26 Верасня

Рыба, капуста і чарніцы. Топ-3 прадуктаў для здароўя вачэй (+відэа)

Харчуйся правільна
89 0 12
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Медыкі кажуць, што зрок – мозг, вынесены на перыферыю. Таму тое, як мы складаем рацыён, у тым ліку для падтрымкі цэнтральнай нервовай сістэмы, уплывае і на здароўе вачэй.

Спецыяльныя практыкаванні, рэжым чаргавання працы і адпачынку, правільнае асвятленне. Пра гэтыя фактары захавання здароўя зроку беларускія бацькі шмат чулі. Але гэта не ўсё. Яшчэ адзін важны момант – разнастайнае харчаванне. Ці ёсць прадукты, якія могуць дапамагчы ў прафілактыцы зніжэння зроку ў дзяцей? Пра гэта карэспандэнт 24health.by спытала Анастасію Уласевіч, спецыяліста па дыеталогіі і нутрыцыялогіі, выкладчыка Школы здаровага харчавання, рэўматолаг Мінскага гарадскога кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтра.

Анастасія – адна з экспертаў на кулінарным майстар-класе ад дабрачыннага праекта «Я бачу», які вось ужо трэці год рэалізуе Беларускі дзіцячы фонд, кампанія velcom пры падтрымцы мясцовых аблвыканкамаў і Міністэрства аховы здароўя. Тэма мерапрыемства як раз і была звязана з выбарам прадуктаў. Якія з іх і ў якім спалучэнні найбольш карысныя для падтрымання вастрыні зроку?

Дыета для вачэй. Існуе?

 
Анастасія Уласевіч
Спецыяліст па дыеталогіі і нутрыцыялогіі, выкладчык Школы здаровага харчавання, рэўматолаг Мінскага гарадскога кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтра
Сказаць, што ёсць адмысловая дыета менавіта для вачэй, – значыць, схітрыць. Для здаровага зроку важна, як выбудаваны рацыён. Паводле даследавання харчавання ў маскоўскіх школьнікаў за апошнія гады (беларускае аналагічнае, на жаль, не ўдалося знайсці), рацыён дзяцей не настолькі разнастайны. Ён уключае толькі 8 асноўных прадуктаў, што спрыяюць развіццю арганізма, зроку ў тым ліку. Гэта збожжавыя¸ малочныя, птушка, яйкі, бульба, яблыкі.

Што дадаць у дзіцячае меню?

1. Рыбу.

Дзеці не так часта ядуць рыбу. Звязана гэта з тым, што ў сем'ях рэдка рэгулярна яе ўжываюць у дастатковай колькасці. Ды і, чаго хаваць, рыбу малыя часта не любяць. У асноўным, з-за костачак.

І ўсё ж урачы настойваюць: 2 разы на тыдзень рыбная страва абавязкова павінна быць у меню. Часцей – лепш. Перавагу лепш аддаваць тлустым гатункам. Прычым не абавязкова ганяцца за дарагім ласосем. Скумбрыя, дробныя марскія рыбы – даступны і карысны варыянт.

 
Анастасія Уласевіч
Спецыяліст па дыеталогіі і нутрыцыялогіі, выкладчык Школы здаровага харчавання, рэўматолаг Мінскага гарадскога кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтра
Зніжэнне вастрыні зроку, схільнасць да блізарукасці – часта ідуць рука ў руку з дэфіцытам амега-3. Прычым прафілактыка парушэнняў зроку адбываецца яшчэ тады, калі органы дзіцяці закладваюцца ўнутрычэраўна. Важна, ці ёсць у рацыёне будучай мамы досыць амега-3. Затым дзіця можа атрымліваць карысныя элементы з грудным малаком. Калі яшчэ гадоў 20 таму мы маглі атрымаць амегу, з'еўшы вясковае яйка, мяса добрай якасці. Цяпер гэтыя прадукты бяднейшыя, таму што змяніліся тэхналогіі вырошчвання. Часцей за ўсё ў сваёй урачэбнай практыцы я рэкамендую, калі ёсць індывідуальная патрэба ў гэтым, прымаць Амега-3 дадаткова.

2. Агародніна.

Асабліва тая, што утрымлівае лютэін, зеаксантын. Гэта караціноіды (фарбуючы пігмент), які афарбоўвае гародніну ў жоўты і чырвоны колеры. Лепшыя яго крыніцы – зеляніна (шпінат, розныя гатункі капусты, пятрушка і інш.). Зялёныя яны з-за таго, што ў іх ёсць хларафіл. Але калі такая гародніна трохі паляжыць, то можна ўбачыць жоўты колер, які праступае. Караціноідамі трэба запасацца, бо яны канцэнтруюцца ў сятчатцы.

 
Анастасія Уласевіч
Спецыяліст па дыеталогіі і нутрыцыялогіі, выкладчык Школы здаровага харчавання, рэўматолаг Мінскага гарадскога кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтра
Вобразна кажучы, гэта сонечныя акуляры нашай сятчаткі. Яны адлюстроўваюць шкодны ўльтрафіялет, абараняюць вока. Выконваюць антыаксідантную і супрацьзапаленчую функцыі. І ў тым ліку дазваляюць захаваць вастрыню зроку.

Агародніна, зеляніна, бабовыя таксама ўтрымліваюць клятчатку. А яе дзеці ўжываюць у сярэднім на 50% ніжэй за норму.

Разнастайныя свежыя салаты з зелянінай дзецям трэба есці кожны дзень.

3. Ягады

Гэта добрая крыніца ізафлаванаў. Карысныя не толькі чарніцы, але і чорная парэчка і іншыя сезонныя ягады.

 
Анастасія Уласевіч
Спецыяліст па дыеталогіі і нутрыцыялогіі, выкладчык Школы здаровага харчавання, рэўматолаг Мінскага гарадскога кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтра
Часта ягады кіславатыя, туды дадаюць цукар. І часам незразумела, што мы ямо: цукар з ягадамі або ягады з цукрам. Асноўная доля павінна прыходзіцца на сезонныя ягады. У іх – максімальнае ўтрыманне вітамінаў, мікраэлементаў. Узімку падыдуць і замарожаныя ягады. Пры шокавай замарозцы нейкая карысная частка кампанентаў паменшыцца, але ўсё роўна гэта каштоўная і карысная крыніца антыаксідантаў.

Якая ежа шкодзіць вачам?

  • Цукар. Салодкія перакусы, вады;
  • Шкодныя тлушчы. Чыпсы, снэкі, перакусы;
  • Лішкі солі.

Такая ежа не карысная ў цэлым для здароўя і канкрэтна для зроку.

Відэа - Генадзь Сукач.

Безумоўна, за здароўе вачэй адказваюць мноства фактараў. Важная і генетыка, і распарадак дня. Але разам з гэтым адна са значных цаглінак гэтага падмурка – харчаванне. Бо мы тое, што мы ямо.

89 0 12

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх