25 Верасня
25.09.2017

Як весці дзённік харчавання?

logo
Здаровае меню
165 0 30
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У мінулым артыкуле мы пагаварылі пра важнасць вядзення дзённіка харчавання.

Усе рэкамендацыі я даю, абапіраючыся на ўласны шматгадовы вопыт.

Абсалютнай схемы няма, але існуюць прынцыпы, што робяць гэты важны інструмент эфектыўным памочнікам у дасягненні жаданых вынікаў.

Галоўнае патрабаванне да дзённіка харчавання – яго вядзенне і форма запаўнення павінны быць максімальна зручныя для гаспадара. Інакш вас не хопіць надоўга. Калі вы жадаеце разабрацца ў харчаванні, важна рабіць запісы не эпізадычна, а сістэматычна, штодня фіксуючы ўсё, што кладзецца на талерку і потым накіроўваецца ў рот. Таму зручнасць – асноўнае патрабаванне.

  • Для кагосьці гэта невялікі нататнік для рэгулярных запісаў адразу пасля любога прыёму ежы ці лёгкага перакусу.
  • Для кагосьці гэта сшытак для вячэрняга аналізу ўсяго з'едзенага і запісы рацыёну пражытага дня.
  • Для кагосьці гэта запланаванае меню на наступны дзень, якое было складзена з наяўных прадуктаў, і чалавек гатовы яго прытрымлівацца.
  • Для кагосьці гэта гаджэты і электронныя прылады, дзе вялікая база прадуктаў, падлічваецца колькасць БТВ (бялкоў, тлушчу, вугляводаў) і ккал (кілакалорый) за дзень, і інфармацыяй можна адразу дзяліцца са сваім дыетолагам альбо кансультантам.

Любы з варыянтаў падыходзіць.

Галоўнае, каб гэта было зручна, не напружвала і працягвалася да таго часу, пакуль не выпрацуюцца ўстойлівыя навыкі візуальнага разумення порцый, спалучэння прадуктаў і ацэнкі колькаснага ўтрымання ккал і макранутрыентаў. Калі чалавек ужо «на аўтапілоце», валодае ведамі і практычнымі навыкамі ў харчаванні, можа лёгка арыентавацца, як арганізаваць рацыён сабе і сваёй сям'і, тады вядзенне дзённіка харчавання можна спыняць. Хоць са зручным дадаткам для мабільнага тэлефона гэта можа стаць добрай звычкай.

Што неабходна адлюстроўваць у дзённіку харчавання:

  1. Час прыёму ежы – для таго, каб кантраляваць рэжым харчавання і пры неабходнасці ўносіць карэктывы.
  2. Масу альбо аб'ём (колькасць грамаў, мілілітраў) кожнай стравы. Вызначаць можна прыкладна альбо выкарыстоўваць кулінарныя электронныя шалі, вымяральнікі аб'ёму, напрыклад, шклянку.
  3. Склад стравы (якія інгрэдыенты ўваходзяць па рэцэпце).
  4. Любыя перакусы, нават калі гэта не прыём ежы ў стацыянарным варыянце.
  5. Спосабы гатавання (смажанне, тушэнне, запяканне і інш.)
  6. Наяўнасць і склад заправак, соусаў, падлівак. Некаторыя соўсы могуць моцна паўплываць на каларыйнасць стравы, застаючыся «за кадрам».
  7. Колькасць вадкасці, якую выпілі, канкрэтызуючы, што менавіта.

Такім чынам, усё, што мы з'ядаем альбо выпіваем у цвёрдым ці вадкім стане, пажадана фіксаваць, каб выразна бачыць звычкі харчавання, перавагі, выявіць слабыя месцы і мець магчымасць уносіць змены ў рацыён для дасягнення жаданых вынікаў.

Дзённік харчавання – гэта добры трэнажор для вас і памочнік для вашага дыетолага, трэнера ці кансультанта, які накіроўвае вас на дасягненне выніку.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

165 0 30

Дыетолаг, кансультант у галіне харчавання і кантролю вагі
Наверх