25 Жніўня

Як мы худзеем?

Еш ды худзей
112 0 34
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Усе мы ведаем, што ежа выконвае дзве асноўныя функцыі ў арганізме чалавека: пластычную і энергетычную.

Бялкі, тлушчы і вугляводы з'яўляюцца «энерганосьбітамі», г.зн. пры згаранні (акісленні) гэтых малекул у клетках вызваляецца энергія, якую арганізм выкарыстоўвае для ўласных патрэб, пры гэтым 90% энергіі здабываецца з вугляводаў і тлушчаў. Бялкі ў большай ступені расходуюцца як будаўнічы матэрыял. Нагадаю, што 1 грам тлушчаў – гэта 9,3 Ккал, бялкоў і вугляводаў – 4,1 Ккал.

Для большасці людзей не заўсёды зразумела, як і куды траціцца энергія, якая атрымліваецца штодня з ежай. Некаторыя міфы перашкаджаюць разуменню, як дасягнуць здаровай вагі, падтрымліваць фігуру, захоўваць выдатнае самаадчуванне, не адмаўляючы сабе ў харчаванні і не катуючы сябе непасільнымі фізічнымі нагрузкамі.

Тлушч у нашым арганізме – гэта энергія, назапашаная на перыяд складаных часоў, якая расходуецца ў выпадку недахопу калорый, што паступаюць з ежай. За тысячу гадоў існавання жыцця на зямлі ў жывёл і чалавека выпрацаваліся механізмы назапашвання энергіі ў выглядзе тлушчу. Гэтыя механізмы адладжаныя прыродай і эфектыўна працуюць.

Калі ёсць задача пазбавіцца ад лішняй вагі (запасаў тлушчу), то шлях адзін – стварыць сітуацыю, калі арганізм будзе выкарыстоўваць гэты тлушч для забеспячэння сваіх энергетычных патрэбаў.

Успомнім закон энергетычнага балансу і яго матэматычнае ўраўненне. Каларыйнасць ежы павінна быць эквівалентнае энергазатратам.

Еп = Еас.аб. + Етэрм. + Есдде + Ефіз.н.

Дзе:

  • Еп – гэта ўсе калорыі, якія мы атрымліваем з ежай за дзень (суткі).
  • Еас.аб. – энергія асноўнага абмену – затраты на жыццезабеспячэнне ў стане спакою: сардэчныя скарачэнні, дыханне, выдзяленні і іншыя функцыі арганізма.
  • Етэрм. – энергія тэрмагенезу, неабходная для падтрымання пастаяннай тэмпературы цела 36,6 незалежна ад тэмпературы навакольнага асяроддзя.
  • Есдде – спецыфічнае дынамічнае дзеяннне ежы – затраты энергіі на пераварванне, усмоктванне, транспарт і засваенне пажыўных рэчываў на ўзроўні клеткі. Найбольшыя энергатраты адбываюцца пасля прыёму бяковай ежы.
  • Ефіз.н – энергія, што патрабуецца для любой фізічнай актыўнасці.

Цяпер мы разумеем, куды ж ідзе энергія, якую мы атрымліваем з ежай.

З усіх выдаткаў энергіі ў арганізме адзіныя, на значэнне якіх мы можам сур'ёзна паўплываць, – гэта калорыі, што спальваюцца пры фізічнай актыўнасці. Астатнія працэсы досыць інэртныя. Хоць і іх мы таксама ў некаторай ступені здольныя змяніць. Напрыклад, калі ўжываць больш бялкоў у рацыёне, арганізм будзе траціць больш энергіі на іх засваенне, чым на вугляводзістую ці тлустую ежу. Калі на вуліцы прахалодна, а чалавек апранае лёгкае адзенне, то затраты на тэрмагенез павялічваюцца.

Пралічыць індывідуальныя сутачныя затраты энергіі можна некалькімі спосабамі. Для прыкладу мы возьмем самы просты метад.

Чалавек са звычайнай масай цела сярэдняга целаскладу пры невысокай фізічнай актыўнасці расходуе прыкладна 30 Ккал на 1 кг вагі ў суткі.

Такім чынам, калі мы ведаем свае індывідуальныя сутачныя энергатраты і хочам стабільна захоўваць здаровую масу цела, мы павінны падтрымліваць баланс энергіі, што паступае і выдаткоўваецца.

Калі ў нас мэта зніжаць масу цела, то важна паменшыць паступленне энергіі з ежай і павялічыць выдаткі энергіі на фізічную актыўнасць. Ніякіх іншых навукова абгрунтаваных метадаў няма.

112 0 34

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Дыетолаг, кансультант у галіне харчавання і кантролю вагі

Каб перайсці да абмеркавання, выканайце уваход або зарэгіструйцеся

Наверх