкая
Загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Калі ўсе гэтыя станы праходзяць на працягу 2-3 сутак і не патрабуюць дапамогі ўрача, то гэта нармальна. Як правіла, гэта сведчыць пра тое, што фарміруецца імунітэт да віруса.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

25 0 99

Глядзіце таксама
Наверх