4 Кастрычніка
04.10.2017

Сакральная Беларусь

logo
Запалі танцпол
49 0 78
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Аўтары:
Людміла Дучыц, 
Ірына Клімковіч

Сакральная Беларусь – гэта ёмістае паняцце. Паняцце, куды ўкладаецца глыбокі і шматгранны сэнс. Гэта той куточак Беларусі, дзе вы з’явіліся на свет, правялі гады дзяцінства, юнацтва, дзе пасталелі, сустрэлі першае каханне, месца, дзе пахаваны вашыя продкі. Гэта родны ландшафт, прырода мясцін, адкуль вашыя карані. Прырода стварыла непаўторны і родны для нас ландшафт Радзімы, а продкі напоўнілі натуральную прыгажосць сакральным сэнсам.

Канфесіі не адыгрывалі у гэтым ніякай ролі: вясковыя святыні наведвалі і наведваюць як католікі, так і праваслаўныя, і пратэстанты. Такім чынам, ва ўсе часы падобныя месцы акумулявалі жыццясцвярджальную энергію нашых продкаў. Такія мясціны называліся ў народзе намоленымі, святымі або сакральнымі. Цяпер з’явілася больш моднае вызначэнне для іх – месца сілы.

Сакральныя мясціны - што гэта?

Гэта культавыя ўзгоркі і даліны, гарадзішчы і курганы, лясы і балоты, азёры і рэкі, іх вытокі і крыніцы, камяні і валуны, дрэвы і расліны. Пра гэтыя мясціны існуе безліч міфаў і легенд. Тут у дахрысціянскія часы месціліся свяцілішчы і капішчы прашчураў, адбываліся старажытныя рытуалы, абрады. Пазней на некаторых з гэтых мясцін пачалі будаваць хрысціянскія храмы. Але людзі не забывалі звычаі сваіх продкаў.

У кожным мястэчку або маляўнічай вёсачцы ёсць cвае святыні: культавыя камяні, крынічкі, азёры, дрэвы… Людзі памятаюць пра іх, даглядаюць і ўшаноўваюць, расказваюць дзецям легенды пра іх. У старажытных сюжэтах пераплятаюцца падзеі і погляды людзей розных гістарычных эпох.

Так, выток і пачатак усяго існага – гэта вада. Згодна з беларускімі легендамі, зямля была створана з пяску, здабытага на дне першаснай вады. Паўсюль у Беларусі  сустракаюцца водныя аб’екты з назвамі: Святое Возера, Святы Ручай, Божая Крыніца. Шматлікія павер’і звязваюцца з вадой, і ў першую чаргу вадой з крыніц.

Абагаўлялася і зямля-матуля, асабліва ўзвышшы і ўзгоркі на ёй. Верылі, што вяршыня ўзгорка – гэта месца выяўлення волі багоў. Таму невыпадкова там збіраліся ў пэўныя сакральныя часы, прасілі ў прыродных сіл дапамогі. На многіх нашых горках  існавалі язычніцкія капішчы. І цалкам лагічна, што ўзніклі такія назвы, як Божая Гара, Святая Гара, Капішча Перуна і інш. У беларусаў шырока распаўсюджаны культ камянёў.  Лічылася, нібыта камяні нараджаюцца ў нетрах зямлі, там выспяваюць, і тады зямля іх выштурхоўвае. Часткай абагаўлення прыроды быў і культ дрэў, які ўвасабляў у сабе ідэю ўрадлівасці. Асабліва  шанавалі дуб, які найчасцей звязваўся з мужчынскімі боствамі. Жаночымі дрэвамі былі сасна (хвоя), ліпа, бяроза, груша.

Узгорак лекавы Прошча Царкавішча в. Хутар Салігорскага р-на

Чароўныя сляды

Нашы людзі здаўна вераць, што многія сакралізаваныя аб’екты ландшафту з’яўляюцца лекавымі, што яны могуць забіраць хваробу і дарыць людзям здароўе. У народзе іх завуць Святая Гара, Крыніца Лекараўка, Здаравец, Жывая або Добрая Вада, Крыніца Памоцная, Прошча, Святы або Лекавы Камень, Камень Гаюн. Многія валуны і сёння лічацца лекавымі.

Да адных дастаткова дакрануцца, з некаторых выкарыстоўвалі раней і выкарыстоўваюць сёння мох ці адшчапаныя кавалачкі, якія расціраюць у парашок, настойваюць на вадзе. Найбольш лекавай да нашага часу лічыцца дажджавая вада з выемак на камянях, асабліва з тых, якія нагадваюць чыйсьці след. Іх называюць След Божай Маці, Божы Слядок, След Панны. 

Камень лекавы Сорагі Слуцкі р-н

Дрэвы таксама ласкава называюць: Цар-Дуб або Святая Сасна. Некаторыя з іх і цяпер лічацца лекавымі. З іх шкрабуць кару, якую настойваюць на вадзе, або тры разы пралазяць праз вялікія адтуліны, якія ўтварыліся пасля ўдару маланкі. Перад тым як пралезці, скідаюць старое адзенне, а затым апранаюць новае.

Здаўна існавала павер’е, што гаючы камень або памоцная крынічка, лекавае дрэва ці возера валодаюць найбольшай аздараўляльнай сілай у свой сакральны дзень і нават у свой сакральны час. Гэта Каляды, Раство, Вялікдзень, Радаўніца, Юр’я, Тройца, святочныя дні на Яна, Пятра і Паўла, Барыса і Глеба, тры Спасы. Да кожнай народнай святыні прыходзілі лекавацца ў сваё свята – апоўдні ці апоўначы, залежала ад мясцовых вераванняў. Уплывалі на лекаванне і фазы Месяца, заход ці ўзыход Сонца.

За лекаванне абавязкова трэба было пакінуць ахвяру – кветкі, ягады, грыбы, воўну, палатно, ежу, грошы. Некаторыя камяні пакрывалі абрусамі, абкручвалі палатном, на навакольных дрэвах вешалі ручнікі, стужкі, фартушкі, пасмы ільну. Цяпер ніхто не тчэ свайго палатна, вешаюць крамнае, пакідаюць у падзяку за лекаванне грошы і кветкі. А калі дзеянне адбываецца на Вялікдзень ці Тройцу – кавалак святочнага пірага і асвечаныя яйкі.

Сасна ў в. Цвермы

Прыходзіць да святыні с пустымі рукамі не заведзена. Да сёняшняга дня існуюе і другое павер’е: калі хто знішчыць народную  святыню, то таго Бог жорстка пакарае.

Такія мясціны ў большасці сваёй папулярны і ў наш час. Да іх прыходзяць людзі, якія згубілі надзею на звычайныя лекі і лекараў. Затое свая святыня, якая месціцца на ўскрайку вёсачкі або ў бліжэйшым лесе, заўсёды дапаможа быць мацнейшым маральна і душэўна, набрацца аздараўляльнага спакою. Ва ўсялякім разе, так сцвярджалі многія пакаленні ў той ці іншай мясцовасці Беларусі.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

49 0 78

Наверх