25 Снежня
25.12.2019

Якія падарункі каханым дапамогуць наладзіць адносіны ў пары?

logo
Навiны
135 0 21
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Новы год, Каляды – самыя цёплыя і чароўныя святы, любімыя з дзяцінства. Калі для абсалютнага шчасця дастаткова было салодкага падарунка ад таямнічага Дзеда Мароза і квітка на навагодні паказ з нязменным «Ёлочка, гары!» Але чым больш старэйшымі мы становімся, тым складаней родным і блізкім дагадзіць нам з навагоднім падарункам. Ды і самі мы ўсё часцей мучымся пытаннем: што падарыць?

Падарункі на Новы год.

Можна звярнуць увагу на захапленні таго, каму плануецца падарунак, і падараваць, напрыклад, чалавеку, які займаецца тэнісам, добрую ракетку. Але тут ёсць свае падводныя камяні – толькі сам атрымальнік запаветнага падарунка ведае дакладна, якая ракетка яму патрэбная: якой фірмы, з якім нацяжэннем, вагой, таўшчынёй лёскі. Цалкам не важныя на погляд дылетанта дэталі могуць стаць той мяжой, якая аддзяляе доўгачаканы падарунак ад расчаравання, няхай нават ветліва схаванага.

Ёсць іншы варыянт, скажаце вы. Можна напрамую спытацца ў чалавека, што яму падарыць. Але тады падарунак перастане быць сюрпрызам, знікне тое хвалюючае прадчуванне нечаканай радасці, якое з такой лёгкасцю вяртае нас у дзяцінства. Выхадаў усяго два: альбо прасіць таго, каму збіраецеся падараваць штосьці, напісаць даўжэзны спіс жаданых дароў (каб ён не ведаў напэўна, што ж менавіта яму ўручаць), альбо прыслухацца да парадаў прафесійнага псіхолага.

Падарункі на Новы год.

Мы пайшлі іншым шляхам і звярнуліся па кансультацыю да псіхолага Юліі Мызянковай.

Падарункі, якія парадуюць жанчыну

1.Самае галоўнае, што павінна зразумець жанчына з вашага падарунка, гэта тое, што вы шануеце яе і што яна для вас адзіная. Гэта можа быць біжутэрыя ручной работы або нестандартная кампазіцыя з яе любімых жывых кветак.

2.Сертыфікат на курс масажу. Аднак трэба быць упэўненым, што ў той, каму вы яго дорыце, няма супрацьпаказанняў, а майстар, паслугі якога вы ёй дорыце, – сапраўдны прафесіянал.

3.Прадметы, звязаныя з захапленнямі, хобі – няхай жанчына ведае, што вы паважаеце тое, чым яна займаецца. Аднак вы ўжо ведаеце, што папярэдне давядзецца вельмі старанна і асцярожна збіраць інфармацыю, каб не патрапіць у няёмкае становішча.

Падарункі на Новы год.

4.Зманціраваны фільм з фотаздымкаў пад яе любімыя песні – гэта будзе мілы і сентыментальны падарунак. Так вы пакажаце, што гэтая жанчына рэальна многае значыць у вашым жыцці.

Па статыстыцы сайта Redsale.by, за год на курс масажу ў Беларусі паступіла 4200 заказаў, 67% з іх прызначаліся блізкім людзям. А слайд-шоу, якім бы састарэлым яно ні здавалася, замовілі больш за 400 чалавек у якасці прэзента на свята. І па водгуках атрымальнікаў такі падарунак прыйшоўся ім даспадобы.

5.Паходы ў самыя розныя SPA-салоны (пажадана на дзве персоны) – гэта выдатны спосаб правесці час разам у прыемнай атмасферы, адпачыць і расслабіцца з карысцю для здароўя і прыгажосці.

6.І нарэшце вішанька на торце – паездка на дваіх у Іспанію, Італію, Францыю, Канары і іншыя «райскія мястэчкі». Змена становішча, рамантыка падарожжаў хаця б на пару дзён у стане страсянуць звыклыя адносіны і вярнуць ім былую свежасць.

Падарункі на Новы год. Паездка за мяжу.

Падарункі, якія парадуюць мужчыну

1.Сертыфікат на майстар-клас па цікавым для яго відзе дзейнасці. Так вы наглядна прадэманструеце сваю павагу да інтарэсаў мужчыны і веру ў яго поспех на любой ніве.

2.Рэдкая кніга на цікавую менавіта яму тэму. Мужчыне будзе прыемна ўсведамляць, што вы рэальна «затлуміліся» яе пошукам, а не купілі першую, якая трапілася на вочы ў бліжэйшай краме.

3.Падарункавы сертыфікат на масаж або на іншую працэдуру рэлаксацыі – няхай ён адчуе ваш клопат пра яго. Аднак вельмі брутальнага мужчыну, для якога такая магчымасць баўлення часу – упершыню, падобны падарунак можа збянтэжыць. Не варта яго ўручаць і мужчыне, з якім вы нядаўна пазнаёміліся, гэта можа быць няправільна ўспрынятае.

Падарункі на Новы год. Падарункавы сертыфікат.

4.Яркае ўражанне накшталт коннай прагулкі або палёту ў аэратрубе. Не варта адразу ж ашаломліваць любімага сертыфікатам на скачок з парашутам. Не факт, што ён не баіцца вышыні ці ў яго не скача ціск. Акрамя таго, калі ён не рашыцца скокнуць, дык заўсёды будзе адчуваць сябе ў вашых вачах баязліўцам.

5.Рамантычнае спатканне – смачная вытанчаная вячэра, прыгожая дагледжаная жонка і на «дэсерт» – увасабленне яго эратычных фантазій... Гэта, мабыць, лепшы сігнал мужчыне, што каханая з ім шчаслівая і яго кахае.

6.Арыгінальныя наборы аксэсуараў (імянныя гадзіннікі, запінкі, ручкі). Персанальная манаграма на падарунку дазволіць мужчыне адчуць сябе адзіным і выключным.

7.Сумесная паездка ў рамантычнае падарожжа на дваіх – выдатны спосаб вырвацца з руціны і нагадаць адно аднаму, што вы – блізкія людзі.

Універсальныя парады для ўсіх

Лепшы падарунак – гэта штосьці асаблівае, падабранае спецыяльна для канкрэтнага чалавека. Ён – лепшае пацвярджэнне, што той, хто дорыць, ведае і паважае густы і перавагі таго, каму дорыць, і сапраўды хоча яго парадаваць. І, вядома, падарунак абавязкова павінен выглядаць годна, быць якасным і ў ідэале – мець пэўны сэнс.

Не варта дарыць парфуму (толькі калі вы добра ведаеце ўлюбёны водар), не варта ўручаць розныя статуэткі – яны дакучаюць з часам і многімі ўспрымаюцца як «пылазборнікі». Безумоўна, варта пазбягаць пахабных і двухсэнсоўных падарункаў, нават калі ў вас вельмі блізкія адносіны ў самай гарачай стадыі. Акрамя таго, многія відавочна недаацэньваюць значэнне ўпакоўкі, абстаноўкі і спадарожных знакаў увагі, напрыклад, кветак. У жаданні зрабіць Новы год асаблівым для блізкага чалавека дробязяў не бывае.

Матэрыял падрыхтаваны сайтам Redsale.by.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

135 0 21

Наверх