12 Мая
12.05.2017

Скрынінг — шанец на жыццё без раку

logo
Тэхагляд арганізма
441 034
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Няма сэнсу адмаўляць відавочнае: рак дагэтуль ва ўяўленні большасці людзей застаецца хваробай, раўназначнай пачатку канца. Гэта перадузятасць з паўвекавой гісторыяй, калі айчынная анкалогія як навука толькі зараджалася. У той час, як навукоўцы былі ў пошуку найбольш эфектыўных спосабаў лячэння рака, высілкі дактароў у большасці выпадкаў зводзіліся да таго, каб максімальна падоўжыць жыццё пацыента. Цяпер сітуацыя ў дыягностыцы і лячэнні анкалагічных захворванняў кардынальна змянілася.

Так, рак па-ранейшаму застаецца захворваннем з кепскім прагнозам. Але толькі ў тым выпадку, калі хвароба выяўлена ў запушчанай стадыі. І наадварот, чым раней дыягнаставаная пухліна, тым вышэйшая верагоднасць поўнага вылечвання або ўстойлівай рэмісіі на доўгія гады. Менавіта таму скрынінгу раку надаецца асаблівае значэнне. Неабходнасць і мэтазгоднасць правядзення прафілактычных абследаванняў з мэтай ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў з'яўляецца адным з ключавых момантаў дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека ў Рэспубліцы Беларусь» на 2016–2020 гады.

Гэта трэба ўсім нам!

Скрынінг — гэта масавыя прафілактычныя абследаванні сярод людзей пэўнай катэгорыі. Цель скрининга

Мэта скрынінгу — выяўленне злаякасных анкалагічных новаўтварэнняў на ранняй стадыі развіцця (нулявой і першай). Пры скрынінгу коларэктальнага раку і раку шыйкі маткі ў значнай колькасці выпадкаў развіццё злаякасных пухлін увогуле ўдаецца перадухіліць.

Прынцыповае адрозненне скрынінгу ад ранняй дыягностыкі заключаецца ў тым, што прафілактычныя абследаванні ініцыяваныя ўрачамі і рэкамендаваныя ўсім, у каго няма відавочных скаргаў на самаадчуванне. Асаблівасць развіцця анкалагічных захворванняў якраз у тым, што на ранніх стадыях хвароба працякае бессімптомна. Але менавіта ў гэты час праведзенае лячэнне з'яўляецца практычна 100-працэнтным гарантам поўнага выздараўлення.

Навукова пацверджана эфектыўнасць чатырох скрынінгавых праграм: раку малочнай залозы, раку прастаты, каларэктальнага раку, раку шыйкі маткі. Асноўным індыкатарам эфектыўнасці служыць паказчык зніжэння смяротнасці ад названых анкалагічных захворванняў, у першую чаргу дзякуючы іх ранняму выяўленню.

Тры галоўныя пытанні пра скрынінг раку

Здаровыя Людзі задалі тры галоўныя пытанні пра скрынінг раку Сяргею Краснаму.

 
Сяргей Красны
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі.

- Якія перспектывы разгортвае ўкараненне поўнамаштабнага скрынінгу?

- У першую чаргу выяўленне перадпухлінных станаў і анкалагічных захворванняў на ранняй стадыі развіцця, вядома, адаб'ецца на істотным Выявление опухолизніжэнні смяротнасці ад раку. Гэта не толькі паўплывае на эфектыўнасць лячэння і шанцы поўнага выздараўлення канкрэтнага пацыента, але і ў цэлым зменіць статыстыку. Мяркуйце самі: рак малочнай залозы, рак прастаты, каларэктальны рак — пухліны, якія найбольш часта выяўляюцца ў мужчын і жанчын. Адпаведна, калі мы знізім смяротнасць па гэтых захворваннях, то і статыстыка смяротнасці ад раку ў цэлым знізіцца.

З іншага боку, трэба быць гатовым да таго, што ў першы час пасля паўсюднага ўкаранення скрынінгу мы атрымаем рэзкае павелічэнне выпадкаў выяўлення злаякасных пухлін. У прынцыпе нашы ўрачы-анколагі да гэтага гатовыя. Навуковая і клінічная база, тэхнічнае абсталяванне, кадравы патэнцыял у стане справіцца нават з такой нагрузкай. Аднак гаворка не ідзе пра тое, што давядзецца лячыць пагалоўна ўсіх, у каго будзе дыягнаставана захворванне. Напрыклад, пры раку прастаты, калі пухліна нязначная, не ўплывае на агульнае самаадчуванне і здароўе чалавека, няма ніякіх прыкмет таго, што хвароба будзе прагрэсіраваць, пацыенту паказанае толькі назіранне.

Другі важны момант, які мы маем права чакаць — гэта развіццё малаінвазіўнай хірургіі ў лячэнні ракавых пухлін. Ужо зараз, на нашых вачах, яна развіваецца і ўдасканальваецца проста гіганцкімі тэмпамі. Паколькі рэалізацыя скрынінгавых праграм адназначна дапаможа выяўляць лакалізаваныя формы пухлін, у нас з'явіцца яшчэ больш магчымасцяў праводзіць малатраўматычныя лапараскапічныя і органазберагаючыя аперацыі, што з'яўляецца, напрыклад, вельмі важным для пацыентак з ракам грудзей або з ракам шыйкі маткі. Навошта, скажам, выдаляць ўсю малочную залозу, калі пухліна 0,5 см у дыяметры? Па сутнасці, гэта мінімальнае хірургічнае ўмяшанне, якое можна праводзіць амбулаторна, і жанчына ўжо праз пару дзён будзе здаровая. Гэта рэальнасць!

- Над якімі новымі скрынінгавымі методыкамі зараз працуюць нашы анколагі?

- У бліжэйшы час мы плануем змяніць методыку скрынінгу раку шыйкі маткі. Будзе набыта адпаведнае абсталяванне, якое дазволіць прымяняць Онкологновыя метады вадкаснай цыталогіі. Яны больш інфарматыўныя і дакладныя для ранняй дыягностыкі анкалагічных захворванняў. У Еўропе яны на ўсю моц выкарыстоўваюцца.

Сёлета плануем пачаць у Мінскім раёне пілотны праект па скрынінгу раку лёгкага. На дадзены момант гэтая паталогія з'яўляецца вядучай па ўзроўні смяротнасці. У першую чаргу таму, што ў нас пакуль няма адназначна эфектыўных методык па раннім выяўленні раку лёгкага. Безумоўна, калі б маглі ўсіх курцоў прымусіць кінуць паліць, гэта было б самым эфектыўным спосабам знізіць смяротнасць. Але, на жаль, гэта за мяжой рэальнага. Таму распрацаваны праект скрынінгу па выкарыстанні нізкадозавай кампутарнай тамаграфіі для курцоў, каб выявіць у іх невялікія пухліны 1–2 см у дыяметры. У гэтым выпадку вынікі лячэння зусім іншыя.

Аналагічнае даследаванне было праведзена ў асобных рэгіёнах ЗША і паказала высокі эфект. Але, на жаль, абследаванне патрабуе вялікіх матэрыяльных выдаткаў, і казаць пра ўкараненне скрынінгу на ўсёй тэрыторыі нашай краіны заўчасна. Таму пакуль будзем шукаць кампраміс паміж коштам і эфектыўнасцю.

- Здаецца, справа засталася за малым: прыцягнуць людзей, пераканаць іх у тым, што скрынінг раку — гэта, уласна, у іх жа інтарэсах. Але ў нас як прынята лічыць? Не будзі ліха, пакуль ціха. Ведаеце, што рабіць?

- Цалкам. Укараненне скрынінгавых праграм пачалося не ўчора, а гадоў 5 таму, скрынінгу раку прастаты нават раней — з 2007 года. За гэты час мы выпрацавалі ўжо некаторыя метады прыцягнення насельніцтва да масавага скрынінгу, у нас з'явіліся прыхільнікі і памочнікі ў гэтай справе.

Безумоўна, пэўную стаўку анколагі робяць на СМІ. Тут ёсць толькі адно пажаданне: каб перыядычныя выданні ўспаміналі пра актуальнасць Онкологияпраблемы не толькі ў дні акцый здароўя і барацьбы супраць раку, а пастаянна. Па-першае, гэта пазбавіць усіх ад залішняй істэрыі ў «знакавыя» дні. Па-другое, у людзей будзе больш ведаў пра хваробу, спосабы яе прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння. Адпаведна, і стаўленне будзе больш спакойным і асэнсаваным.

Выдатна сябе зарэкамендавала практыка ўкаранення скрынінгу на буйных прадпрыемствах. У якасці прыкладу магу прывесці ААТ "Беларуськалій". Там аналіз крыві на ПСА, як адзін з этапаў скрынінгу рака прастаты, быў уключаны ў стандарты прафагляд. Усе мужчыны адпаведнага ўзросту здаюць там гэты аналіз.

Інфармаванне аб скрынінгу раку праз участковых тэрапеўтаў, размяшчэнне інфармацыі ў «жыроўках», правядзенне разнастайных акцый і дзён
«адчыненых дзвярэй» — метады, якія, безумоўна, даюць вынікі. А ведаеце, што апынулася самым эфектыўным, каб прыцягнуць мужчын да аналізу крыві на ПСА? (усміхаецца - прым. аўт.) Расказаць іх жонкам у жаночых кансультацыях пра тое, што такое прастат-спецыфічны антыген і навошта трэба кантраляваць яго ўзровень у крыві. Чаму б і не? Добры любы спосаб прыцягнення ўвагі да праблемы, калі ён працуе. І, вядома, хочацца спадзявацца, што мы, нарэшце, дарасцём да таго, што клопат пра ўласнае здароўе і даўгалецце стане прыярытэтнай задачай найперш для саміх людзей, а потым ужо дактароў.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

441 0 34

Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама
Наверх