Паэзія Таццяны Сівец прагучыць на фестывалі Юрыя Башмета

19:00 1 October, 2017
Размер шрифта:
  • A
  • A
  • A

У межах XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Нацыянальным мастацкім музеі ўпершыню пройдзе арт-праект «4 вымярэнні сучаснага мастацтва Беларусі». Гэта інтэрактыўная праграма з удзелам лепшых беларускіх кампазітараў, паэтаў, салістаў балета, акцёраў.

У выкананні вядучых майстроў сцэны сталічных тэатраў і тэлевядучых прагучаць вершы галоўнага рэдактара газеты «Медыцынскі веснік», шэф рэдактара беларускай версіі партала 24health.by, паэткі Таццяны Сівец, а таксама іншых вядомых творцаў: Ірыны Морых, Зінаіды Дудзюк, Валянціны Паліканінай, Юліі Алейчанка, Маргарыты Латышкевіч, Рагнеда Малахоўскага.

Музыка Валерыя Воранава, Галіны Гарэлавай, Вольгі Падгайскай, Андрэя Цалко, Канстанціна Яськова адначасова загучыць з розных залаў і створыць такім чынам адзіны вобраз, адзіны твор мастацтва, што праламляецца з розных бакоў паступова, як глядач рухаецца ўнутры музыкі.

Мастацкі кіраўнік праекта – Расціслаў Крымер.

Аўтары ідэі – Расціслаў Крымер і Валерый Воранаў.

Рэжысёр – Іван Давыдзенка.

Акцёры: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік, Аляксандр Аўчыннікаў, Андрэй Бібікаў, Святлана Бароўская, Валянціна Гарцуева, Алена Дуброўская, Андрэй Новік, Вера Палякова.