3 Мая
03.05.2019

Старэйшы ў сям'і ці падабцаснік? Калі мужчына зарабляе меней... (+відэа)

logo
Пабудуй стасункі
462 0 33
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі Гоша, ён жа Гога, ён жа Жора з фільма «Масква слязам не верыць» даведаўся, што яго ўмілаваная Кацярына займае высокую пасаду і выдатна зарабляе, ён не змог вынесці параўнання не на сваю карысць і горда рэціраваўся, грукнуўшы дзвярыма. Думаецца, што ў сучасным свеце гэтая сітуацыя склалася б інакш.

Варыянтаў яе развіцця мноства. Грамадства зрабілася больш дэмакратычным і ў цэлым ужо даволі спакойна рэагуе на змены звыклых роляў, калі, да прыкладу, мужчына застаецца ў дэкрэтным адпачынку, а жанчына тым часам будуе кар'еру.

Многія шчыра прызнаюцца, што жыць з паспяховымі жанчынамі, якія зарабляюць, зручна і прыемна.

Аднак ці так лёгка для мужчыны адмовіцца ад стагоддзямі замацаванага статусу «карміцеля сям'і»? Як змяняецца яго роля, калі асноўным здабытчыкам выступае жонка? Ці не пакутуе «зручна ўладкаваны» муж ад такой сітуацыі?

Пра гэта наша размова ў традыцыйнай рубрыцы «Пра што маўчаць мужчыны». Меркаванні падзяліліся.

Што цягне за сабой такая сітуацыя?

  • Падмену роляў;
  • страту павагі і цікавасці з боку жанчыны;
  • праблемы ў сэксуальнай сферы;
  • адчуванні злосці і сораму ў мужчыны (часта прыглушаныя, неўсвядомленыя);
  • спробы адыграцца ў іншых сферах.
 
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-кансультант, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Грошы – гэта пра ўладу, свабоду, кантроль. Ведаю мноства прыкладаў, калі ў людзей атрымліваецца дамовіцца. Мужчына больш займаецца хатняй гаспадаркай, выхаваннем дзяцей. А жанчына, маючы досыць добрую працу, з'яўляецца асноўнай крыніцай даходаў. Такія сем'і ёсць. І яны функцыянальныя, не дэструктыўныя. Але калі ўсё ж залезці глыбей у душу да мужчыны, думаю, што коткі там скрабуцца. Магу сказаць, што як бы мужчыны гэта ні хавалі, на самай справе яны перажываюць такі факт дастаткова цяжка. Гэтая тэма выклікае шмат сораму і, як следства, злосці. Жанчына для мужчыны робіцца прамым канкурэнтам. А гэта вельмі цяжка. Такая канфрантацыя можа ўплываць на ўзаемаадносіны, сэксуальнае жыццё, прывесці да таго, што мужчына пачне адыгрывацца ў чымсьці за такое сваё становішча. Напрыклад, займеўшы палюбоўніцу на баку, для якой ён аўтарытэт. Немагчымасць зараблення грошай крыецца недзе ў дзяцінстве. Там было шмат пасланняў і інтраектаў, якія дзіця атрымала. Напрыклад, калі хлопчык рос у сям'і, дзе бацька злоўжываў і асабліва не прыносіў сям'і даходаў, усё трымалася на маме, яму складана ўспрымаць сваю мужчынскую ідэнтычнасць як стабільную. Сустракаюцца, вядома, і мяккія па характары мужчыны. Але думаю, што зрабіла іх такімі жыццёвая неабходнасць. Калі паглядзець на жывёл, ці часта бывае, што самец адразу здаецца? Мужчынская асобіна зараджана на канкурэнцыю, барацьбу. Нешта адбылося ў жыцці такога мужчыны, што ўнутранае жаданне да канкурэнцыі, агрэсіі было задушана. Магчыма, гэта адсутнасць веры ў сябе, свае сілы. Страх, што за нейкія дзеянні яму прыляціць у адказ. Мужчына можа быць больш спакойным або агрэсіўным, больш актыўным або пасіўным. Але жаданне ісці да мэты, дамагацца чагосьці – гэта ў яго ў прыродзе. Заробак – не толькі пра паперкі. Гэта энергія. І для мяне яна мужчынская. Калі ў жанчыны гэтай энергіі больш, яна як быццам займае месца мужчыны ў сямейнай сістэме. А ён, адпаведна, тады павінен стаць на яе месца. Дзве тэмы, якія мужчына цяжэй за ўсё перажывае ў сваім жыцці, гэта пытанні дзвюх імпатэнцый: фізіялагічнай і фінансавай. Адна можа спараджаць другую. Па вопыце кансультавання, у мужчын, якія мала зарабляюць, узнікае шэраг пытанняў і з сэксам. І наадварот. Калі чалавек заціскае сэксуальную энергію, ад гэтага пакутуюць і ўсе астатнія сферы: рэалізацыя, успрыманне сябе, фінансавы дабрабыт. Сэксуальная энергія – гэта не проста скід напружання і чыста механічныя дзеянні. І справа не ў колькасці партнёраў. Гаворка пра сумеснае стварэнне, аднаўленне: любові, адносінаў, дзіцяці. Гэта пра імкненне і дасягненне.

Когда женщина богаче мужчины

 
Аляксандр Тыманюк
Магістр псіхалагічных навук, гештальт-тэрапеўт, супервізар Маскоўскага Гештальт Інстытута, старшыня праўлення заснавальнікаў АГА «Цвярозая Сіла» Брэста
Сучаснае грамадства дыктуе, што мужчына – грошапрыносчык. Гэта вельмі вузка. І сумна. Бо мужчына – гэта справа. Тое, чаму ён прысвячае сваё жыццё. Выдатныя словы: «Але высокая ў небе зорка кліча мяне ў дарогу». І калі мужчына ідзе за гэтай зоркай (усё роўна, у чым яна выражана), ён можа быць наогул жабраком, але гарэць. Мы жывем у цалкам вольным свеце. Ён адкрыты для ўсіх. Жанчыны ў матэрыяльным плане моцныя, стойкія, цягавітыя. Яны могуць рабіць тое, што мужчыны не ў стане. Адпаведна, здольныя зарабляць больш. І як мы дамовімся, так і будзе. Калі мая каштоўнасць як мужчыны вызначана толькі сумай грошай, якія я зарабляю, дык дзе ўсё астатняе? Дзе душа? Здароўе? Воля? Мой унёсак у іншых сферах жыцця? А калі хтосьці зарабляе шмат грошай, а паводзіць сябе па-хамску? Вырашаць і дамаўляцца толькі дваім. Магчыма, у мужчыны іншыя жыццёвыя задачы. Колькі было выдатных мастакоў, якія не мелі грошай. І побач з імі былі жанчыны, якія іх любілі. А былі і геніі, якія ў сябе дома лічыліся дурнямі і былі прыніжаны. Калі паглядзець з пункту гледжання сённяшняга матэрыялізму, незадаволеных тым, што жанчына добра зарабляе, не так і шмат. Гэта вельмі зручна. Можна ляжаць на канапе, а потым яе з сябрамі за півам абмяркоўваць, якая яна не такая.

финансы как причина спораЯк паводзіць сябе ў пары, дзе мужчына зарабляе меней?

  • Прагаварыць сітуацыю. Спакойна абмяркуйце, што ў вашай пары ёсць такі момант. Ці задавальняе ён вас абаіх? Пастаянная гэта сітуацыя або часовая?
  • Пазначыць мужчынскую зону ўплыву. Ёсць мноства мужчынскіх спраў, дзе мужчына можа праявіць сябе: быць адказным за дом, будаўніцтва, рамонт, падарожжа. Абавязкова павінна быць важная для жыцця сям'і сфера, дзе ў мужа ёсць магчымасць праяўляць мужчынскія якасці і быць лідарам.
  • Пазбягаць параўнанняў сябе з іншымі. Гісторыя кожнай пары ўнікальная. Калі вас абаіх сапраўды задавальняе такое становішча рэчаў, вы не абавязаныя апраўдвацца.
  • Паважаць адзін аднаго. Любыя размовы, нават на эмоцыях, асабліва важна праводзіць без пераходу на асобы і абясцэньвання.

Хаця многіх мужчын у глыбіні душы хвалюе, калі жанчына зарабляе больш або становіцца больш паспяховай, у цэлым такую сітуацыю можна кампенсаваць укладам у іншыя важныя сферы жыцця сям'і. Галоўнае, каб такое становішча рэчаў задавальняла менавіта вашу пару. А добразычліўцы заўсёды знойдуць, пра што пагаманіць.

Відэа – Святлана Стахоўская, Генадзь Сукач.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

462 0 33

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама
Наверх