28 Мая

9 правілаў стройнасці на кожны дзень

Еш ды худзей
197 0 154
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Перш чым зноў сесці на дыету да чарговага летняга сезона, не забудзьцеся грунтоўна падрыхтавацца і ўлічыць усе парады і прыёмы, каб нарэшце дасягнуць выніку. Быць здаровым, энергічным і стройным лёгка!

Фітнес ніхто не адмяняў

Неабавязкова запісвацца ў фітнес-залу і выконваць аднастайныя практыкаванні. Значна больш важна, каб фізічныя нагрузкі былі рэгулярныя. А каб гэтага дасягнуць, яны павінны вам падабацца. Так што выбірайце той від спорту, які па душы. Не забывайцеся на актыўныя заняткі на свежым паветры: сямейныя шпацыры з дзецьмі, сабакам, вячэрнія і ранішнія прабежкі, язда на ровары, «фітнес на траве». Любыя заняткі на вуліцы карысныя для здароўя і, вядома, для фігуры.

Не кажыце «заўтра» – рабіце цяпер

Калі вам неабходна прыйсці ў форму, не адкладайце – дзейнічайце! Унясіце змены ў свой графік – выконвайце правілы тайм-менеджменту. Усё пачынаецца з рэжыму дня. Расплануйце свой дзень так, каб паспець зрабіць тое, што сапраўды важна для вас сёння. Ніякіх «пакласціся спаць апоўначы» і «праспаць паўдні». Рэгулярны 7-9-гадзінны сон дазваляе быць бадзёрым кожны дзень. Добры сон паляпшае здароўе, павышае настрой. Павялічваецца ўзровень асноўнага абмену, і нават падчас сну губляецца больш калорый. Толькі ўявіце – вы спіце і худзееце!

Час для ежы

Рэгулярнае харчаванне будзе даваць вашаму арганізму энергію. Як добры аўтамабіль не можа служыць верай і праўдай без якаснага паліва і ў цэлым без належнага абслугоўвання, так і ваш арганізм будзе барахліць на жыццёвых віражах без клопату пра яго. А адэкватнае харчаванне і ёсць тое паліва, энергія, «запчасткі і алей», неабходныя для эфектыўнай працы вашага «рухавіка». Гэта дапамога самому сабе, каб вы як мага даўжэй маглі кахаць і быць любімымі, радавацца і дастаўляць радасць іншым, імкнуцца, дасягаць, удасканальвацца, як мага даўжэй жыць і быць шчаслівымі.  

Не перабярыце з перакусамі

Асноўныя прыёмы ежы – сняданак, абед і вячэру – ніхто не адмяняў. Калі прапускаеце які-небудзь з іх, то каб пазбегнуць воўчага голаду, памятайце, што прамежкі паміж прыёмамі ежы не павінны перавышаць 5 гадзін. Але не кожны і 5-й гадзін вытрымае. Таму перакусы і дапамагаюць «дажыць» да абеду і вячэры, спрыяюць павышэнню асноўнага абмену і дапамагаюць органам стрававання працаваць больш эфектыўна. Аднак памятайце: перакусамі лічацца такія дробязі, як апельсін, груша, ягады, шклянка соку. Таму другога сняданку і/або палуднавання і шклянкі кефіру за 2 гадзіны да сну цалкам дастаткова, каб падмацавацца.

«Лёгкіх» прадуктаў не бывае – важна сістэма

Прадукты харчавання з надпісам «лайт» будуць дапамагаць вам худзець пры ўмове, што вы не будзеце кампенсаваць іх двайной порцыяй другой больш каларыйнай стравы. Бывае, што вытворцы замест цукру кладуць яго замяняльнік, але пры гэтым каларыйнасць прадуктаў застаецца ранейшай. Таму ўважліва чытайце склад. Паменшыце колькасць салодкага і мучнога да мінімуму. І памятайце: важна энергетычная каштоўнасць рацыёну на працягу ўсяго дня.

Вада, так-так яна патрэбна!

Вада неабходная арганізму для працэсаў стрававання, растварэння, сінтэзу і распаду рэчываў, вывядзення таксінаў, цеплаабмену, падтрымання ціску ўнутры клеткі і інш. Рэкамендаваная колькасць вадкасці ў сярэднім 30 мл на 1 кг масы цела. Нескладана падлічыць, што калі вага 70 кг, то аб'ём выпітай у дзень вадкасці павінен быць 2100 мл. У некаторых выпадках колькасць вадкасці неабходна павялічыць (пры інтэнсіўных фізічных нагрузках; калі горача; пры павышэнні тэмпературы цела) або паменшыць (пры некаторых хранічных захворваннях). Да вадкасці адносяць не толькі ваду, але і сок, кампот, суп, чай і інш.

Не захапляйцеся соллю

Асабліва прадуктамі, якія змяшчаюць схаваную соль (каўбасы, паўфабрыкаты, цвёрдыя сыры, кансерваваныя прадукты, фастфуд). Соль мы ўжываем дзеля натрыю. Натрыю дастаткова ў ежы жывёльнага паходжання. Таму гатаваць ежу лепш без солі, пры неабходнасці можна падсольваць гатовыя стравы. Пры гэтым солі за суткі можна спажываць не больш за 5 г.

Дастаткова клятчаткі

Клятчатка ёсць у агародніне, садавіне, вотруб'і, крупах, прадуктах з цэльназерневай мукі. Клятчатка хутка выклікае пачуццё сытасці, выконвае ролю «пыласоса» у кішэчніку, уцягваючы таксіны, з'яўляецца выдатным асяроддзем для росту карысных мікраарганізмаў.

Выкарыстоўвайце ашчаджальныя спосабы прыгатавання ежы

Гатуйце на пары, тушыце або адварвайце. Калі жадаеце «са скарыначкай» – выбірайце аэрагрыль або гатуйце на рашотцы. Калі ўсё ж вырашыліся падсмажыць – паменшыце колькасць алею шляхам распылення яго пры дапамозе спрэю або памажце патэльню паперай з невялікай колькасцю алею.

Выконвайце пералічаныя прынцыпы харчавання заўсёды - і вы ніколі не будзеце залежныя ад дыет!

197 0 154

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Урач-дыетолаг, кандыдат медыцынскіх навук

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх