15 Лютага

Папярэдзіць інсульт. Праект «У адным вымярэнні» запрашае на новую сустрэчу

Навiны
60 0 19
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Праект супраць інсультаў і інфарктаў «У адным вымярэнні» запрашае ўсіх неабыякавых да свайго здароўя на новую сустрэчу з вядомымі спецыялістамі ў галіне кардыялогіі і неўралогіі.

Там можна будзе задаць сваё пытанне ўрачам, пачуць дакладную інфармацыю аб прычынах інсульту, метадах дыягностыкі і прафілактыкі, атрымаць медыцынскую кансультацыю і персанальныя рэкамендацыі.

Кансультацыі правядуць спецыялісты з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра (РНПЦ) «Кардыялогія», РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА).

Акрамя гэтага, пройдзе майстар-клас па вымярэнні артэрыяльнага ціску. Часта людзі, вымяраючы ціск дома, дапускаюць памылкі і атрымліваюць няправільныя вынікі.

Месца правядзення сустрэчы - Мінск, цэнтральны атрыум гандлёвага цэнтра «Дана Мол» па вуліцы Мсціслаўца, 11. Пачатак мерапрыемства ў 16.00.

Нагадаем, што сацыяльны праект супраць інсультаў і інфарктаў «У адным вымярэнні» арганізаваны вытворцам танометраў «Microlife» і Нацыянальным парталам пра здаровы лад жыцця «24 health.by» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

 
Вольга Святліцкая
Кіраўнік партала «24 health.by», кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі БелМАПА
Адкрытыя сустрэчы з вядомымі медыкамі мы пачалі ў студзені гэтага года. Ужо пабывалі ў Гродне, сустрэліся з мінчанамі на тэрыторыі сталічнай паліклінікі і прыйшлі да разумення, што гэтыя сустрэчы неабходныя, важныя і патрабуюць большага фармату. Акрамя таго, мы імкнемся дастукацца да больш маладых людзей, бо ўрачы даўно б'юць трывогу: інсульт імкліва маладзее, і віной таму - сучасны паскораны тэмп жыцця, стрэсы, перагрузкі, нерацыянальнае харчаванне. Мы разлічваем, што мерапрыемства наведаюць усе, хто ўважліва ставіцца да свайго здароўя і здароўя сваіх блізкіх.

Падчас сустрэчы будуць арганізаваны зоны бясплатнага вымярэння ціску і тэсціравання танометраў новага пакалення. Яны абсталяваны тэхналогіяй, якая здольная выяўляць мігальную арытмію – прычыну інсультаў з самымі цяжкімі наступствамі.

У лютым-сакавіку сустрэчы з урачамі пройдуць таксама ў Віцебску, Брэсце, Гомелі, Магілёве, а пазней - і ў раённых цэнтрах.

Ахвярамі інсульту становяцца як пажылыя, так і маладыя людзі, якія не сочаць за сваім здароўем і грэбуюць простымі правіламі прафілактыкі - рэгулярнымі наведваннямі да ўрачоў і вымярэннем артэрыяльнага ціску.

Праект «У адным вымярэнні» стартаваў у кастрычніку 2017 года. Ён ахопіць усе рэгіёны краіны і раскажа пра сімптомы і прафілактыку інсульту, правільную аператыўную дапамогу чалавеку, які стаў ахвярай гэтага захворвання.

60 0 19

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх