7 Красавіка
07.04.2020

Як зберагчы вочы ад каранавіруса. Парады афтальмолагаў

logo
Кантралюй здароўе
166 0 184
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Каранавірус можа выклікаць кан'юктывіт – пры трапленні больш буйных кропель на кан'юнктыву. Акрамя таго, вірус можа распаўсюджвацца пры кантакце з заражаным аб'ектам, калі пасля гэтага людзі дакраналіся да вачэй. Таму абарона і здароўе вачэй можа запаволіць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі. Вось некалькі базавых простых рэкамендацый ад Амерыканскай Акадэміі афтальмалогіі і Вікторыі Красільнікавай, прафесара кафедры афтальмалогіі БелМАПА, доктара мед.навук.

  1. Змяніце лінзы на акуляры

Калі вы носіце кантактныя лінзы, паспрабуйце на некаторы час пераключыцца на акуляры. Носьбіты кантактных лінзаў дакранаюцца да сваіх вачэй часцей, чым звычайны чалавек. Акуляры стануць бар'ерам, які нагадвае, што вы не павінны дакранацца да свайго вока.

Акрамя таго, нашэнне акуляраў – дадатковая абарона.

Карэктуючыя альбо сонцаахоўныя акуляры могуць абараніць вашы вочы ад кропель віруса. Але, натуральна, не на 100%: вірус можа пракрасціся ў вочы з адкрытых бакоў акуляраў.

  1. Дэзінфіцыруйце лінзы

Калі вам неабходна насіць кантактныя лінзы, абавязкова чысціце і дэзінфіцыруйце іх так, як рэкамендуе ваш афтальмолаг.

  1. Назапасьце рэцэпты і сродкі для лячэння захворванняў вачэй, каб мінімізаваць візіты да афтальмолага і ў паліклініку.
  2. Выкарыстоўвайце сурвэткі замест пальцаў

Часам цяжка пазбавіцца ад натуральнай звычкі церці вочы. Калі вы адчуваеце жаданне пачасаць іх ці проста паправіць акуляры, выкарыстоўвайце сурвэтку замест пальцаў.

Каранавірус. Абараняем вочы. Замест пальцаў – сурвэтка.

  1. Выкарыстоўвайце кроплі, якія ўвільгатняюць

Сухія вочы могуць прывесці да больш інтэнсіўнага расцірання, таму падумайце пра даданне кропель, якія ўвільгатняюць, у свой звычайны рэжым для вачэй.

  1. Перад увядзеннем лекаў і пасля – мыйце рукі

Калі вам неабходна дакрануцца да вачэй па якой-небудзь прычыне, у тым ліку для ўвядзення лекаў, спачатку вымыйце рукі з мылам не менш за 20 секунд. Выканаўшы маніпуляцыю, зноў вымыйце рукі.

  1. Апрацоўвайце акуляры пасля вуліцы.

Перад апрацоўкай і пасля – вымыйце рукі.

  • Найлепшы сродак – спецыяльныя вільготныя сурвэткі для чысткі акулярнага шкла. Акрамя шкла трэба абавязкова працерці і дужкі акуляраў, бо мы часта дакранаемся да іх рукамі.
  • Можна апрацаваць акулярнае шкло і аправу антысептычнымі растворамі, нанесенымі на гігіенічны дыск. У дадзеным выпадку, каб пазбегнуць пашкоджання паверхні вока (апёку), неабходна даць час для высыхання раствору на паверхні акуляраў. То бок, не надзявайце іх адразу.
  • Самы просты і даступны спосаб – выкарыстанне мыльных раствораў (любога мыла). Неабходна апрацаваць шкло і дужкі акуляраў, пасля чаго старанна змыць раствор пад струменем чыстай вады. Затым выцерці чыстымі сурвэткамі або ручніком. Але ні ў якім разе не выкарыстоўвайце ручнік для рук!

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

166 0 184

Журналіст
Наверх