Выставка "Яе справа"

28 Марта, 2019 - 10 Апреля, 2019
Размер шрифта:
  • A
  • A
  • A

З чым сутыкаецца чалавек, які абірае непапулярны шлях? Як ўзнагароджваецца прафесійны выбар і шлях, заснаваныя ў большай ступені на асабістых упадабаннях, памкненнях і здольнасцях, чым на чаканнях грамадства і асяроддзя?

12 асабістых гісторый, расказаных ўдзельніцамі, i 36 фатаграфій перанясуць гледача на месцы працы гераінь з Мінска, Салігорска, Наваполацка і іншых гарадоў Беларусі. Сярод удзельніц — жанчыны такіх прафесій, як ствалавы падземны, ляснічы, электраманцёр, кіроўца-выпрабавальнік, мехатронік і іншыя.

«Яе справа» — гэта размова аб выбары, шляху і ўпэўненасці ва ўмовах хутказменлівага свету. Фотавыстава стала часткай праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Фатограф выставы: Яўген Атцэцкі

Наверх