5 Кастрычніка
05.10.2018

Скумбрыя са спаржавай фасоляй ад шэф-повара

logo
Еш ды худзей
178 0 8
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Гэты рэцэпт распрацаваны шэф-поварам кулінарнай студыі Le Gourmet Аляксеем Радзько разам з выкладчыкам школы здаровага харчавання Анастасіяй Уласевіч і вядучым афтальмолагам праекта «Я бачу!» Хрысцінай Белянічавай. Усе інгрэдыенты – максімальна даступныя і ў той жа час карысныя. Яны падабраныя так, каб добра паўплываць на на стан здароўя вачэй.

На 2 порцыі стравы вам спатрэбіцца:

  • Скумбрыя – 1 шт.;
  • Лімон – 1 шт.;
  • Соевы соус;
  • Аліўкавы або сланечнікавы алей;
  • Соль;
  • Перац;
  • Чабор.

Для начыння:

  • Морква – 50 г.;
  • Цыбуля – 50 г.;
  • Вешанкі – 50 г.;
  • Соевы соус – 1 ч. л.;
  • Сланечнікавы алей;
  • Соль;
  • Перац.

Для гарніру:

  • Спаржавая фасоля – 120-130 г.;
  • Морква – 70 г.;
  • Часнок – 1 зубчык;
  • Соевы соус – 1 ч. л.;
  • Сланечнікавы алей;
  • Зеляніна;
  • Памідоры чэрыі – 1-2 шт.;
  • Долька лімона.

Крок 1. Робім з скумбрыі філе, выдаліўшы косткі і субпрадукты. Дадаем соль, перац, апырскваем лімонным сокам, соевым соусам і аліўкавым або сланечнікавым алеем, пакідаем марынавацца на 2-3 хвіліны.

Крок 2. Робім начынне: тром моркву на буйнай тарцы, наразаем цыбулю. Вешанкі наразаем на небуйныя кавалачкі. Грыбы выкарыстоўваем сырыя. Калі яны сухія, замочваем у кіпені і трохі праварваем, пасля чаго даем трохі астыць і здрабняем. Усе кампаненты абсмажваем на патэльні на сланечнікавым алеі да гатоўнасці, дадаем соль і перац, соевы соус. Даем начынню трохі астыць і раўнамерна выкладваем на філе, закруціўшы яго рулетам. Можна дадаць галінку чабора. Каб рулет не разваліўся, фіксуем яго з дапамогай шпажкі. Запякаць у духоўцы на працягу 20 хвілін пры тэмпературы 180° С.

Крок 3. Пакуль запякаецца скумбрыя, робім гарнір. Моркву наразаем буйной саломкай – яе можна абсмажыць, папярэдне трохі падварыць. Дадаем да морквы на патэльню спаржавую фасолю, пакрышаны часнык і соевы соус, абсмажваем на сланечнікавым алеі да гатоўнасці.

Крок 4. Выкладваем скумбрыю на талерку, дадаем гарнір. Аформіць можна свежай зелянінай або рукалай, памідорамі чэры, долькай лімону.

Смачна есці!

Фота – Аксана Жураўлёва.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

178 0 8

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Наверх