10 Лютага

5 карысных парадаў. Вымяраем ціск правільна

Тэхагляд арганізма
80 1 22
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Нават такая, на першы погляд, простая працэдура, як вымярэнне артэрыяльнага ціску, патрабуе сур'ёзнага падыходу. Грэбуючы пэўнымі правіламі можна атрымаць абсалютна няслушныя значэнні. Гэта аднолькава тычыцца і здаровых людзей, і тых, у каго дыягнаставана артэрыяльная гіпертэнзія. Дастаткова дапусціць тры памылкі і хібнасць у значэннях артэрыяльнага ціску можа скласці да 30 мм рт слупа.

24health.by разабраўся ва ўсіх нюансах працэдуры вымярэння ціску і склаў сваю памятку для тых, хто рэгулярна кантралюе ўзровень артэрыяльнага ціску ці робіць гэта ўпершыню. Па дапамогу мы звярнуліся да эксперта нашага партала - вядучага навуковага супрацоўніка Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», кандыдату медыцынскіх навук, урача вышэйшай катэгорыі Марыі Лівенцавай.

 
Марыя Лівенцава
Вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», кандыдат медыцынскіх навук, урач вышэйшай катэгорыі

Парада № 1. Дома лепш выкарыстоўваць аўтаматычны танометр

Такая парада ёсць і ў міжнародных рэкамендацыях, што распрацаваны Еўрапейскім таварыствам кардыёлагаў і Еўрапейскім таварыствам па артэрыяльнай гіпертэнзіі – вядучымі арганізацыямі ў вывучэнні праблем сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Лінейка аўтаматычных танометраў вельмі разнастайная. Сучасныя прыборы для вымярэння артэрыяльнага ціску могуць захоўваць у сваёй памяці каля 100 папярэдніх замераў, аўтаматычна сачыць за напаўняльнасцю манжэты, вымяраць не толькі ўзровень артэрыяльнага ціску, але частату пульсу (сардэчных скарачэнняў). Як правіла, хібнасць у вымярэнні артэрыяльнага ціску з дапамогай аўтаматычных танометраў мінімальная.

 
Марыя Лівенцава
Вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», к. м. н., урач вышэйшай катэгорыі
З дапамогай аўтаматычных танометраў можна кантраляваць артэрыяльны ціск самастойна без чыёй-небудзь дапамогі. Да таго ж, сучасныя прыборы дазваляюць вымяраць узровень артэрыяльнага ціску з высокай дакладнасцю (чым вышэйшы клас прыбора, тым больш дакладнае вымярэнне).
да зместу

Парада № 2. Спакойная абстаноўка без раздражняльных гукаў

Падчас вымярэння артэрыяльнага ціску ў памяшканні не павінна быць чужых і раздражняльных гукаў. Радыё або тэлевізар таксама лепш выключыць.

 
Марыя Лівенцава
Вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», к. м. н.
Падобныя меры патрэбныя для таго, каб атрымаць так званы сапраўдны ціск, які адпавядае ўнутрыартэрыяльнаму (г.зн. унутры артэрый). Таму мы і надаём такое каласальнае значэнне ўсім тонкасцям у вымярэнні ціску.

Артэрыяльны ціск залежыць ад мноства абставінаў. Гэта, калі можна так сказаць, самая непастаянная велічыня нашага арганізму. Яна можа павышацца або паніжацца ў розны час сутак (раніцай ціск, як правіла, ніжэйшы, чым вечарам), пры фізічных нагрузках або стрэсе, пасля выпітага кубка кавы, а таксама з-за некаторых гастранамічных пераваг (ужыванне вялікай колькасці солі), колькасці выпітай за дзень вады.

 
Марыя Лівенцава
Вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», к. м. н.
Ёсць агульнапрынятыя нормы: артэрыяльны ціск на працягу ночы на 10-20% павінен быць ніжэйшы, чым днём. У такім выпадку, гэта нармальны сутачны рытм.

Паводле рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у норме лічбы артэрыяльнага ціску не павінны перавышаць 140/90 мм рт. сл. Калі танометр рэгулярна паказвае значэнні вышэй за гэтыя лічбы - гэта нагода звярнуцца да ўрача. Разам з тым, варта ўлічваць, што на ўзровень артэрыяльнага ціску акрамя ўсяго іншага ўплываюць узрост і вага чалавека, наяўнасць у яго шкодных звычак або хранічных захворванняў.

да зместу

Парада № 3. Вымяраецца ціск седзячы, рука ляжыць на паверхні

Падчас вымярэння артэрыяльнага ціску сядзець пажадана прама, абапёршыся на спінку крэсла. Рука ў локці павінна быць сагнутая на 90° і ляжаць на якой-небудзь паверхні, ногі – не скрыжаваныя. Поза - зручная і камфортная. Перад тым, як уключыць танометр неабходна расслабіцца і супакоіцца. Падчас самой працэдуры нельга размаўляць і рухацца.

За 30 хвілін да пачатку вымярэння не варта паліць (дарэчы, пасля скуранай цыгарэты ўзровень ціску можа быць павышаны на працягу 2 гадзін), нельга піць чай і каву, прымаць алкаголь. Усё гэта можа справакаваць павышэнне артэрыяльнага ціску. Перад вымярэннем варта таксама схадзіць у прыбіральню (поўны мачавы пузыр можа даць хібнасць у вымярэннях 10-15 мм рт сл.).

да зместу

Парада № 4. Назальныя і вочныя кроплі – адмяніць

Не зусім, а за дзве – тры гадзіны да вымярэння. Справа ў тым, што назальные і вочныя кроплі адносяцца да шэрагу сімпатаміметыкаў, якія нават пры мясцовым уздзеянні могуць, хай і нязначна, павышаць ціск. Да такіх прэпаратаў таксама адносяцца:

  • кроплі ў нос, якія маюць сасудазвужальны эфект;
  • вочныя кроплі;
  • прэпараты для лячэння бранхіяльнай астмы;
  • шэраг лекавых сродкаў, прызначаны для лячэння нервова-псіхічных расстройстваў.
да зместу

Парада № 5. Пасля заняткаў спортам – адпачынак

Калі вымярэнню ціску папярэднічала фізічная нагрузка - трэба прыкладна паўгадзіны адпачыць і расслабіцца. Хай ціск і пульс прыйдуць у норму.

 
Марыя Лівенцава
Вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», к. м. н.
Разгледзім два варыянты. Напрыклад, чалавек падняўся па лесвіцы. Калі памераць ціск адразу пасля гэтага, ён будзе павышаны. Гэта нармальная рэакцыя арганізма на фізічную нагрузку. А вось у выпадку інтэнсіўных і рэгулярных трэніровак, за кошт пашырэння перыферычных сасудаў ужо пасля 20 хвілін заняткаў артэрыяльны ціск будзе зніжацца.

Гэтая асаблівасць знаходзіцца ў аснове аднаго з метадаў лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі. Павышаны ціск зніжаюць з дапамогай велатрэніровак. Заняткі праходзяць з пэўнай інтэнсіўнасцю і тэмпам. Павышаныя лічбы артэрыяльнага ціску – зусім не прычына адмаўляцца ад фізічнай актыўнасці. Пачынаць варта з пешых прагулак, плавання ці язды на ровары. Важная ўмова – сачыць за сваім самаадчуваннем, а час і тэмп заняткаў павялічваць паступова.

да зместу

Вымяраем ціск правільна

Такім чынам, усе ўмовы выкананыя і настаў час для вымярэння артэрыяльнага ціску:

  • манжэта не павiнна ціснуць (лічбы ціску будуць завышаныя), але і не быць занадта слабай (танометр пакажа заніжаныя значэнні);
  • апранаецца манжэта на голую руку;
  • манжэту варта размясціць на 2 см вышэй за локцевы згін, пажадана на ўзроўні сэрца;паміж манжэтай і рукой павінен быць невялікі зазор, таўшчынёй прыкладна з палец;
  • праўшам вымяраюць ціск на левай руцэ, а ляўшам – на правай;
  • вымяраць ціск варта тройчы з розніцай у 1-2 хвіліны. За выніковае значэнне бярэцца сярэдні вынік;
  • праводзіць кантрольнае вымярэнне ціску лепш у адзін і той жа час;
  • у норме розніца паміж вынікамі вымярэння на дзвюх руках не павінна перавышаць 20 мм рт слупа.

 

80 1 22

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)

Полезная статья. Я считаю, что каждый терапевт в Минске да и в любом другом городе нашей страны должен показывать своим пациентам, как измерять давление, температуру и т.д правильно в домашних условиях. Как вы считаете?

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх