19 Ліпеня
19.07.2018

«Гарады, якія бягуць». Беларусы могуць зноў прабегчы ў дапамогу дзецям

logo
Навiны
117 0 29
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Новая дабрачынная акцыя #velcombegom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 23 ліпеня да 2 верасня. Паўдзельнічаць могуць усе аматары бегу. Грошы пойдуць на дапамогу дзіцячым абласным цэнтрам медрэабілітацыі. Агульны фонд дабрачыннай дапамогі – 165 000 рублёў.

У кожнай вобласці забег працягнецца 7 дзён. У гэты час усе неабыякавыя могуць выходзіць на прабежкі, а затым публікаваць свае вынікі ў сацсетках з хэштэгамі: #velcombegom і дадатковымі хэштэгамі #brest, #vitebsk, #gomel, #grodno, #mogilev, #minsk.

Задача – набраць як мага больш кіламетраў для кожнай вобласці. Дзіцячая абласная ўстанова аховы здароўя рэгіёна, які пераможа, атрымае 40 000 рублёў. За другое месца – 35 000 рублёў, трэцяе – 30 000, чацвёртае – 25 000, пятае – 20 000, шостае – 15 000 рублёў.

Беніфіцыярамі акцыі «Гарады, якія бягуць» #velcombegom стануць: Брэсцкі абласны дзіцячы цэнтр медрэабілітацыі «Тамашоўка», абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Ветразь», Гродзенскі абласны цэнтр медрэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю, Гомельскі абласны дзіцячы цэнтр медрэабілітацыі «Верасок», абласны дзіцячы цэнтр медрэабілітацыі «Космас» (Магілёўская вобласць) і абласны дзіцячы цэнтр медрэабілітацыі «Пухавічы» (Мінская вобласць).

Валерый Малашка, Міністр аховы здароўя Беларусі:

— Міністэрства аховы здароўя з радасцю далучылася да акцыі «Гарады, якія бягуць». Такія дабрачынныя пачынанні не толькі папулярызуюць здаровы лад жыцця, але і прыцягваюць увагу грамадства да вырашэння важных пытанняў. Прыемна, што ініцыятывы #velcombegom з году ў год збіраюць усё больш паслядоўнікаў дзеля добрых і шчырых учынкаў. Бізнес можа дапамагаць развіццю грамадства разам з дзяржавай. Спадзяюся, жыхары нашай краіны далучацца да акцыі, каб дапамагчы дзецям.

Мікалай Юшкевіч, першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom:

— Беларусы заўсёды ўмелі аб'ядноўвацца, каб дапамагчы сваім родным, сябрам, суседзям. Вось і цяпер, запускаючы рэспубліканскую акцыю «Гарады, якія бягуць», мы спадзяемся, што жыхары ўсіх абласцей змогуць аб'яднацца для дапамогі дзіцячым медыцынскім установам у кожным рэгіёне. Чым больш нас, тым мы мацней. Жадаю кожнаму ўдзельніку яркіх забегаў і асабістых рэкордаў у нашай агульнай добрай справе.

Першыя 7 дзён акцыі пройдуць з 23 ліпеня ў Гомельскай вобласці. З 30 ліпеня забегі адбудуцца ў Брэсцкай вобласці, з 6 жніўня – у Магілёўскай, з 13 жніўня – у Віцебскай, з 20 жніўня – у Гродзенскай, з 27 жніўня – у Мінскай вобласці. Вынікі плануюць падвесці 4 верасня.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

117 0 29

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама
Наверх