29 Ліпеня
29.07.2017

Як правільна прыгатаваць качку ў дажджлівы дзень?

logo
Гатуй са смакам
146 0 43
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Што трэба, каб прыгатаваць качку? Качка?

А вось і не! 

Прынамсі, адной качкі недастаткова!

У вас мусіць быць адпаведны настрой...

Вось, прыкладам, прачынаецеся вы ў суботу раніцай і думаеце, што б такога зрабіць гэтым паскудным цудоўным беларускім летнім ранкам, калі за вокнамі дождж і плюс 17 градусаў...

Адказ відавочны – трэба прыгатаваць качку! Выбраная ў адпаведнасці з рэкамендацыямі спецыялістаў, яна ўжо чакае ў лядоўні. І самы час выпусціць яе ў вольны палёт...

  • Пакуль качка маральна рыхтуецца, правяраем, ці ёсць у нас патрэбныя складнікі. 
  • 3-4 зубкі часныку.
  • 2 чайныя лыжачкі мёду.
  • 2-4 сталовыя лыжкі соевага соусу.
  • Соль.

Усё!

Робім невялічкія надрэзы ў розных месцах качкі і ўкладаем туды кавалачкі часныку. 

Мёд перамешваем з соевым соусам і соллю (паводле вашага смаку – я кладу чайную лыжачку).

Шчодра змазваем качку гэтай сумессю, накрываем пасудзіну фольгай і пакідаем у лядоўні прыкладна на 3 гадзіны.

Калі качка дастаткова засумавала замарынавалася, дастаем яе з лядоўні і на гадзіну (фольгу не здымаем!) ставім у духоўку пры тэмпературы 210°С . Пасля здымаем фольгу і дадаем яшчэ паўгадзінкі, каб качка канчаткова “загарэла” (ну, хоць хтосьці зможа пахваліцца роўным залацістым загарам у гэтай хаце!). 

Пакуль качка смажыцца, можна пагартаць класікаў. Дарэчы, Уладзімір Караткевіч у нарысе “Зямля пад белымі крыламі” таксама згадваў пра качак і іх прыгатаванне: і запечаных у гліне, і з бруснічным варэннем… Знайшлі?.. Так, ажно слінкі цякуць!

О! Вось і нашая качачка гатовая да палёту на стол!

Выкладаем на талерку і ўпрыгожваем кавалкамі апельсінаў.

Смачна есці!

 

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

146 0 43

Галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік». Шэф-рэдактар беларускай версіі партала. Член Беларускага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Наверх