16 Верасня
16.09.2019

6 важкіх прычын есці журавіны

logo
Выбірай прадукты
86 0 24
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Журавіны – дзівосныя ягады, якім не страшныя ні маразы, ні залевы. Пры нізкіх тэмпературах яны робяцца яшчэ больш салодкімі, а ў вадзе даўжэй захоўваюць свой таварны выгляд і смакавыя якасці. Між іншым, Беларусь – адзін з найбуйнейшых вытворцаў каштоўнай ягады ў свеце. А ў Еўропе і зусім няма журавінавых плантацый, роўных нашым.

Здаецца, усе ведаюць пра карысць жамчужыны палескіх балот. Але не ўсе цудадзейныя ўласцівасці, якія прыпісваюць журавінам, сапраўды ім належаць. Напрыклад, журавіны – не самая багатая крыніца вітаміну С, як можна меркаваць. У звычайным кабачку яго нашмат больш. Тым не менш, ягады змяшчаюць шмат іншых каштоўных рэчываў, уласцівасці якіх забяспечылі ім славу прадукта з унікальнымі кулінарнымі і гаючымі якасцямі. У першую чаргу гаворка ідзе пра вялікую колькасць фітанутрыентаў у журавінах. Сярод іх асаблівае месца займаюць праантацыяніды, антацыаны і флаванолы – рэчывы, якія маюць магутныя антыаксідантныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці.

Так што мы гатовыя прапанаваць нашым чытачам 6 важкіх прычын, каб есці журавіны.

1. Дазваляюць эканоміць на леках, а не на здароўі

У народнай і традыцыйнай медыцыне журавіны славяцца сваім цудоўным эфектам у прафілактыцы інфекцый мочавыводзячых шляхоў (ІМШ). Дакладна вядома, што рэгулярнае ўжыванне ягад можа скараціць патрэбу ў лекавых прэпаратах, дзякуючы аднаму моцнаму антыаксіданту. У прыватнасці, журавіны змяшчаюць унікальны тып паліфенолу – праантацыянід. Ён знішчае бактэрыі, што правакуюць хваробы мочавыводзячых шляхоў (напрыклад, цыстыт). Адно з даследаванняў, праведзеных амерыканскімі вучонымі, паказала, што штодзённае (на працягу 6 месяцаў) ужыванне журавінавага соку без цукру (разведзенага з вадой у суадносінах 1:2) зніжае рызыку ІМШ на 40%.

Інфекцыі мочавыводзячых шляхоў, як правіла, патрабуюць правядзення моцнай антыбактэрыяльнай тэрапіі. У той жа час галаўны боль сучаснай медыцыны – праблема рэзістэнтнасці да антыбіётыкаў, якая пастаянна павялічваецца. Так што журавіны дазваляюць эканоміць на леках і берагуць здароўе. Аднак, важна памятаць: ягады папярэджваюць хваробу, дапамагаюць у комплекснай тэрапіі, але не могуць выступаць асноўным лекавым сродкам.

2. Супакойваюць запаленчыя працэсы

Дзякуючы поліфенолам, журавіны можна назваць прыродным супрацьзапаленчым сродкам. Запаленне з'яўляецца прычынай многіх паталагічных станаў, такіх, як артрыт або хваробы сэрца. Поліфенолы пры ўзаемадзеянні з іншымі біялагічна актыўнымі спалучэннямі журавінаў павышаюць імунны адказ арганізма, зніжаюць актыўнасць клетак, якія стымулююць запаленчыя працэсы. Але для дасягнення эфекту ўжываць трэба свежыя або сушаныя ягады, несалодкі журавінавы сок. Ад сокаў, якія вырабляюцца харчовай прамысловасцю з даданнем цукру, і дэсертаў (тыпу журавінаў у цукры) вялікай карысці чакаць не варта.

3. Дапамагаюць захаваць ясны розум да глыбокай старасці

Вядома, ягады не аказваюць прамы ўплыў на мозг або разумовыя працэсы. Іх дзеянне апасродкаванае, але ад гэтага не менш каштоўнае. Усе рэчывы з антыаксідантным дзеяннем, што ўваходзяць у склад ягады, уносяць сваю карысць: вітаміны С, Е, групы В, марганец і фітанутрыенты. Яны нейтралізуюць дзеянне таксінаў, якія могуць правакаваць паталагічныя працэсы ў арганізме, павялічваючы ў тым ліку рызыку захворванняў, звязаных з парушэннямі працы мозгу (дэменцыя, хвароба Альцгеймера ды іншымі). Акрамя таго, вітамін C дапамагае ў вытворчасці норадрэналіну, што ў сваю чаргу спрыяе абменным працэсам паміж клеткамі мозгу. Каб атрымаць максімальную карысць, лепш есці свежыя або сушаныя журавіны.

4. Павышаюць супраціўляльнасць арганізма да сезонных вірусаў

Утрыманне ў журавінах вітамінаў С і Е – 18% і 8% ад сутачнай патрэбы адпаведна, – да ўсіх пераваг ягад дадаецца яшчэ адна: здольнасць супрацьстаяць сезонным вірусам за кошт павышэння ахоўных сіл арганізма. Падыходзяць журавіны не толькі як прафілактычны сродак у сезон уздыму вострых рэспіраторных інфекцый. Журавінавыя сокі і морсы карыстаюцца асаблівай папулярнасцю і падчас прастуды: натуральныя лекі палягчаюць працяканне хваробы і паскараюць выздараўленне.

5. Спрыяюць захаванню здаровай усмешкі

З цынгой – «чумой 18 стагоддзя» – у сучасным свеце, на шчасце, сутыкаюцца адзінкі. А калісьці ўсяго за 2 сотні гадоў, па падліках гісторыкаў, ад яе загінула больш за 1 мільён чалавек. Прычынай смяротнага захворвання быў банальны недахоп вітаміну С. Не дзіўна, што журавіны як не самая дрэнная крыніца гэтага вітаміну пасля знайшлі сваё прызнанне ў якасці эфектыўнага сродку супраць цынгі.

Сёння гэтая іх уласцівасць не запатрабаваная. Але ў цэлым карысць журавін для здароўя зубоў ніхто не адмяняў. Фітанутрыенты з супрацьзапаленчымі і антымікробнымі ўласцівасцямі абясшкоджваюць дзеянне мікраарганізмаў, якія правакуюць карыес і захворванні дзяснаў. Па некаторых дадзеных, карысць для зубоў ад паглынання журавінаў не саступае эфекту пасля чысткі зубной пастай. Аднак, залішне захапляцца журавінамі не варта: паміж карысцю для зубоў і пашкоджаннем эмалі пад уздзеяннем кіслотаў, якія змяшчаюцца ў журавінах, – тонкая мяжа. Каб пазбегнуць непажаданага эфекту, пасля варта прапаласкаць рот вадой.

6. Дазваляюць даўжэй заставацца маладым

Праантацыяніды і антацыяны забяспечваюць журавінам ярка-чырвоны колер. Але гэтыя антыаксіданты таксама спрыяюць выпрацоўцы калагену, што дапамагае захаваць свежасць і пругкасць скуры, прадухіляе ранняе з'яўленне зморшчынаў. Высокае ўтрыманне харчовых валокнаў у ягадзе (каля 20% ад сутачнай нормы ў 100 г) забяспечвае нармальнае страваванне, што таксама станоўча адбіваецца на знешнім выглядзе: стане скуры, валасоў, пазногцяў. Аднак людзям, якія пакутуюць ад хвароб СКТ (язва страўніка, гастрыт з павышанай кіслотнасцю) давядзецца пашукаць іншы натуральны сродак для прыгажосці і маладосці, напрыклад... гарбуз. Бо ў іх выпадку журавіны замест карысці хутчэй за ўсё прывядуць да абвастрэння захворвання.

Вядома, на гэтым карысныя ўласцівасці журавінаў і прычыны есці іх хаця б час ад часу не заканчваюцца. Гэта не толькі каштоўныя, але і вельмі ўдзячныя ягады. Збіраць іх можна з пачатку верасня і ажно да глыбокай восені, а пасля раставання снегу – па вясне. І захоўваюцца яны пры належных умовах, не губляючы свае карысныя ўласцівасці і смакавыя якасці, цэлы год – ажно да новага журавінавага сезону. Нібы просяцца: не праходзьце міма!

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

 

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

86 0 24

Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Наверх