8 Ліпеня
08.07.2018

Беларусы паўдзельнічалі ў еўрапейскім велапрабегу «Ride4woman». Фота і відэасправаздача ўнутры

logo
Навiны
7 047
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Выдатнае надвор'е і пазітыўны настрой! Каля трох тысяч беларусаў паўдзельнічалі ў велапрабегу «Хутчэй, чым рак». Са сваімі роварамі да Нацыянальнай бібліятэкі Мінска людзі прыходзілі цэлымі працоўнымі камандамі, кампаніяй сяброў, сем'ямі з дзецьмі.

Натхнілі на такое маштабнае мерапрыемства 15 актывістаў. Адважныя і ўсмешлівыя людзі – анкагінеколагі, эканамісты, медстатысты, выкладчыкі ёгі з Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, Польшчы – з 2 па 15 ліпеня ўдзельнічаюць у велапрабегу па краінах Еўропы, каб прыцягнуць увагу да тэмы ранняй дыягностыкі рака ў жанчын.

Рэнэ Лакі, анкагінеколаг, арганізатар і ідэйны натхняльнік велапрабегу «Ride4woman»:

— Вельмі рады прадставіць у Мінску свой праект. Пяць гадоў таму ён стартаваў як маленькі. А зараз мы з'яўляемся часткай Еўрапейскай асацыяцыі анкагінеколагаў, гэта афіцыйнае мерапрыемства. Неяк мы задаліся пытаннем, што ведаюць нашы пацыенты пра рак шыйкі маткі, і аказалася, што вельмі мала. Цяпер мэта нашага велапрабегу - звярнуць увагу на гэтую паталогію і натхніць жанчын на тое, каб праходзіць рэгулярныя абследаванні, бо яны могуць дапамагчы прадухіліць развіццё раку шыйкі маткі. Мы заўважылі, што пасля нашых акцый колькасць пацыентак, якія хочуць праверыцца ў доктара, узрастае.

Ірына Жыхар, дырэктар сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця»:

— У рамках велапрабегу мы ўпершыню выставілі работы нашых анкапацыентаў-рамеснікаў. Так злёсілася, што яны былі вымушаныя змяніць род дзейнасці. Сёння можна было азнаёміцца з іх творамі. Гэта мыла, паштоўкі, мяккія цацкі, вязаныя рэчы... Спадзяемся, што наш першы вопыт будзе паспяховым і мы зможам штогод праводзіць такія мерапрыемствы ў падтрымку нашых людзей.

Арганізатары спадзяюцца, што масавы велапрабег прыцягне ўвагу жанчын Беларусі і натхніць не адкладваць візіт да ўрача.

Фота і відэа – Генадзь Сукач.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

7 0 47

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Наверх