8 Сакавіка

Перажыць 8 Сакавіка і атрымаць задавальненне. Лайфхакі для мужчын (+ відэа)

Пабудуй стасункі
7 0 10
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Адгадаць з падарункам, прыгатаваць сняданак, звадзіць на рамантычную вячэру і пры гэтым ні ў якім разе не змарыцца на палове дарогі і не паказаць стомленасць або дрэнны настрой... Спіс патрабаванняў да мужчыны на 8 Сакавіка велізарны. Напружанне – параўнальнае са здачай экзамену на ступень магістра.

Нервавацца з нагоды святочнай падзеі пачынаюць і жанчыны: «Павіншуе ці не? Што падорыць? Як менавіта прадэманструе свае пачуцці?». Не дзіўна, што менавіта ў гэтыя святочныя дні на жаночых форумах мільгаюць слёзы і крыўды, аповеды пра тое, як усё павінна было быць і якое расчараванне атрымалася ў выніку.

Замест прыемнага выхаднога вясновага дня свята рызыкуе ператварыцца ў поле бою для высвятлення адносінаў і падлікаў таго, хто для каго больш стараецца. Усё гэта прыводзіць да таго, што многія вырашаюць наогул выкрасліць «23 лютага» і «8 Сакавіка» з катэгорыі «свята».

Ці важна для мужчын адзначаць Міжнародны жаночы дзень? Адчуваюць яны радасць ад гэтага свята ці суцэльную павіннасць? Як мужчыны рыхтуюцца да гэтага дня і ці лёгка ім выбіраць падарункі? Як правесці гэты дзень максімальна прыемна для дваіх? Пра гэта разважаюць нашы эксперты:

  • Аляксандр Сакадынец – кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры артадантыі БДМУ;
  • Сяргей Жарабцоў – дацэнт кафедры клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі БДПУ імя М.Танка, кандыдат псіхалагічных навук.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Відэа – Генадзь Сукач.

7 0 10

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх