13.09.2017
13.09.2017

Паўмарафон. Бегавы тэст-драйв зарадзіў сталіцу пазітывам

logo
Без категории
0 32
Размер шрифта:
  • A
  • A
  • A

«Гэта былі мае лепшыя выхадныя!» Так падпісваюць фота ў сацсетках удзельнікі Мінскага паўмарафона, што прайшоў у сталіцы.

Спартсмены і аматары, дзеці і дарослыя, на сваіх нагах, з палкамі для скандынаўскай хадзьбы і на інвалідных калясках, паасобку, сем'ямі і камандамі, у спартыўнай форме і ў маляўнічых вясёлых касцюмах... 30 тысяч чалавек вырашылі праверыць сілы і адолець сваю дыстанцыю – 5,5 км, 10 км, 21,1 км.

 

Каля тысячы замежных бегуноў з больш чым 50 краін свету прабеглі па вуліцах сталіцы разам з беларусамі з 150 населеных пунктаў нашай краіны.

За трэці год маштабнага правядзення паўмарафона такая вялікая колькасць удзельнікаў сабралася ўпершыню. У 2016-м сталіца вітала 20 тысяч бегуноў. І вось за год колькасць жадаючых павялічылася на 10 тысяч! Арганізатары ўпэўненыя: гэта не мяжа.

Сімвалічнасць і маляўнічасць цяперашняму мерапрыемству надало тое, што яно стала галоўным упрыгажэннем святкавання юбілею сталіцы – 950-годдзя.

У сувязі з такой асаблівай нагодай удзельнікаў павіншаваў і павітаў мэр Мінска Андрэй Шорац. А перад самым стартам забегу адбыўся масавы флэшмоб: тысячы чалавек праспявалі «З юбілеем, Мінск!» Услед за беларускім выканаўцам Іванам Вабішчэвічам (дзядзькам Ванем). Дарэчы, Іван прызнаўся, што нервуецца. Бо ў забегу збіралася ўдзельнічаць і яго жонка.

...І вось старт. Барабанны дробат, салют з канфеці, роставыя лялькі, вясёлая, бадзёрая музыка. Атмасфера ўсеагульнага яднання, драйву і ўсмешак. Мінск пабег!

Сярод мужчын першым у дыстанцыі на 5,5 км стаў Максім Юшчанка з Гомеля. 10,55 км лепш за ўсіх прабег мінчанін Павел Міхнюк. Праўда, перад гэтым яму давялося пахвалявацца. Спачатку фінішыраваў жыхар Асіповіч і ўжо паспеў парадавацца сваёй перамозе. Аднак суддзі высветлілі, што бягун зрэзаў участак трасы. Так што сумленным лідарам па праве стаў Міхнюк. У забегу на 21,1 км лепшым стаў кенійскі бягун Хілары Кіптум Маё Кімаё (ён жа выйграў на гэтай трасе і летась). Праўда, палепшыць свой вынік, як планаваў, кеніец не змог (ў 2016 годзе – 1 гадзіну 3 хвіліны 0 секунд, 2017 год – 1 гадзіну 3 хвіліны 19 секунд). Паводле яго слоў, перашкодзіў сустрэчны вецер.

Сярод жанчын хутчэй за ўсіх 5,5 км прабегла Таццяна Шабанава з Бабруйска, лідарам на дыстанцыі 10 км стала мінчанка Ірына Сомава. Самую складаную трасу ў 21,1 км першай адолела Людміла Ляховіч з Астравецкага раёна.

Мінчанін Платон Нішчанка прыйшоў на забег разам з татам.

Мінчанін Платон Нішчанка прыйшоў на забег разам з татам.

У свае 8,5 гадоў хлопчык кінуў сабе выклік і вырашыў прабегчы 5,5 км. Тата ідэю сына горача падтрымаў. Прытым, што спартыўныя нагрузкі для Патона не рэдкасць – з 3 гадоў хлопчык ходзіць у хакейную секцыю. «Я збіраўся бегчы 10 км, але паколькі сын захацеў таксама паўдзельнічаць, перайшоў на яго дыстанцыю.

Платон – сапраўдны баец. Яго вынік нават лепшы за мой. Ён ужо чакае наступнага года, каб бегчы яшчэ больш – 10 км », – ганарыцца сынам Віталь.

Медыкі, на старт!

Медработнікі актыўна падключыліся да спартыўнага спаборніцтва. Калі летась ад Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя праверыць свае сілы ў забегу захацелі толькі каля 30 чалавек, то ў гэтым каманда медыкаў налічвала больш за 60 удзельнікаў.

Можна было заўзець за бегуноў з прадпрыемства «Белмедпрэпараты», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, клінічнага радзільнага дома Мінскай вобласці, Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, БелМАПА, Магілёўскай паліклінікі № 4, РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі, Гомельскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны, Жлобінскай ЦРБ, 5-й і 9-й ГКБ Мінска, Гарадской станцыі хуткай меддапамогі Мінска, Гарадской клінічнай бальніцы хуткай меддапамогі, Беларускага дзяржмедкаледжа, нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі, РНПЦ «Кардыялогія», РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі ім. М.М. Аляксандрава, Рэспубліканскай навуковай медбібліятэкі, НПЦ гігіены, РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, РНПЦ «Маці і дзіця».

Лізавета Маціеўская, старшы майстар на ўчастку ўпакоўкі, і Таццяна Альшэўская, вядучы тэхнолаг цэха прадпрыемства «Белмедпрэпараты»

Лізавета Маціеўская, старшы майстар на ўчастку ўпакоўкі, і Таццяна Альшэўская, вядучы тэхнолаг цэха прадпрыемства «Белмедпрэпараты»: «Удзельнічаем у такім мерапрыемстве ўпершыню. Для пачатку вырашылі паспрабаваць сілы на самай кароткай дыстанцыі, але, магчыма, у наступным годзе возьмем планку вышэй».

Аляксандр Ярошка, інжынер прадпрыемства «Белмедпрэпараты» вырашыў прытрымлівацца дэвізу Мінскага паўмарафона – прайдзі свой тэст-драйв: «Займаюся ў камандзе #followminsk, таму бег – мой звыклы лад жыцця. Пакуль мая максімальная дыстанцыя была 15 км, хачу зразумець, ці здольны я на большае. На рэкорды не прэтэндую. Буду глядзець па самаадчуванні».

Калега Аляксандра Віталь Кажавец падтрымлівае гэтае жаданне. Віталь вырашыў прабегчы максімальную дыстанцыю без падрыхтоўкі. Бо раней бег быў яго любімым хобі. Ці памятае арганізм, як гэта?

Марыя Малаховская, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг (дарослая рэанімацыя) РНПЦ «Маці і дзіця»: «Для мяне спорт стаў другой прафесіяй, маю кваліфікацыю інструктара па фітнесу. У мінулым годзе прабегла 5,5 км за 31 хвіліну і 50 секунд. У гэтым хачу палепшыць свой вынік. А самае галоўнае – яшчэ раз акунуцца ў цудоўную атмасферу, што пануе на Мінскім паўмарафоне».

Ілля Сівураў, інжынер-праграміст, Мікалай Шумін, загадчык Музея гісторыі медыцыны Беларусі

Ілля Сівураў, інжынер-праграміст Рэспубліканскай навуковай медбібліятэкі: «Трэніравацца я стаў за месяц да паўмарафона. Першыяпрабежкі даліся цяжкавата, але ўжо праз некалькі разоў прызвычаіўся. Бегаць па вечарах стала добрай звычкай ».

Мікалай Шумін, загадчык Музея гісторыі медыцыны Беларусі: «Збіраўся прабегчы 10 км, але перашкодзіла траўма нагі – атрымаў расцяжэнне. Праўда, на трасу выйду. Думаю, 5,5 км адолею лёгка».

Алегу Корзуну, электрыку з РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі, 62 гады

Алегу Корзуну, электрыку з РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі, 62 гады.

А ён дасць фору многім маладым. Мужчына з лёгкасцю можа прысесці на адной назе 20 разоў. Ды і на паўмарафоне гатовы пабегаць. «Увесь час вяду здаровы лад жыцця. Не п'ю і не палю, – распавядае Алег Корзун. – У гэты раз вырашыў прабегчы 5 км, але думаю, што ў наступны змагу і 10».

Сіла духу, смеласць, драйв, смак жыцця. Паветра Мінскага паўмарафона было прасякнутае цудоўнай энергетыкай. Той, хто адчуў яе, ужо не зможа сядзець на месцы. Душа і цела патрабуюць руху! А гэта значыць, колькасць беларусаў, якія ўстануць з канапы і захочуць прайсці і свой асабісты тэст-драйв, з кожным годам будзе ўсё больш.

Материалы на сайте 24health.by носят информационный характер и предназначены для образовательных целей. Информация не должна использоваться в качестве медицинских рекомендаций. Ставит диагноз и назначает лечение только ваш лечащий врач. Редакция сайта не несет ответственности за возможные негативные последствия, возникшие в результате использования информации, размещенной на сайте 24health.by.

Читайте нас на Яндекс-дзен

0 32

Журналист. Два высших образования — журналист и психолог. Член Белорусского союза журналистов. Лауреат премии Белорусского союза журналистов. Стаж в профессии — 15 лет. Стаж работы в медицинской тематике — 12 лет. Белорусский государственный университет — 2002-2007 гг. Специальность — печатные СМИ. Белорусский государственный педагогический университет им. М. Танка — 2017-2019 гг. ‒ диплом с отличием. Специальность — психолог. Работа: Редакция газеты «Полесская правда» (Пинск), корреспондент; С 2007 г. — редакция газеты «Медицинский вестник» (Минск). Корреспондент, куратор Минска; С 2017 года — корреспондент информационного портала «Здоровые люди», корреспондент газеты «Медицинский вестник». Являюсь одним из составителей книги «История здравоохранения Республики Беларусь» (Минск, 2009 г.). Готовлю как печатные материалы, так и видеоконтент. С 2018 г. — ведущая проекта «О чем молчат мужчины» на сайте 24health.by и на YouTube-канале портала. Организатор и автор идеи конкурсов на 24health.by — «Знойный доктор», «Самый лучший день», а также «Стильный сезон» на TeenAge.by. В 2019 году — лауреат премии «Золотое перо» Белорусского союза журналистов.