21 Красавіка
21.04.2018

Рэкамендацыі МЗС РБ пры выездзе за мяжу

logo
Падарожнічай
142 0 46
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

З кожным годам цікавасць да падарожжаў за мяжу ў беларусаў імкліва расце. Прычым калі яшчэ некалькі гадоў таму нашы суайчыннікі наведвалі ў асноўным краіны блізкага замежжа, то ў апошнія гады геаграфія іх інтарэсаў значна пашырылася. Гэта звязана не толькі з паспяховым маркетынгам і шырокім пералікам прапаноў турыстычных кампаній, але і з нашым жаданнем паглядзець новыя краіны, тым больш, калі для гэтага ёсць усе магчымасці.

Па дадзеных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, у 2017 годзе за мяжу беларусамі было здзейснена амаль 8,5 мільёны паездак (у 2016 годзе – каля 7 мільёнаў). І гэта дадзеныя без уліку грамадзян, якія пераплылі беларуска-расійскі ўчастак мяжы. Адназначна, беларусы любяць падарожнічаць!

Што неабходна ведаць, калі выязджаеце за мяжу на адпачынак ці ў дзелавую камандзіроўку? Якія дадатковыя ўмовы неабходна выканаць для ўезду ў некаторыя краіны? Што рабіць у непрадбачаных сітуацыях? Чым вам зможа дапамагчы консул на тэрыторыі краіны, якую вы наведваеце?

Адказы на гэтыя пытанні, а таксама парады пра тое, як больш правільна падрыхтавацца да паездкі за мяжу, дае Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (МЗС РБ).

Пашпарт

Для ўезду ў замежныя дзяржавы неабходны сапраўдны пашпарт.

Абавязкова праверце тэрмін яго дзеяння. Зрабіце ксеракопію пашпарта. Запішыце, а лепш запомніце серыю, яго нумар, дату і месца выдачы.

У некаторых краінах да пашпарта могуць быць асаблівыя патрабаванні. Напрыклад, згодна з Візавым кодэксам Еўрапейскага саюза, асобныя палажэнні якога непасрэдна распаўсюджваюцца і на грамадзян Рэспублікі Беларусь, праязны дакумент (пашпарт) павінен задавальняць наступным крытэрыям:

  • тэрмін дзеяння павінен перавышаць дату мяркуемага выезду замежніка з тэрыторыі дзяржавы члена ЕС не менш, чым на тры месяцы;
  • змяшчаць не менш як дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для віз;
  • быць выдадзены на працягу папярэдніх дзесяці гадоў.

Праверце пашпарт на пашкоджанні, плямы і староннія запісы. Іх у пашпарце быць не павінна.

Трымаеце заўсёды пашпарт пры сабе і не пакідайце яго ў заклад.

Вазьміце з сабой іншыя дакументы, якія змогуць пацвердзіць вашу асобу ў выпадку страты або крадзяжу пашпарта, і некалькі фотаздымкаў, у тым ліку з выявай вашых дзяцей.

Візы

Шэраг краін беларусы могуць наведваць без візы. Найбольш папулярныя з іх Азербайджан, Арменія, Венесуэла, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Узбекістан, Украіна. У большасць жа іншых краін вы можаце патрапіць, маючы візу або іншы дазвольны дакумент, прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам замежнай дзяржавы.

Інфармацыю пра тое, якія краіны вы можаце наведаць без візы, можна знайсці па спасылцы.

Для ўезду ў большасць краін свету неабходна атрыманне візы.

Акрамя таго, можа спатрэбіцца выкананне дадатковых умоў. Напрыклад, для ўезду ў некаторыя краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі неабходна абавязковая наяўнасць міжнароднага сертыфікату аб вакцынацыі супраць жоўтай ліхаманкі. Для ўезду ў асобныя краіны дадзеных кантынентаў такая вакцынацыя рэкамендуецца.

Для атрымання патрабаванняў у дачыненні да парадку ўезду ў цікавую для вас краіну можна звярнуцца ў бліжэйшае дыпламатычнае прадстаўніцтва гэтай краіны, кантактныя дадзеныя якой можна знайсці тут.

Абавязкова вывучыце перад выездам інфармацыю аб дзяржаве знаходжання, у прыватнасці аб становішчы ўнутры краіны, звычаях, асаблівасцях паводзін. Памятайце пра неабходнасць запаўнення мытнай дэкларацыі пры перасячэнні мяжы некаторых краін.

Дакументы, якія пацвярджаюць мэту візіту

Мэта вашай паездкі і месца знаходжання вы можаце пацвердзіць з дапамогай:

  • кантактных дадзеных кампаніі, па запрашэнні якой вы адпраўляецеся за мяжу,
  • назвы і адрасоў гатэляў, якія вы забраніравалі або ў якіх вы плануеце спыняцца,
  • арыгіналаў турыстычных ваўчараў, афіцыйных запрашэнняў.

Усе гэтыя дакументы могуць запатрабаваць у вас яшчэ пры ўездзе ў краіну знаходжання.

Медыцынская страхоўка

Абавязкова аформіце медыцынскую страхоўку. Папярэдне высвятліце, якія медыцынскія паслугі вам прадаставяць у краіне знаходжання і як яны будуць аплачвацца. Выбірайце толькі правераныя страхавыя кампаніі.

Нядбайнае стаўленне да афармлення медыцынскай страхоўкі можа абярнуцца буйнымі выдаткамі ў выпадку хваробы або няшчаснага выпадку.

Пакіньце ў сваякоў копіі медыцынскай страхоўкі.

Консульская ўстанова за мяжой

Майце пры сабе кантактныя дадзеныя пасольства, дыпламатычных прадстаўніцтваў або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь у краіне, у якую вы накіроўваецеся.

У выпадку неабходнасці атрымання кампетэнтнай прававой кансультацыі звяртайцеся па дапамогу ў консульскую ўстанову Рэспублікі Беларусь.

Што для вас можа зрабіць беларускі консул?

  • У выпадку страты або крадзяжу пашпарта выдаць вам пасля пацвярджэння асобы пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.
  • Інфарміраваць вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.
  • Прымаць на разгляд хадайніцтва па пытаннях грамадзянства і пастаяннага жыхарства за мяжой.
  • Выдаць вам нацыянальны пашпарт, калі вы пражываеце за мяжой і аформілі ва ўстаноўленым парадку выезд на пастаяннае жыхарства з Беларусі.
  • У рамках кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні, легалізаваць дакументы.
  • Інфарміраваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Беларусі.

Што для вас беларускі консул зрабіць не можа?

  • Аплаціць выдаткі на ваша знаходжанне, лячэнне за мяжой і вяртанне ў Беларусь.
  • У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела ці ўрны з прахам.
  • Аказаць садзейнічанне ў вашым працаўладкаванні ў краіне знаходжання.
  • Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, умешвацца ў судовы разгляд.

Калі вы трапілі ў неспадзяваную сітуацыю (затрыманне мясцовымі праваахоўнымі органамі, пагрозы з боку трэціх асоб, ДТЗ або іншыя складаныя жыццёвыя сітуацыі), то неадкладна паведаміце ў амбасаду або консульскую ўстанову Беларусі.

Ніколі не падпісвайце пратаколы ці іншыя дакументы на замежнай мове без разумення іх зместу. Па заканадаўстве шэрагу краін гэтыя дакументы могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства.

Акрамя таго, абавязкова зрабіце і вазьміце з сабой у падарожжа ксеракопіі ўсіх дакументаў, якія маюць дачыненне да паездкі. Яны абавязкова спатрэбяцца ў выпадку страты пашпарта або іншых непрадбачаных сітуацыях у краіне знаходжання.

Знаёмства з дадзенымі рэкамендацыямі, несумненна, дапаможа вам лепш зарыентавацца ў тым, як правільна падрыхтавацца да паездкі за мяжу.

Вы можаце загрузіць інфармацыю з парадамі МЗС РБ у выглядзе буклета «Выезд за мяжу» па спасылцы, раздрукаваць яго і ўзяць з сабой у дарогу

І самае галоўнае! Перад паездкай абавязкова паведаміце сваякам, сябрам пра вандроўку, пакіньце нумары кантактных тэлефонаў і адрасы гасцініц, дзе вы плануеце спыняцца.

Шчаслівай дарогі!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

142 0 46

Маці блізнят
Наверх