11 Ліпеня

Худзей на свой густ – прадукты, якія спрыяюць пахудзенню

Еш ды худзей
74 0 12
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Мара любога чалавека, які мае праблемы з лішняй вагой, есці так, каб і моцна  сабе не адмаўляць, і фігуру захоўваць стройнай. Як аказалася, няма нічога немагчымага, галоўнае – правільна скласці рацыён і ўключаць у яго толькі тыя прадукты, якія так ці інакш спрыяюць пахудзенню.

Бялковая ежа

Бялковую ежу можна назваць суперпрадуктам для пахудзення. З аднаго боку, выдаткі энергіі на засваенне бялкоў значна перавышаюць аналагічны паказчык для вугляводаў і тлушчаў. З іншага – бялкі з'яўляюцца абавязковым будаўнічым кампанентам мышачнай тканкі, што асабліва важна пры занятках спортам. Такім чынам вы і мускулатуру нарошчвае, і тлушчы спальваеце.

Лепшыя крыніцы бялку – курыная грудка, індычка, рыба і яечны бялок.

Агародніна з адмоўнымі калорыямі

Вельмі карысна для падтрымання добрай фізічнай формы есці агародніну, на пераварванне якой энергіі траціцца больш, чым паступае з яе ў працэсе пераварвання. Ды і ў прынцыпе агародніны ў рацыёне шмат не бывае, бо клятчатка, якая знаходзіцца ў ёй, спрыяе паляпшэнню работы страўніка.

Смела ўключайце ў рацыён агуркі, шпінат, зялёны балгарскі перац, радыску, буракі, спаржу, цукіні, зялёны гарошак, каляровую капусту, моркву, салату, кальрабі і рэдзьку.

Садавіна

Ёсць цэлы набор садавіны, ужываючы які вы можаце быць спакойныя за фігуру. У спісе лідараў, што маюць найменшую каларыйнасць і спрыяюць пахудзенню, ананас, ківі, грэйпфрут і груша.

Ананас

Хто не чуў пра дзіўныя ўласцівасці ананаса спальваць тлушч! А ўсё дзякуючы таму, што ў яго склад уваходзіць адмысловы «фермент стройнасці» брамелайн, які актывізуе расшчапленне ліпідаў, стымулюе выпрацоўку страўнікавага соку, спрыяе страваванню і, адпаведна, зніжэнню вагі. Памятайце, што ананас расшчапляе толькі тыя тлушчы, якія вы з'елі, да прыкладу, за абедам. Усё тое, што ўжо адклалася, нікуды не дзенецца.

Акрамя таго, ананас выдатна спыняе голад. Таму, з'еўшы кавалачак перад абедам, вы заўважна зніжаеце рызыку пераядання.

Аднак пры павышанай кіслотнасці, язвавай хваробе страўніка, гастрыце трэба быць вельмі асцярожнымі. Пасля ўжывання ананаса пажадана прапаласкаць рот вадой, бо павышаная кіслотнасць фрукта можа негатыўна паўплываць на эмаль зубоў.

Грэйпфрут

Каларыйнасць грэйпфрута найбольш нізкая сярод усіх цытрусавых - усяго 35 ккал на 100 г. Ён не толькі не дадасць калорый, але яшчэ і дапаможа спаліць тлушч, актывізаваць працу печані, вывесці прадукты метабалізму з арганізма, узмацніць выпрацоўку страўнікавага соку, прастымулюе абмен рэчываў. А ўсё дзякуючы флаваноіду нарынгіну, што ўваходзіць у яго склад і мае жаўцягонны эфект.

Як і ў выпадку з ананасам, трэба быць асцярожнымі людзям з павышанай кіслотнасцю страўніка, гастрытам і язвавай хваробай страўніка.

Ківі

Каларыйнасць гэтага фрукта таксама невялікая - 60 ккал на 100 г, а вось карысць значная. Ківі не толькі паскарае метабалізм, спрыяе нармалізацыі бялковага абмену і расшчапленню «дрэннага» халестэрыну, які ўтварае атэрасклератычныя бляшкі ў артэрыях, але і з'яўляецца скарбніцай вітамінаў. Напрыклад, з'еўшы ўсяго адзін плод, вы забяспечыце сутачную патрэбнасць арганізма ў вітаміне С. А яшчэ ў ківі шмат вітамінаў А, В1, В2, В6, В9, РР, а таксама калію, магнію і клятчаткі.

Груша

Зусім нечакана ў спіс нізкакаларыйных прадуктаў для пахудзення трапіла свежая груша. І не толькі таму, што яе энергетычная каштоўнасць складае ўсяго 60 ккал на 100 г (звярніце ўвагу, што ў сушанай грушы гэты паказчык – ужо 270 ккал на 100 г), але і з-за высокага ўтрымання нерастваральнай клятчаткі, якая спрыяе ачышчэнню кішэчніка і вываду прадуктаў метабалізму, таксінаў, цяжкіх металаў. Арганічныя кіслоты, што ўваходзяць у склад грушы, дабратворна уплываюць на абмен рэчываў, нармалізуюць страваванне.

Аднак людзям, якія пакутуюць ад захворванняў страўнікава-кішачнага тракта, трэба быць асцярожнымі. З аднаго боку, сушаная груша аказвае замацавальны эфект (свежая, наадварот, паслабляльны), з другога –клятчатка можа раздражняць слізістую кішэчніка.

Лепшы час для ўжывання грушы – 30 хвілін пасля ежы, але ні ў якім разе не нашча.

Папая

Яшчэ адзін смачны ласунак, які можна ўжываць без шкоды для фігуры. У склад папаі ўваходзіць група неспецыфічных ліпаз, якія расшчапляюць ліпіды, што паступаюць з ежай. Акрамя таго, папая багатая на вітаміны, макра- і мікраэлементы, а таксама папаін – фермент, што спрыяе расшчапленню бялкоў.

Зялёны чай

Мае антыаксідантныя ўласцівасці, багаты вітамінамі і мікраэлементамі, станоўча ўплывае на працэсы метабалізму ў арганізме.

Вострыя прыправы

Асаблівае месца сярод прадуктаў, ад якіх худзеюць, займаюць такія вострыя прыправы, як карыца, імбір і цыкорый. Так, напрыклад, карыца спрыяе расшчапленню цукру. А звыклыя нам лук і часнок аказваюць эргатропнае ўздзеянне на гіпаталамус (павышаюць жыццёвы тонус, за кошт чаго павялічваецца расход энергіі).

Аліўкі і аліўкавы алей

Выключна дабратворна на арганізм уплываюць аліўкі і аліўкавы алей, бо ў іх складзе вялікая колькасць вітамінаў, бялкоў, каратын, якія спрыяюць умацаванню клеткавых мембран, аказваюць станоўчае ўздзеянне на печань, страўнік, падстраўнікавую залозу, сардэчна-сасудзістую сістэму, спрыяюць вываду прадуктаў метабалізму з арганізма.

І не забывайце пра ваду. Шклянка вады, выпітая за 30 хвілін да ежы, не толькі дапаможа знізіць апетыт, але і паскорыць метабалізм, выведзе таксіны і прадукты метабалізму з арганізма.

74 0 12

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх