22 Красавіка
22.04.2018

Першыя грыбы: карысць і шкода, небяспека для арганізма

logo
Выбірай прадукты
82 0 13
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Ядомасць розных відаў грыбоў заўсёды выклікала шматлікія спрэчкі і дыскусіі.

З красавіка па май атручванні грыбамі часцей за ўсё звязаны з ужываннем у ежу смаржкоў і страчкоў. У склад гэтых грыбоў уваходзіць гельвелавая кіслата, якая і выклікае найцяжэйшыя атручванні. У страчках утрымліваецца моцная атрута гірамітрын, які не інгібіруецца пры тэрмічнай апрацоўцы.

Страчок з'яўляецца ранняй вясной адразу ж пасля растання снегу. Расце ў хваёвых і змешаных лясах, на старых пажарышчах. Асноўную масу грыба складае капялюшык круглявай, маршчыністай і няправільнай формы, з разорамі і звілінамі, якія нагадваюць мазгавое рэчыва. У маладога грыба капялюшык мае каштанава-карычневы колер, затым становіцца больш светлым.

Атручэнне ў людзей выклікае таксін гірамітрын. Калі таксін патрапіў у арганізм чалавека, і медыцынская дапамога не была аказана, узнікаюць прыкметы гастраэнтэрыту, пячоначна-нырачна недастатковасці.

Клінічныя праявы: інкубацыйны перыяд ад 3 да 25 гадзін, пачынаецца ўсё з агульнага недамагання, слабасці, галаўнога болю, назіраюцца болі ў страўніку, млоснасць, ваніты з прымешкай жоўці, часты вадкі стул, можа далучыцца боль у паяснічнай вобласці.

Другі небяспечны вясновы грыб – гэта смаржок. Ён адносіцца да ўмоўна ядомых грыбоў. З'яўляецца таксама ранняй вясной у розных тыпах лясоў, на лясных высечках. Капялюшык грыба складае дзве траціны даўжыні ножкі, можа мець круглявую форму, складаецца з ячэістых паглыбленняў, якія нагадваюць няроўныя пчаліныя соты. Афарбоўка - ад светла-карычневай да карычневай.

Спосабам абясшкоджвання смаржкоў з'яўляецца сушка або кіпячэнне. Сушаць іх на адкрытым паветры на працягу 2 месяцаў. Кіпячэнне ажыццяўляецца ў вадзе 2 разы па 15-20 хвілін. Атрыманы адвар пры гэтым зліваюць, не ўжываючы ў ежу, так як у ім утрымліваецца шмат атрутных рэчываў. Пасля гэтага грыбы промываюць і адціскаюць, а затым выкарыстоўваюць для прыгатавання розных страў.

Прафілактыка атручванняў грыбамі зводзіцца да агульнай і спецыфічнай.

Агульная прафілактыка ўключае ў сябе наступныя прынцыпы.

  • Збіраць неабходна тыя грыбы, якія вам добра вядомыя.
  • Не трэба збіраць грыбы паблізу аўтамагістраляў, прамысловых прадпрыемстваў і інш.
  • Пры зборы грыбоў неабходна звяртаць увагу на форму грыба, знешнія прыкметы, што дапаможа распазнаць атрутны грыб.
  • Нельга купляць з рук грыбную ікру, салаты, саленні з фрагментаў грыбоў, кансервы, закрытыя вечкамі ў хатніх умовах.

Спецыфічная прафілактыка – пры з'яўленні першых прыкмет атручвання грыбамі неадкладна выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу, адначасова з гэтым неабходна правесці прамыванне страўніка, прыняць актываваны вугаль або іншы энтэрасарбент, выпіць вялікую колькасць вадкасці.

І памятайце, што ўжыванне незнаёмых грыбоў можа мець для вашага арганізма непрыемныя наступствы.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

82 0 13

Урач-гігіеніст аддзялення гігіены харчавання санітарна-эпідэміялагічнага аддзела ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна г. Мінска»
Наверх