28 Сакавіка
28.03.2019

Падведзены вынікі «Крэатыўнага конкурсу для ўсіх»

logo
Навiны
72 0 32
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Днямі скончылася галасаванне і былі падведзены вынікі «Крэатыўнага конкурсу для ўсіх».

Нагадаем, што конкурс стартаваў на 26-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Ахова здароўя Беларусі-2019» на стэндзе газеты «Медыцынскі веснік», 24health.by і teenage.by. Любы жадаючы мог сфатаграфавацца ў медыцынскай вопратцы і з пацешнымі таблічкамі. Па выніках галасавання, якое праходзіла на інтэрнэт-партале Здаровыя людзі  (24health.by) з 21 па 26 сакавіка, быў вызначаны пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый».

У гонцы за ўзнагароду лідзіруючае месца заняла Яна Аўчыннікава, якая набрала 245 галасоў. З 47 здымкаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, фота Святланы Агароднікавай  (159 галасоў) і Вольгі Бацюковай (72 галасы) таксама не засталіся без глядацкай увагі. Аднак з вялікім адрывам Яна ўсё ж такі змагла ўтрымаць сваё першае месца.

Яна Овчинникова

Дзяўчына працуе ўрачом лабараторнай дыягностыкі ў Мінскім клінічным кансультатыўна-дыягнастычным цэнтры. Маладая, актыўная і жыццярадасная, Яна Аўчыннікава заўсёды ставіць перад сабой толькі рэальныя для дасягнення мэты. Так атрымалася і на гэты раз, калі Яна падключыла ўсіх сваякоў і знаёмых, каб яны падтрымалі яе ў галасаванні.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам і тым, хто не спужаўся фотаўспышкі! Ну, а пераможцы – нашы віншаванні і абяцаныя падарункі!

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Фота – Святлана Адамовіч.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

72 0 32

Журналіст, радыёвядучая.
Наверх