18 Верасня
18.09.2018

Самы ўсмешлівы дзень верасня пройдзе ў Мінску

logo
Навiны
86 0 10
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У суботу 22 верасня ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага адбудзецца першы фестываль пазітыву і здаровага ладу жыцця SMILE:DAY.

Фэст прымеркаваны да Дня нараджэння смайліка, які свет штогод адзначае 19 верасня. У 1982 годзе ў гэты дзень прафесар Універсітэта Карнегі-Мелана (ЗША) Скот Талмая ўпершыню прапанаваў пазначаць усмешку ў тэксце з дапамогай трох знакаў – двукроп'я, дэфіса і дужкі, што закрываецца –:-).

У праграме мінскага SMILE:DAY будзе шмат цікавага для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Адкрые фэст у 11.00 выступленне маладога беларускага выканаўцы Зміцера Камінскага з песнямі з серыялаў «Універ» і «Новы інтэрнат». У 11.45 пачнецца пазітыўны квэст. Цікава будзе і на воркаут-пляцоўцы, дзе выступяць беларускія воркаутары, а таксама на інтэрактыўнай пляцоўцы Fanta Maracanas з дапоўненай рэальнасцю. Акрамя таго, чакаецца дэгустацыя напояў ад кампаніі «Кока-Кола» і розыгрыш прызоў. Свята скончыцца яркім фестывалем фарбаў холі, які пачнецца ў амфітэатры парку ў 13.30.

Уваход на SMILE:DAY свабодны, але ўсмешку захапіць не перашкодзіць.

Арганізатары SMILE:DAY –Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік»і маладзёжны інтэрнэт-партал TeenAge.by.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

86 0 10

Наверх